ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 жнiўня 1999 г. N 1285
АБ ВЫДЗЯЛЕННI БЕЛКААПСАЮЗУ СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА
БЮДЖЭТУ
У мэтах стварэння эканамiчных умоў для бесперабойнага
забеспячэння прадпрыемствамi спажывецкай кааперацыi абслугоўваемага
iмi насельнiцтва неабходнымi таварамi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 1999 годзе Белкаапсаюзу са сродкаў, прадугледжаных
у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне бюджэтных ссуд, дэпазiтаў,
паявых узносаў, 150 млрд.рублёў з тэрмiнам звароту да 1 кастрычнiка
2001 г., пачынаючы зварот з 1 лiпеня 2001 г. штомесячна роўнымi
долямi з уплатай працэнтаў за карыстанне гэтымi сродкамi ў памеры
палавiны стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка, для папаўнення
абарачальных сродкаў раённых спажывецкiх таварыстваў, у тым лiку:
Баранавiцкага - 11 млрд.рублёў, Брэсцкага i Кобрынскага - па 12
млрд.рублёў, Полацкага, Веткаўскага, Дзяржынскага i Нясвiжскага - па
4 млрд.рублёў, Ушацкага i Стаўбцоўскага - па 1 млрд.рублёў,
Брагiнскага - 1,5 млрд.рублёў, Кармянскага, Чачэрскага, Барысаўскага
i Краснапольскага - па 3 млрд.рублёў, Нараўлянскага - 6,5
млрд.рублёў, Гродненскага, Валожынскага i Мiнскага - па 10
млрд.рублёў, Мастоўскага - 6 млрд.рублёў, Навагрудскага - 9
млрд.рублёў, Свiслацкага - 5 млрд.рублёў, Вiлейскага i
Слаўгарадскага - па 2 млрд.рублёў, Маладзечанскага - 15 млрд.рублёў,
Пухавiцкага - 8 млрд.рублёў.
Мiнiстэрству фiнансаў заключыць з Белкаапсаюзам дагавор аб
умовах выдачы i звароту бюджэтных сродкаў, выдзяляемых гэтай
пастановай.
Белкапсаюзу i Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за
мэтавым выкарыстаннем i своечасовым зваротам указаных сродкаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|