ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI ЕГIПЕТ АБ ЭКАНАМIЧНЫМ I
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 20 кастрычнiка 1998 г.

     Урад Рэспублiкi  Беларусь  i Урад Арабскай Рэспублiкi Егiпет (у
далейшым - Дагаворныя Бакi),
     жадаючы ўмацаваць сяброўскiя сувязi памiж дзвюма дзяржавамi,
     садзейнiчаць  развiццю  iх  эканамiчнага  i навукова-тэхнiчнага
супрацоўнiцтва на прынцыпах роўнасцi i ўзаемнай выгады,
     разглядаючы  навукова-тэхнiчнае  супрацоўнiцтва як важную ўмову
развiцця нацыянальных эканомiк,
     жадаючы ўстанавiць   дынамiчныя   i   дзейсныя   сувязi   памiж
эканамiчнымi i навукова-тэхнiчнымi арганiзацыямi дзвюх дзяржаў,
     дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя  Бакi  ў  адпаведнасцi  з  iх  заканадаўствам будуць
заахвочваць  i  забяспечваць  неабходныя меры для развiцця сумеснага
эканамiчнага  i  навукова-тэхнiчнага  супрацоўнiцтва  памiж   сваiмi
зацiкаўленымi  iнстытутамi,  арганiзацыямi  i  фiзiчнымi  асобамi на
тэрыторыi кожнага з Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 2

     Формы, мадэлi i  ўмовы  супрацоўнiцтва,  якое  ажыццяўляецца  ў
рамках  гэтага  Пагаднення,  будуць  прадметам перамоў i пагадненняў
памiж   iнстытутамi,   арганiзацыямi,   прадпрыемствамi   i   iншымi
зацiкаўленымi  бакамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам,  дзеючым у iх
дзяржавах.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя Бакi  прыкладуць  намаганнi   для   заахвочвання   i
развiцця  эканамiчнага  супрацоўнiцтва  памiж  дзвюма  дзяржавамi  ў
галiнах, якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць.
     Мэтамi эканамiчнага супрацоўнiцтва разам з iншымi з`яўляюцца:
     умацаванне  i  дыверсiфiкацыя  эканамiчных сувязей памiж дзвюма
дзяржавамi;
     унясенне ўкладу ў развiццё сваiх эканомiк;
     адкрыццё новых крынiц паставак i новых рынкаў;
     заахвочванне  супрацоўнiцтва  памiж  суб`ектамi  гаспадарання з
мэтай  стварэння  сумесных  прадпрыемстваў  i  палягчэння  атрымання
неабходных лiцэнзiй у гэтай сувязi;
     развiццё структурных змен у сваiх эканомiках;
     заахвочванне   супрацоўнiцтва   памiж    малымi   i   сярэднiмi
прадпрыемствамi абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 4

     Дагаворныя    Бакi    заахвочваюць  i  садзейнiчаюць   развiццю
непасрэдных  кантактаў  i супрацоўнiцтва памiж урадавымi ўстановамi,
унiверсiтэтамi,    навукова-даследчымi    цэнтрамi,     iнстытутамi,
прыватнымi кампанiямi i iншымi арганiзацыямi абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 5

     У мэтах рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакi
створаць    Беларуска-Егiпецкi    камiтэт    па    эканамiчнаму    i
навукова-тэхнiчнаму  супрацоўнiцтву  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i
Арабскай  Рэспублiкай  Егiпет  (у  далейшым   -   Беларуска-Егiпецкi
камiтэт).
     Беларуска-Егiпецкi    камiтэт    можа  ўключаць   прадстаўнiкоў
iнстытутаў,  арганiзацый,  прадпрыемстваў i iншых зацiкаўленых бакоў
абедзвюх краiн.
     Беларуска-Егiпецкi  камiтэт, прадстаўлены Мiнiстэрствам знешнiх
эканамiчных  сувязей Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам эканомiкi i
мiжнароднага   супрацоўнiцтва  Арабскай  Рэспублiкi  Егiпет,   будзе
збiрацца  адзiн раз на год па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь i Арабскай
Рэспублiцы Егiпет.

                             Артыкул 6

     Беларуска-Егiпецкi    камiтэт   будзе  назiраць  за   развiццём
эканамiчных,   тэхнiчных  i  навуковых  сувязей  памiж   Рэспублiкай
Беларусь  i  Арабскай  Рэспублiкай  Егiпет.  У мэтах падтрымкi гэтых
сувязей ён будзе займацца вызначэннем галiн, што выклiкаюць узаемную
цiкавасць,  уключаючы  гандаль,  прамысловасць, сельскую гаспадарку,
электраэнергетыку,    транспарт,  жыллёвае  будаўнiцтва,   адукацыю,
культуру,  навуковыя  даследаваннi, турызм, сумесныя прадпрыемствы i
iншыя  ўзгодненыя Дагаворнымi Бакамi галiны, i праводзiць адпаведную
працу з мэтай рэалiзацыi асобных праектаў i праграм.

                             Артыкул 7

     Беларуска-Егiпецкi  камiтэт  будзе  служыць  сродкам для абмену
iнфармацыяй i правядзення кансультацый па пытаннях, якiя знаходзяцца
ў  межах  яго  кампетэнцыi, а таксама будзе садзейнiчаць i палягчаць
кантакты памiж прадпрыемствамi дзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 8

     У  гэта  Пагадненне  па  ўзаемнай  згодзе  могуць  быць унесены
дапаўненнi    ў  адпаведнасцi  з  працэдурамi,  якiя   прадугледжаны
заканадаўствамi абедзвюх дзяржаў.

                             Артыкул 9

     Рознагалоссi  адносна  тлумачэння  або  прымянення   палажэнняў
гэтага   Пагаднення  будуць  вырашацца  шляхам  кансультацый   памiж
Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 10

     Гэта  Пагадненне  ўступае  ў сiлу на нявызначаны перыяд з даты,
калi  абодва Урады праiнфармуюць адзiн аднаго аб тым, што адпаведныя
ўнутрыдзяржаўныя працэдуры выкананы.
     Любы з Дагаворных Бакоў можа дэнансаваць гэта Пагадненне шляхам
пiсьмовага  паведамлення.  Пагадненне  страцiць  сiлу  па заканчэннi
шасцi месяцаў з даты такога паведамлення.

     Здзейснена ў г.Каiры 20 сакавiка  1997  г.  у  двух  сапраўдных
экзэмплярах на беларускай,  арабскай i англiйскай мовах,  усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу.  У выпадку любога разыходжання ў  тлумачэннi
палажэнняў гэтага Пагаднення, перавага надаецца тэксту на англiйскай
мове.

За Урад                                   За Урад
Рэспублiкi Беларусь                       Арабскай Рэспублiкi Егiпет
Подпiс                                    Подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России