ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 кастрычнiка 2000 г. № 1565
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI К.А.СУМАРУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПРАВЯДЗЕННЕ
ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННЕ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ ПА ПЫТАННЯХ ВЫКАНАННЯ
ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага падатковага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь Сумара Канстанцiна Андрэевiча на правядзенне
перагавораў i падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага
заканадаўства, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя
не маюць прынцыповага характару.
2. Прызнаць страцiўшым сiлу абзац трэцi пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 чэрвеня 1999 г. № 954 "Аб
правядзеннi перагавораў па падпiсанню Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве
i ўзаемнай дапамозе па пытаннях выканання падатковага заканадаўства"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., №
49, 5/1100).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|