ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АРАБСКАЙ
РЭСПУБЛIКI ЕГIПЕТ АБ САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ
АХОВЕ IНВЕСТЫЦЫЙ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў ciлу 18 студзеня 1999 г.

     Урад  Рэспублiкi  Беларусь i Урад Арабскай Рэспублiкi Егiпет (у
далейшым - Дагаворныя Бакi),
     жадаючы  стварыць  спрыяльныя  ўмовы  для iнвестыцый i пашырыць
супрацоўнiцтва памiж прыватнымi прадпрыемствамi ў абедзвюх дзяржавах
з мэтай стымулявання эфектыўнага выкарыстоўвання рэсурсаў,
     прызнаючы,  што прадастаўленне на ўзаемнай аснове справядлiвага
i  раўнапраўнага  рэжыму  iнвестыцый  будзе служыць дасягненню гэтых
мэт,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1
                             Азначэннi

     Для мэт гэтага Пагаднення прыведзеныя нiжэй тэрмiны будуць мець
наступнае значэнне:
     1. "Iнвестыцыi"    азначаюць  усе  вiды  маёмасцi,  якiя   былi
iнвесцiраваны iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага
Дагаворнага    Боку    ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   апошняга
Дагаворнага  Боку,  i,  у  прыватнасцi,  але  не  выключна,   будуць
уключаць:
     а) акцыi,  долi i любыя iншыя формы ўдзелу ў прадпрыемствах або
iншых юрыдычных асобах,  створаных на тэрыторыi аднаго з  Дагаворных
Бакоў;
     б) паўторна  iнвесцiраваныя  даходы,   правы   патрабавання   ў
адносiнах  да  грашовых  сродкаў  або  iншыя  правы,  якiя датычацца
паслуг, якiя маюць якую-небудзь фiнансавую каштоўнасць;
     в) рухомую  i  нерухомую  маёмасць,  а  таксама  i iншыя правы,
такiя,  як iпатэкi, прывiлеi, гарантыi i любыя iншыя падобные правы,
вызначаныя  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам Дагаворнага Боку,  на
тэрыторыi якога маёмасць знаходзiцца;
     г) правы    на   прамысловую   i   iнтэлектуальную   ўласнасць,
тэхналагiчныя працэсы,  гандлёвыя найменнi,  "гудвiл",  "ноў-хаў"  i
любыя iншыя падобныя правы;
     д) дзелавыя канцэсii,  якiя прадастаўляюцца  ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам або па дагавору,  уключаючы канцэсii,  якiя датычацца
прыродных рэсурсаў.
     Любая  змена  формы, у якой iнвесцiруецца маёмасць, не закранае
характару яе як iнвестыцый.
     2. "Даходы" азначае сумы, атрыманыя ад якiх-небудзь iнвестыцый,
i,  у  прыватнасцi,  але  не  выключна,  уключае прыбытак, працэнты,
плацяжы ў лiк раялцi або ўзнагароджаннi.
     3. "Iнвестар"  азначае  ў  адносiнах  да  кожнага  з Дагаворных
Бакоў:
     (а) фiзiчных  асоб,  якiя  маюць  статус  грамадзян  Рэспублiкi
Беларусь  i грамадзян Арабскай Рэспублiкi Егiпет у адпаведнасцi з iх
заканадаўствам;
     (б) любую  юрыдычную  асобу,  якая  створана i зарэгiстравана ў
адпаведнасцi з заканадаўствам i прызнаецца юрыдычнай  асобай  гэтага
Дагаворнага Боку.
     4. "Тэрыторыя"  азначае  тэрыторыю адпаведнай дзяржавы, на якой
гэта  дзяржава можа ажыццяўляць суверэнныя правы або пад юрысдыкцыяй
якой яна знаходзiцца ў адпаведнасцi з мiжнародным правам.
     5. "Заканадаўства"  ў  адносiнах  да кожнага з Дагаворных Бакоў
азначае заканадаўства дзяржавы пэўнага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 2
               Садзейнiчанне ажыццяўленню iнвестыцый

     Кожны  Дагаворны  Бок  будзе  заахвочваць i ствараць спрыяльныя
ўмовы  iнвестарам  iншага  Дагаворнага  Боку  ў  мэтах  ажыццяўлення
iнвестыцый  на  яго  тэрыторыi i ў адпаведнасцi з прадастаўленым яму
заканадаўствам правам будзе дапускаць такiя iнвестыцыi.

                             Артыкул 3
                          Ахова iнвестыцый

     1. Iнвестыцыям  iнвестараў  кожнага  з  Дагаворных  Бакоў будзе
заўсёды  прадастаўляцца  справядлiвы  i раўнапраўны рэжым, а таксама
поўныя  прававыя  ахова  i  бяспека  на тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку.
     Кожны  з  Дагаворных  Бакоў  абавязуецца не перашкаджаць шляхам
прыняцця    неабгрунтаваных  або  дыскрымiнацыйных  мер   кiраванню,
падтрыманню,  выкарыстанню  або  распараджэнню iнвестыцыямi на сваёй
тэрыторыi  iнвестарамi  iншага  Дагаворнага Боку. Кожны з Дагаворных
Бакоў  абавязуецца  прытрымлiвацца  любога  абавязацельства, якое ён
узяў на сябе ў адносiнах да iнвестыцый iнвестараў iншага Дагаворнага
Боку.
     2. Кожны  Дагаворны  Бок  прадаставiць  на  сваёй  тэрыторыi  ў
адносiнах да iнвестыцый i даходаў iнвестараў iншага Дагаворнага Боку
рэжым,  не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе ў адносiнах да
iнвестыцый  i  даходаў  сваiх  уласных  iнвестараў  або iнвестыцый i
даходаў  iнвестараў любой трэцяй дзяржавы (у залежнасцi ад таго, якi
з  гэтых  рэжымаў  з`яўляецца  больш  спрыяльным  з пункту гледжання
iнвестара).

                             Артыкул 4
                             Выключэннi

     1. Палажэннi  гэтага  Пагаднення адносна прадастаўлення рэжыму,
не  менш  спрыяльнага  за  той, якi прадастаўляецца iнвестарам самiх
Дагаворных  Бакоў  або  iнвестарам любой трэцяй дзяржавы, не павiнны
быць вытлумачаны такiм чынам, каб абавязаць адзiн з Дагаворных Бакоў
распаўсюджваць на iнвестараў iншага Дагаворнага Боку перавагi любога
рэжыму, прэферэнцый або прывiлей, што вынiкаюць з:
     а) любога  iснуючага  або  магчымага ў будучым мытнага саюза цi
iншага падобнага мiжнароднага дагавора,  бокам якога з`яўляецца  або
можа стаць у будучым адзiн з Дагаворных Бакоў;
     б) любога  мiжнароднага   дагавора   або   дамоўленасцi,   якiя
адносяцца  цалкам цi галоўным чынам да падаткаабкладання,  або любых
унутраных заканадаўчых актаў,  якiя  адносяцца  цалкам  цi  галоўным
чынам да падаткаабкладання.
     2. Палажэннi Артыкула 7, пункта 1 гэтага Пагаднення прымяняюцца
без урону для правоў кожнага з Дагаворных Бакоў прымаць ахоўныя меры
ў  адносiнах  да  руху  фiнансавых сродкаў пры ўмове, што такiя меры
прыняты  згодна  з  шматбаковымi пагадненнямi, бокам якiх з`яўляецца
або можа стаць у будучым кожны з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 5
                    Экспрапрыяцыя i кампенсацыя

     Iнвестыцыi  iнвестараў  любога  з Дагаворных Бакоў на тэрыторыi
iншага  Дагаворнага Боку не падлягаюць экспрапрыяцыi, нацыяналiзацыi
або  iншым  мерам,  дзеянне  якiх  эквiвалентна  экспрапрыяцыi   або
нацыяналiзацыi    (у  далейшым  -  экспрапрыяцыя),  за   выключэннем
выпадкаў,  калi  гэта ажыццяўляецца ў iнтарэсах дзяржавы, звязаных з
унутранымi    iнтарэсамi    апошняга    Дагаворнага    Боку,      на
недыскрымiнацыйнай аснове i пры забеспячэннi своечасовай, адэкватнай
i   эфектыўнай  кампенсацыi.  Гэта  кампенсацыя  складае   фактычную
вартасць  экспрапрыiраваных  iнвестыцый  на  момант,  якi непасрэдна
папярэднiчаў  ажыццяўленню  экспрапрыяцыi  цi  яе  абнародаванню,  у
залежнасцi ад таго, што адбылося раней.

                             Артыкул 6
                           Пакрыццё страт

     Iнвестарам    аднаго  Дагаворнага  Боку,  iнвестыцыi  якiх   на
тэрыторыi  iншага Дагаворнага Боку панеслi страты ў вынiку вайны або
iншага  ўзброенага  канфлiкту,  рэвалюцыi, дзяржаўнага надзвычайнага
становiшча,  паўстання,  бунту  цi  хваляванняў,  што  мелi месца на
тэрыторыi    апошняга    Дагаворнага  Боку,  апошнi  Дагаворны   Бок
прадастаўляе  рэжым  не  менш  спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе
сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы ў тым,
што  датычыцца  аднаўлення,  пакрыцця  страт, кампенсацыi або iншага
ўрэгулявання  (у  залежнасцi  ад  таго,  наколькi  гэтыя ўмовы больш
спрыяльныя  з пункту гледжання iнвестара). Плацяжы, якiя вынiкаюць з
любога  з  палажэнняў  гэтага  Артыкула,  могуць  пераводзiцца   без
абмежаванняў i без затрымкi.

                             Артыкул 7
                              Перавод

     1. Кожны    з   Дагаворных  Бакоў,  на  тэрыторыi  якога   былi
ажыццёўлены  iнвестыцыi  iнвестараў  iншага  Дагаворнага Боку, будзе
гарантаваць    такiм  iнвестарам  бесперашкодны  перавод   плацяжоў,
звязаных з гэтымi iнвестыцыямi, у прыватнасцi:
     а) даходаў ад iнвестыцый;
     б) сум у пагашэнне пазык,  а таксама сум,  якiя датычацца iншых
дагаворных  абавязацельстваў,  якiя  былi   прыняты   ў   сувязi   з
iнвестыцыямi;
     в) дадатковых укладаў сродкаў,  неабходных для падтрымання  або
пашырэння iнвестыцый;
     г) выручкi  ад  продажу  або  частковай  цi  поўнай  лiквiдацыi
iнвестыцый;
     д) прыбытак работнiкаў,  якiя былi прыцягнуты з-за мяжы i  якiм
дазволена  працаваць  у  сувязi  з  iнвестыцыямi на тэрыторыi iншага
Дагаворнага Боку.
     2. Пераводы грашовых сродкаў у адпаведнасцi з Артыкуламi 5, 6 i
пунктам  1  гэтага Артыкула будуць ажыццяўляцца ў той валюце, у якой
iнвестыцыi  былi  ажыццёўлены,  або  ў  iншай канверсуемай валюце са
згоды iнвестара па дзеючаму на дату пераводу абменнаму курсу.

                             Артыкул 8
                             Субрагацыя

     Калi адзiн з Дагаворных Бакоў або яго ўпаўнаважаная арганiзацыя
выконвае  плацеж  па гарантыi ў адносiнах да якiх-небудзь iнвестыцый
на  тэрыторыi  iншага  Дагаворнага  Боку,  iншы  Дагаворны Бок будзе
прызнаваць:
     а) перадачу   iнвестарам   першаму  Дагаворнаму  Боку  або  яго
ўпаўнаважанай арганiзацыi па заканадаўству  або  згодна  з  законнай
здзелкай усiх правоў i правоў патрабавання;
     б) той факт,  што,  у сiлу прынцыпу субрагацыi, першы Дагаворны
Бок  або яго ўпаўнаважаная арганiзацыя мае права ажыццяўляць правы i
правы патрабавання такога iнвестара i прымае на сябе абавязацельствы
ў адносiнах да iнвестыцый.

                             Артыкул 9
         Спрэчкi памiж адным Дагаворным Бокам i iнвестарам
                      iншага Дагаворнага Боку

     1. Аб  спрэчцы,  якая  ўзнiкае памiж адным з Дагаворных Бакоў i
iнвестарам iншага Дагаворнага Боку, кожны Дагаворны Бок павiнен быць
адначасова  праiнфармаваны  гэтым  iнвестарам  у  пiсьмовай   форме,
уключаючы падрабязнае выкладанне зместу спрэчкi. Любая спрэчка памiж
адным  Дагаворным  Бокам  i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку будзе
вырашацца   мiрным  чынам  шляхам  кансультацый  i  перагавораў   па
дыпламатычных каналах.
     2. Калi  спрэчка  памiж  адным  Дагаворным  Бокам  i iнвестарам
iншага  Дагаворнага  Боку  не  будзе вырашана прыведзеным у пункце 1
гэтага  Артыкула  чынам  на  працягу шасцi месяцаў з даты пiсьмовага
паведамлення,   то  яе  ўрэгуляванне  будзе  накiравана  па   выбару
iнвестара:
     у кампетэнтны арбiтражны суд Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да
iнвестыцый,  якiя былi ажыццёўлены на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь,
або  ў  кампетэнтны  арбiтражны  суд  Арабскай  Рэспублiкi  Егiпет у
адносiнах да iнвестыцый, якiя былi ажыццёўлены на тэрыторыi Арабскай
Рэспублiкi Егiпет;
     у    арбiтражны  суд  "аd  hос",  якi  засноўваецца  згодна   з
арбiтражным  рэгламентам  Камiсii  Арганiзацыi  Аб`яднаных  Нацый па
праву мiжнароднага гандлю (UNCITRAL);
     у  мiжнародны  цэнтр  па  ўрэгуляваннi  iнвестыцыйных   спрэчак
(IСSID),  заснаваны  Канвенцыяй  аб  парадку вырашэння iнвестыцыйных
спрэчак памiж дзяржавамi i замежнымi асобамi, у выпадку, калi абодва
Дагаворныя Бакi далучылiся да гэтай Канвенцыi;
     у    Каiрскi    рэгiянальны  Цэнтр  Мiжнароднага   Камерцыйнага
Арбiтражу.
     3. Рашэннi арбiтражнага суда будуць грунтавацца на:
     палажэннях гэтага Пагаднення;
     нацыянальным заканадаўстве Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога
iнвестыцыi былi ажыццёўлены, уключаючы калiзiйныя нормы;
     правiлах i агульнапрызнаных прынцыпах мiжнароднага права.
     4. Арбiтражнае  рашэнне  будзе  канчатковым  i  абавязковым для
бакоў  -  удзельнiкаў  спрэчкi.  Кожны Дагаворны Бок будзе выконваць
такое рашэнне ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам.

                             Артыкул 10
             Вырашэнне спрэчак памiж Дагаворнымi Бакамi

     1. Дагаворныя  Бакi  ў  атмасферы  супрацоўнiцтва будуць шукаць
шляхi для больш хуткага i своечасовага вырашэння любой спрэчкi памiж
iмi на падставе тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення.
     2. Калi  вырашэнне  якой-небудзь спрэчкi зазначаным вышэй чынам
немагчыма  на  працягу  шасцi месяцаў, гэта спрэчка, па дамоўленасцi
памiж  Дагаворнымi  Бакамi,  будзе  перададзена ў арбiтражны суд "аb
hос".
     3. Арбiтражны  суд  будзе заснаваны наступным чынам. На працягу
двух  месяцаў  з  дня  атрымання  арбiтражнага  хадайнiцтва  кожны з
Дагаворных  Бакоў  прызначыць  аднаго члена арбiтражнага суда. Гэтыя
два  члены  вызначаць  затым  грамадзянiна  трэцяй  дзяржавы,  якi з
узаемнай  згоды  Дагаворных Бакоў будзе прызначаны Старшынёй суда не
пазней  чым  за  два  месяцы  з дня прызначэння астатнiх двух членаў
арбiтражнага суда.
     4. Калi  неабходныя прызначэннi не былi праведзены ў зазначаныя
ў  пункце  3  гэтага  Артыкула  тэрмiны  i  калi  Дагаворныя Бакi не
дамовiлiся  аб  iншым,  любы  з  Дагаворных  Бакоў  можа звярнуцца з
просьбай    аб  правядзеннi  неабходных  прызначэнняў  да   Старшынi
Мiжнароднага  Суда.  Калi  Старшыня  Мiжнароднага  Суда   з`яўляецца
грамадзянiнам  аднаго  з  Дагаворных  Бакоў або ён не мае магчымасцi
ажыццявiць  зазначаныя  вышэй  дзеяннi  па  iншых  прычынах,   права
ажыццяўлення    неабходных    прызначэнняў    будзе    прадастаўлена
Вiцэ-Старшынi  Мiжнароднага  Суда.  Калi  Вiцэ-Старшыня Мiжнароднага
Суда,  у  сваю  чаргу,  з`яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных
Бакоў  або  i  ён  не  мае  магчымасцi  ажыццявiць  зазначаныя вышэй
дзеяннi,  просьба  аб  правядзеннi  неабходных  прызначэнняў   будзе
адрасавана наступнаму па старшынству члену Мiжнароднага Суда, якi не
з`яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.
     5. Арбiтражны  Суд  прымае  рашэннi  большасцю  галасоў.  Гэтыя
рашэннi  абавязковыя  для абодвух Дагаворных Бакоў. Суд сам вызначае
рэгламент работы.

                             Артыкул 11
                              Папраўкi

     У  час уступлення ў сiлу гэтага Пагаднення або ў любы час пасля
гэтага  палажэннi дадзенага Пагаднення могуць быць зменены ў выпадку
згоды абодвух Дагаворных Бакоў. Такiя папраўкi ўступяць у сiлу пасля
таго,  як  Дагаворныя  Бакi паведамяць адзiн аднаму па дыпламатычных
каналах  аб выкананнi iмi працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу
гэтых паправак.

                             Артыкул 12
                            Кансультацыi

     Кожны  з  Дагаворных  Бакоў можа прапанаваць iншаму Дагаворнаму
Боку  правесцi  кансультацыi  па  любому  пытанню,  якое   датычыцца
прымянення  гэтага Пагаднення. Такiя кансультацыi будуць праводзiцца
па  iнiцыятыве  аднаго  з  Дагаворных  Бакоў  у  час  i  месцы,  што
ўзгадняюцца па дыпламатычных каналах.

                             Артыкул 13
                    Прымяненне гэтага Пагаднення

     1. Палажэннi  гэтага Пагаднення будуць прымяняцца да iнвестыцый
iнвестараў аднаго з Дагаворных Бакоў на тэрыторыi iншага Дагаворнага
Боку пасля ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
     2. З  моманту ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення яго палажэннi
будуць  прымяняцца  да  iнвестыцый,  ажыццёўленых  у  адпаведнасцi з
дзеючым  заканадаўствам прымаючага iнвестыцыi Дагаворнага Боку перад
уступленнем у сiлу гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 14
                         Уступленне ў сiлу

     Дагаворныя  Бакi  паведамяць  адзiн аднаму ў пiсьмовай форме аб
выкананнi iмi працэдур, якiя патрабуюцца на тэрыторыях iх адпаведных
дзяржаў  для  ўступлення  ў  сiлу гэтага Пагаднення. Гэта Пагадненне
ўступiць  у  сiлу  праз  трыццаць дзён з даты паступлення апошняга з
двух зазначаных вышэй паведамленняў.

                             Артыкул 15
                 Тэрмiн дзеяння i спыненне дзеяння

     1. Гэта  Пагадненне  будзе заставацца ў сiле на працягу дзесяцi
гадоў  i будзе працягваць заставацца ў сiле да сканчэння зазначанага
тэрмiну,  пакуль  адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць у пiсьмовай
форме iншаму Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага
Пагаднення.  Паведамленне  аб  спыненнi дзеяння ўступiць у сiлу праз
год пасля атрымання яго iншым Дагаворным Бокам.
     2. У  адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых да спынення дзеяння
гэтага Пагаднення, палажэннi Артыкулаў 1-10 будуць заставацца ў сiле
на працягу дзесяцi гадоў з даты спынення дзеяння гэтага Пагаднення.

     Здзейснена ў г.Каiры 20 сакавiка 1997 г.  у двух экзэмплярах на
беларускай,  арабскай  i   англiйскай   мовах,   тэксты   з`яўляюцца
аднолькава   аўтэнтычнымi.  У  выпадку  разыходжанняў  у  тлумачэннi
перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России