ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 верасня 2004 г. № 1222
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРАДКУ
НАДАННЯ ЗВАННЯ "ЗАСЛУЖАНЫ АМАТАРСКI КАЛЕКТЫЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991
года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона
Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Савет Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесцi ў Палажэнне аб парадку надання звання "Заслужаны
аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", зацверджанае пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. № 1609
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №
105, 5/9332), наступныя змяненнi i дапаўненнi:
частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"
надаецца непрафесiйнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасцi
(тэатральнаму, вакальна-харавому, харэаграфiчнаму,
музычна-iнструментальнаму, цыркавому, дэкаратыўна-прыкладному,
выяўленчаму i iнш.), якi ажыццяўляе канцэртную i выставачную
дзейнасць, фальклорнаму калектыву, якiя маюць найменне "народны
(узорны) аматарскi калектыў" (далей - калектыў).";
абзац першы часткi другой выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Агульнымi крытэрыямi для вылучэння калектыву мастацкай
творчасцi, якi ажыццяўляе канцэртную i выставачную дзейнасць, на
наданне звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь"
з`яўляюцца:";
у частцы трэцяй словы "жанру народнай" замянiць словам
"мастацкай";
у частцы чацвёртай словы "калектыву фальклорна-этнаграфiчнай
арыентацыi з аўтэнтычнай манерай выканання" замянiць словамi
"фальклорнага калектыву";
у частцы шостай слова "Беларускай" замянiць словам "Беларусi";
у частцы сёмай:
з абзаца другога словы "мастацкай творчасцi" выключыць;
абзац шосты пасля слова "прадукцыя" дапоўнiць словамi "апошнiх
пяцi гадоў выдання";
абзац восьмы пасля слова "лаўрэата" дапоўнiць словамi
"мiжнародных i рэспублiканскiх";
у частцы восьмай словы "як адна гадзiна" замянiць словамi
"трыццацi хвiлiн";
сказ другi часткi чатырнаццатай выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Назва калектыву павiнна пачынацца са слоў "Заслужаны аматарскi
калектыў".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
<<< Главная
страница | < Назад
|