ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 жнiўня 2000 г. № 1233
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА ПАМIЖ
УРАДАМI ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ МЫТНАГА САЮЗА АБ УЗГОДНЕНЫМ
УВЯДЗЕННI ВЫКЛЮЧЭННЯЎ З РЭЖЫМУ СВАБОДНАГА ГАНДЛЮ З
ДЗЯРЖАВАМI - УДЗЕЛЬНIЦАМI САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ,
ЯКIЯ НЕ ЎВАХОДЗЯЦЬ У МЫТНЫ САЮЗ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пратакола памiж Урадамi дзяржаў - удзельнiц
Мытнага саюза аб узгодненым увядзеннi выключэнняў з рэжыму
свабоднага гандлю з дзяржавамi - удзельнiцамi Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў, якiя не ўваходзяць у Мытны саюз.
Адобрыць праект Пратакола памiж Урадамi дзяржаў - удзельнiц
Мытнага саюза аб узгодненым увядзеннi выключэнняў з рэжыму
свабоднага гандлю з дзяржавамi - удзельнiцамi Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў, якiя не ўваходзяць у Мытны саюз (прыкладаецца) *), у якасцi
асновы для правядзення перагавораў.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
Валянцiна Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Пратакола.
Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi ў праект Пратакола
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|