ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 жнiўня 1999 г. N 1286
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ФIНАНСАВЫХ СРОДКАЎ МIНСКАМУ АРЭНДНАМУ
ПРАДПРЫЕМСТВУ "БЕЛБАКАЛЕЯ"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць на працягу аднаго года
пакрыццё са сродкаў рэспублiканскага бюджэту расходаў па аплаце
працэнтаў у памеры палавiны стаўкi рэфiнансавання, устаноўленай
Нацыянальным банкам на момант платы, за карыстанне крэдытам у суме
300 млрд.рублёў, выдадзеным акцыянерным камерцыйным банкам
"Белбiзнесбанк" мiнскаму арэнднаму прадпрыемству "Белбакалея" на
закупку неабходных прадуктаў харчавання.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ