Протокол Министерства культуры Республики Беларусь от 24 января 2006 г.
"Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Федэральным агенцтвам па культуры i кiнематаграфii Расiйскай Федэрацыi на 2006 год"
ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ПАМІЖ МІНІСТЭРСТВАМ
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ФЕДЭРАЛЬНЫМ АГЕНЦТВАМ
ПА КУЛЬТУРЫ І КІНЕМАТАГРАФІІ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ НА
2006 ГОД
Уступіў у сілу 24 студзеня 2006 года
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Федэральнае
агенцтва па культуры і кінематаграфіі, якія далей называюцца Бакамі,
грунтуючыся на Пагадненні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і
Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры,
адукацыі і навукі ад 21 лютага 1995 года,
жадаючы развіваць працэс далейшага ўзаемаўзбагачэння культур
Беларусі і Расіі,
дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакі акажуць садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні акцыі
памяці, прысвечанай 20-годдзю Чарнобыльскай катастрофы (красавік).
Артыкул 2
Бакі пагадзіліся правесці XV Міжнародны фестываль мастацтваў
«Славянскі базар у Віцебску» (ліпень).
Артыкул 3
Бакі будуць садзейнічаць правядзенню абменных гастроляў творчай
моладзі Беларусі і Расіі ў рамках філарманічных абанементаў.
Артыкул 4
Бакі будуць садзейнічаць арганізацыі і правядзенню гастроляў
драматычных і музычных тэатраў, мастацкіх калектываў і асобных
выканаўцаў.
Бакі акажуць садзейнічанне ў арганізацыі гастроляў
Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Расійскай
Федэрацыі. Тэрміны, умовы і месца правядзення гастроляў будуць
вызначацца Бакамі дадаткова ў рабочым парадку.
Бакі будуць садзейнічаць удзелу тэатраў Беларусі і Расіі ў
тэатральных фестывалях, якія будуць праводзіцца на тэрыторыі сваіх
краін.
Бакі прымуць удзел у правядзенні Міжнароднага тэлевізійна-
тэатральнага фестывалю «Фестываль фестываляў» (г. Мінск,
кастрычнік).
Артыкул 5
Бакі будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне народнай
творчасці і садзейнічаць усталяванню прамых сувязяў паміж дамамі
народнай творчасці і самадзейнымі калектывамі абедзвюх краін.
Беларускі Бок інфармуе Расійскі Бок аб правядзенні на тэрыторыі
Беларусі Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў (г. Мінск,
люты), фестывалю духавой музыкі «Беларускія фанфары-2006»
(г. Баранавічы, май), Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага
мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, верасень).
Артыкул 6
Бакі будуць супрацоўнічаць у галіне бібліятэчнай і музейнай
справы, а таксама выставачнай дзейнасці.
Бакі акажуць садзейнічанне ў арганізацыі выстаўкі сучасных
мастакоў Беларусі ў Цэнтры сучаснага мастацтва (г. Масква). Умовы,
тэрміны і характар экспанавання будуць агаворвацца дадаткова
непасрэднымі арганізатарамі выстаўкі ў рабочым нарадку.
Артыкул 7
Бакі будуць спрыяць усталяванню прамых сувязяў паміж вышэйшымі
і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі культуры і
мастацтва абедзвюх краін, садзейнічаць абмену студэнтамі вышэйшых і
навучэнцамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па творчых,
навучальных і навуковых напрамках.
Бакі будуць ствараць умовы для павышэння кваліфікацыі і творчых
стажыровак выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў і навуковых
устаноў культуры і мастацтва абедзвюх краін, садзейнічаць
правядзенню майстар-класаў для моладзі дзвюх краін па асноўных
музычных спецыяльнасцях і мастацкай творчасці.
Артыкул 8
Бакі будуць падтрымліваць супрацоўніцтва ў галіне
кінавідэамастацтва.
Бакі акажуць садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні Мінскага
міжнароднага кінафестывалю «Лістапад-2006» (г. Мінск, лістапад), у
рэалізацыі сумесных кінапраектаў.
Артыкул 9
Бакі будуць падтрымліваць супрацоўніцтва ў галіне аховы і
рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны, садзейнічаць абмену
спецыялістамі з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай галіне.
Артыкул 10
Бакі будуць працягваць супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай
дзяржавы, садзейнічаць правядзенню сумесных мерапрыемстваў, што
фінансуюцца з бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2006 год.
Артыкул 11
Бакі дамовіліся, што культурны абмен паміж імі будзе
ажыццяўляцца на наступных умовах:
накіроўваючы Бок аплачвае выдаткі па міжнародным праездзе сваіх
калектываў, дэлегацый і асобных выканаўцаў, па правозе рэквізіту ў
абодва Бакі;
прымаючы Бок аплачвае выдаткі па пражыванні і харчаванні ў
адпаведнасці з зацверджанымі ў сваёй краіне нормамі, транспартныя
выдаткі на тэрыторыі сваёй краіны згодна з праграмай знаходжання,
прадастаўляе канцэртныя пляцоўкі і выставачныя залы з неабходным
тэхнічным абслугоўваннем, паслугі тэхнічнага і дапаможнага
персаналу, забяспечвае ўсе віды рэкламы.
Пры абмене выстаўкамі з музейных фондаў і выстаўкамі сучаснага
мастацтва ўмовы іх правядзення будуць агаворвацца дадаткова іх
непасрэднымі арганізатарамі.
Артыкул 12
Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэты Пратакол могуць быць унесены
змяненнi і дапаўненні, аформленыя пісьмова, якія будуць з'яўляцца
яго неад'емнай часткай.
Артыкул 13
Гэты Пратакол не выключае магчымасці арганізацыі і правядзення
іншых мерапрыемстваў па ўзаемнай дамоўленасці Бакоў.
Артыкул 14
Гэты Пратакол уступае ў сілу з моманту яго падпісання.
Пратакол падпісаны ў горадзе Маскве 24 студзеня 2006 года ў
двух экземплярах, кожны на беларускай і рускай мовах, прычым абодва
тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымі і маюць аднолькавую сілу.
|