ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 жнiўня 2000 г. № 1234
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ АБ
ЗАВЯРШЭННI УНIФIКАЦЫI I СТВАРЭННI АДЗIНАЙ СIСТЭМЫ
ТАРЫФНАГА I НЕТАРЫФНАГА РЭГУЛЯВАННЯ Ў САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення аб завяршэннi унiфiкацыi i
стварэннi адзiнай сiстэмы тарыфнага i нетарыфнага рэгулявання ў
Саюзнай дзяржаве.
Адобрыць праект Пагаднення аб завяршэннi унiфiкацыi i стварэннi
адзiнай сiстэмы тарыфнага i нетарыфнага рэгулявання ў Саюзнай
дзяржаве (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Мiхневiча
Аляксандра Юр`евiча на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення.
Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi ў праект Пагаднення
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН