ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 кастрычнiка 2000 г. № 1566
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ТУРКМЕНIСТАНА АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ ПА ПЫТАННЯХ ВЫКАНАННЯ
ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камiтэта, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве i
ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па
пытаннях выканання падатковага заканадаўства (прыкладаецца) *) у
якасцi асновы для правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага падатковага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь Кандратаву Ларысу Аляксандраўну на
правядзенне перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН