ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 мая 2000 г. N 743
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПАМIЖ УРАДАМI ДЗЯРЖАЎ -
УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ ПА ПРАЕКТУ
ПРАТАКОЛА АБ ПРАВIЛАХ ЛIЦЭНЗАВАННЯ IМПАРТУ Ў ДЗЯРЖАВАХ -
УДЗЕЛЬНIЦАХ ПАГАДНЕННЯ АБ СТВАРЭННI ЗОНЫ СВАБОДНАГА ГАНДЛЮ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў памiж урадамi дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў па праекту Пратакола аб правiлах лiцэнзавання iмпарту ў
дзяржавах - удзельнiцах Пагаднення аб стварэннi зоны свабоднага
гандлю.
Адобрыць праект Пратакола аб правiлах лiцэнзавання iмпарту ў
дзяржавах - удзельнiцах Пагаднення аб стварэннi зоны свабоднага
гандлю (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
Валянцiна Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Пратакола.
Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi ў праект Пратакола
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН