ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 верасня 2004 г. № 1221
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ УНЯСЕННI
ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ДАГАВОР ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА ПА ПЫТАННЮ
ПАГРАНIЧНЫХ ПЕРАХОДАЎ АД 24 КРАСАВIКА 1992 ГОДА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
зацiкаўленымi, аб заключэннi шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб унясеннi
змяненняў i дапаўненняў у Дагавор памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Польшча па пытанню пагранiчных пераходаў ад 24
красавiка 1992 года.
Зацвердзiць тэкст Ноты Беларускага Боку (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па
заключэнню дадзенага Пагаднення шляхам абмену нотамi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi