Закон Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. №106-З
"Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць"
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 мая 2006 г. № 106-З
АБ РАТЫФІКАЦЫІ ПАГАДНЕННЯ ПАМІЖ РЭСПУБЛІКАЙ БЕЛАРУСЬ
І ФЕДЭРАТЫЎНАЙ РЭСПУБЛІКАЙ ГЕРМАНІЯ АБ ПАЗБЯГАННІ
ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ Ў ДАЧЫНЕННІ ДА ПАДАТКАЎ
НА ДАХОДЫ І МАЁМАСЦЬ
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 красавіка 2006 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 24 красавіка 2006 года
Ратыфiкаваць Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і
Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога
падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць,
падпісанае ў г. Мінску 30 верасня 2005 года.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
ПАГАДНЕННЕ
памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя аб
пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць
Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя,
жадаючы садзейнiчаць развiццю ўзаемных эканамiчных сувязей
шляхам устаранення падатковых перашкод,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне
Дадзенае Пагадненне прымяняецца да асоб, якiя з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
Артыкул 2
Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне
1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца да падаткаў на даходы i
маёмасць, якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы, Зямлi або
мясцовага органа ўлады, незалежна ад спосабу iх спагнання.
2. Падаткамi на даход i маёмасць лiчацца ўсе падаткi, што
спаганяюцца з агульнай сумы даходаў, з агульнай сумы маёмасцi або з
элементаў даходу або маёмасцi, уключаючы падаткi на даходы ад
адчужэння маёмасцi, падаткi на агульную суму заработнай платы, якая
выплачваецца прадпрыемствамi, i падаткi на прырост кошту маёмасцi.
3. Iснуючымi падаткамi, на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне, з'яўляюцца, у прыватнасцi:
а) у Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя:
(i) падаходны падатак (Einkommensteuer);
(ii) падатак з карпарацый (Korperschaftsteuer);
(iii) падатак на капiтал (Vermogensteuer) i
(iv) прамысловы падатак (Gewerbesteuer),
уключаючы дадатковыя падаткi
(далей - «германскi падатак»);
b) у Рэспублiцы Беларусь:
(i) падатак на даходы i прыбытак;
(ii) падаходны падатак з фiзiчных асоб;
(iii) падатак на нерухомасць i
(iv) зямельны падатак
(далей - «беларускi падатак»).
4. Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя iдэнтычныя або
па сутнасцi аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца пасля даты
падпiсання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да iснуючых падаткаў
або замест iх. У канцы кожнага года кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму, калi гэта неабходна пры
прымяненнi Пагаднення, аб змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковыя
заканадаўствы.
Артыкул 3
Агульныя азначэннi
1. Для мэт дадзенага Пагаднення, калi з кантэксту не вынiкае
iншае:
а) тэрмiн «Федэратыўная Рэспублiка Германiя» абазначае
тэрыторыю Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя, а таксама вобласць
марскога дна, яго нетраў i водаў, якiя прылягаюць да тэрытарыяльнага
мора, паколькi Федэратыўная Рэспублiка Германiя ажыццяўляе там
суверэнныя правы i юрысдыкцыю ў адпаведнасцi з мiжнародным правам i
нацыянальным заканадаўствам для даследавання кантынентальнага шэльфа
i эксплуатацыi яго прыродных рэсурсаў;
b) тэрмiн «Рэспублiка Беларусь» абазначае Рэспублiку Беларусь
i пры выкарыстаннi ў геаграфiчным сэнсе абазначае тэрыторыю, якая
знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь i якая ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i мiжнародным
правам знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
c) тэрмiны «адна Дагаворная Дзяржава» i «другая Дагаворная
Дзяржава» абазначаюць, у залежнасцi ад кантэксту, Федэратыўную
Рэспублiку Германiя або Рэспублiку Беларусь;
d) тэрмiн «асоба» абазначае фiзiчную асобу i кампанiю;
е) тэрмiн «кампанiя» абазначае любую юрыдычную асобу або любую
арганiзацыю, якая разглядаецца ў якасцi юрыдычнай асобы для
падатковых мэт;
f) тэрмiны «прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы» i
«прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы» абазначаюць адпаведна
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
g) тэрмiн «мiжнародная перавозка» абазначае любую перавозку
марскiм або паветраным суднам, што эксплуатуецца прадпрыемствам,
фактычны кiруючы орган якога знаходзiцца ў адной Дагаворнай
Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калi марское або паветранае судна
эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
h) тэрмiн «грамадзянiн» абазначае:
аа) у дачыненнi да Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя - любога
немца ў значэннi Асноўнага закона Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя i
любую юрыдычную асобу, таварыства i асацыяцыю, якiя атрымлiваюць
свой статус як такi па заканадаўстве, што дзейнiчае ў Федэратыўнай
Рэспублiцы Германiя;
bb) у дачыненнi да Рэспублiкi Беларусь - любую фiзiчную асобу,
якая мае грамадзянства Рэспублiкi Беларусь, i любую юрыдычную асобу,
таварыства i асацыяцыю, што атрымлiваюць свой статус як такi па
заканадаўстве, што дзейнiчае ў Рэспублiцы Беларусь;
i) тэрмiн «кампетэнтны орган» абазначае:
аа) у выпадку Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя - Федэральнае
мiнiстэрства фiнансаў або орган, якому яно дэлегавала свае
паўнамоцтвы;
bb) у выпадку Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства па падатках i
зборах або яго паўнамоцнага прадстаўнiка.
2. Што датычыцца прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай, то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўстве гэтай
Дзяржавы ў адносiнах да падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае
Пагадненне.
Артыкул 4
Рэзiдэнт
1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн «рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы» абазначае любую асобу, якая па заканадаўстве
гэтай Дзяржавы падлягае падаткаабкладанню ў ёй на падставе
месцажыхарства, пастаяннага месцазнаходжання, месца рэгiстрацыi,
месца кiравання або любога iншага крытэрыю аналагiчнага характару.
Аднак гэты тэрмiн не ўключае асобу, якая падлягае падаткаабкладанню
ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай
Дзяржаве або маёмасцi, якая ў ёй знаходзiцца.
2. У выпадку, калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1
фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе
становiшча вызначаецца наступным чынам:
а) яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае
пастаяннае жыллё; калi яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);
b) калi Дзяржава, у якой знаходзiцца цэнтр яе жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць вызначана або калi яна не мае пастаяннага
жылля нi ў адной з Дзяржаў, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у
якой яна звычайна пражывае;
c) калi яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калi
яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з'яўляецца.
Калi статус такой фiзiчнай асобы не можа быць вызначаны ў
адпаведнасцi з палажэннямi папярэдняга сказа, кампетэнтныя органы
Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.
3. У выпадку, калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1
кампанiя з'яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, тады яна
лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой размешчаны яе фактычны
кiруючы орган.
Артыкул 5
Пастаяннае прадстаўнiцтва
1. Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн «пастаяннае
прадстаўнiцтва» абазначае пастаяннае месца дзейнасцi, праз якое
поўнасцю або часткова ажыццяўляецца дзейнасць прадпрыемства.
2. Тэрмiн «пастаяннае прадстаўнiцтва» ўключае, у прыватнасцi:
а) месца кiравання;
b) аддзяленне;
c) кантору;
d) фабрыку;
e) майстэрню i
f) руднiк, нафтавую або газавую свiдравiну, кар'ер або любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.
3. Будаўнiчая пляцоўка або будаўнiчы або мантажны аб'ект
з'яўляюцца пастаянным прадстаўнiцтвам, толькi калi яны iснуюць больш
дванаццацi месяцаў.
4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула,
лiчыцца, што тэрмiн «пастаяннае прадстаўнiцтва» не ўключае:
а) выкарыстанне збудаванняў выключна для мэт захоўвання,
дэманстрацыi або пастаўкi тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству;
b) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання, дэманстрацыi або пастаўкi;
c) утрыманне запасаў тавараў або вырабаў, якiя належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;
d) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
закупкi тавараў або вырабаў або для збору iнфармацыi для
прадпрыемства;
e) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;
f) утрыманне пастаяннага месца дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi, што названы ў падпунктах а-е, пры ўмове,
што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба, iншая,
чым агент з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 6,
дзейнiчае ад iмя прадпрыемства i мае i звычайна выкарыстоўвае ў
Дагаворнай Дзяржаве паўнамоцтвы заключаць кантракты ад iмя
прадпрыемства, то лiчыцца, што гэта прадпрыемства мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не абмежавана той, якая прадстаўлена ў пункце 4, i якая, калi яна
ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не робiць гэта
пастаяннае месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам згодна з
палажэннямі гэтага пункта.
6. Прадпрыемства не разглядаецца як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе дзейнасць у гэтай Дзяржаве праз брокера, камiсiянера або
любога iншага агента з незалежным статусам пры ўмове, што гэтыя
асобы дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай прафесiянальнай
дзейнасцi.
7. Той факт, што кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, кантралюе або кантралюецца кампанiяй, якая
з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы або якая ажыццяўляе
дзейнаць у гэтай другой Дзяржаве (праз пастаяннае прадстаўнiцтва або
iншым чынам), сам па сабе не пераўтварае адну з гэтых кампанiй у
пастаяннае прадстаўнiцтва другой.
Артыкул 6
Даходы ад нерухомай маёмасцi
1. Даходы, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад нерухомай маёмасцi (уключаючы даход ад сельскай або лясной
гаспадаркi), што знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Для прымянення дадзенага Пагаднення тэрмiн «нерухомая
маёмасць» абазначае зямлю i пабудовы. Гэты тэрмiн уключае маёмасць,
дапаможную ў дачыненнi да нерухомай маёмасцi, жывёлу i абсталяванне,
што выкарыстоўваюцца ў сельскай i лясной гаспадарцы, правы, да якiх
прымяняюцца палажэннi агульнага права ў дачыненнi да зямельнай
уласнасцi, узуфрукт нерухомай маёмасцi i права на пераменныя або
фiксаваныя плацяжы як кампенсацыя за распрацоўку або права на
распрацоўку мiнеральных запасаў, крынiц i iншых прыродных рэсурсаў.
Вышэйназваны сказ прымяняецца толькi тады, калi заканадаўства
Дагаворнай Дзяржавы прадугледжвае адпаведныя палажэннi. Марскiя,
рачныя i паветраныя судны не разглядаюцца ў якасцi нерухомай
маёмасцi.
3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца да даходаў, якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы ў арэнду або
выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства i да даходаў ад нерухомай маёмасцi,
якая выкарыстоўваецца для аказання незалежных асабiстых паслуг.
Артыкул 7
Прыбытак ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi
1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта
прадпрыемства не ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там
размешчана. Калi прадпрыемства ажыццяўляе дзейнасць, як адзначана
вышэй, прыбытак гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у
другой Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага
пастаяннага прадстаўнiцтва.
2. З улiкам палажэнняў пункта 3 гэтага артыкула, калi
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе дзейнасць у
другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там
размешчана, то ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у
выпадку, калi б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што
ажыццяўляе такую ж або аналагiчную дзейнасць у такiх жа або
аналагiчных умовах i дзейнiчае цалкам незалежна ад прадпрыемства,
пастаянным прадстаўнiцтвам якога яно з'яўляецца.
3. Пры вызначэннi прыбытку пастаяннага прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне выдаткаў, што панесены для мэт такога
пастаяннага прадстаўнiцтва, уключаючы кiраўнiцкiя i
агульнаадмiнiстрацыйныя выдаткi, што панесены як у Дзяржаве, дзе
размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
4. Паколькi вызначэнне прыбытку ў Дагаворнай Дзяржаве, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання агульнай сумы прыбытку прадпрыемства яго розным
падраздзяленням з'яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае гэтай Дагаворнай Дзяржаве вызначаць падаткаабкладаемы
прыбытак з дапамогай такога размеркавання, як прынята на практыцы;
аднак выбраны метад размеркавання павiнен даваць вынiкi, якiя
адпавядаюць прынцыпам, што змешчаны ў гэтым артыкуле.
5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва
на падставе простай закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам тавараў
або вырабаў для прадпрыемства.
6. Для мэт папярэднiх пунктаў гэтага артыкула прыбытак, якi
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, вызначаецца кожны год адным
i тым жа метадам, калi толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны
для яго змянення.
7. Гэты артыкул прымяняецца таксама да даходу ад удзелу ў
таварыстве. Далей ён прымяняецца да ўзнагароджання, што атрымана
партнёрам ад таварыства за дзейнасць па аказанні паслуг таварыству i
за прадастаўленне пазык або актываў, калi такое ўзнагароджанне
адносiцца ў адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам Дагаворнай
Дзяржавы, у якой размешчана пастаяннае прадстаўнiцтва, да даходу,
што атрыманы партнёрам ад гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва.
8. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца
асобна ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых
артыкулаў не закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.
Артыкул 8
Марскi, рачны i паветраны транспарт
1. Прыбытак ад эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у
мiжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, у якой размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.
2. Прыбытак ад эксплуатацыi суднаў рачнога транспарту
абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.
3. Для мэт гэтага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх
або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках або суднаў рачнога
транспарту ўключае таксама:
а) даходы ад здачы ў арэнду на аснове судна без экiпажа
марскiх або паветраных суднаў i
b) прыбытак ад выкарыстання, утрымання або здачы ў арэнду
кантэйнераў (уключаючы трэйлеры i абсталяванне, што адносiцца да
транспарцiроўкi кантэйнераў), якiя выкарыстоўваюцца для перавозкi
тавараў або вырабаў,
калi такая здача ў арэнду або такое выкарыстанне, утрыманне
або здача ў арэнду, у залежнасцi ад абставiн, другарадныя ў
адносiнах да эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у
мiжнародных перавозках або суднаў рачнога транспарту.
4. Калi фактычны кiруючы орган марскога прадпрыемства або
прадпрыемства рачнога транспарту размешчаны на борце марскога або
рачнога судна, тады лiчыцца, што ён размешчаны ў той Дагаворнай
Дзяржаве, у якой знаходзiцца порт прапiскi марскога або рачнога
судна, або, калi такога порта няма, у той Дагаворнай Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая эксплуатуе марское або рачное
судна.
5. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад
удзелу ў пуле, у сумеснай дзейнасцi або мiжнароднай арганiзацыi па
эксплуатацыi транспартных сродкаў.
Артыкул 9
Асацыiраваныя прадпрыемствы
1. У выпадку, калi:
а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы або
b) адны i тыя ж асобы прама або ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi, кантролi або капiтале прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх
камерцыйных або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або
ўстанаўлiваюцца ўмовы, адрозныя ад тых, якiя мелi б месца памiж
двума незалежнымi прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы
быць налiчаны аднаму з iх, але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму
налiчаны, можа быць уключаны ў прыбытак гэтага прадпрыемства i,
адпаведна, абкладзены падаткам.
2. У выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства гэтай Дзяржавы i адпаведна абкладае падаткам прыбытак,
па якім прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам уключаны,
з'яўляецца прыбыткам, якi быў бы налiчаны прадпрыемству першай
названай Дзяржавы, калi б умовы ўзаемаадносiн памiж двума
прадпрыемствамi былi б умовамi, якiя iснуюць памiж незалежнымi
прадпрыемствамi, тады гэта другая Дзяржава робiць адпаведную
папраўку ў суме падатку, што спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры
вызначэннi такой папраўкi павiнны ўлiчвацца iншыя палажэннi
дадзенага Пагаднення, а кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў
павiнны пракансультавацца адзiн з адным пры неабходнасцi.
Артыкул 10
Дывiдэнды
1. Дывiдэнды, што выплачваюцца кампанiяй, якая з'яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што
выплачвае дывiдэнды, i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай
Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным уладальнiкам
дывiдэндаў, спаганяемы падатак не перавышае:
а) 5 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў, калi сапраўдным
уладальнiкам з'яўляецца кампанiя (iншая, чым таварыства), якая
непасрэдна валодае не менш чым 20 працэнтамi акцыянернага капiталу
кампанii, што выплачвае дывiдэнды, i гэты ўдзел складае не менш чым
81 806,70 еўра або адпаведны эквiвалент у беларускай валюце;
b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых
выпадках.
Гэты пункт не закранае падаткаабкладання кампанii ў дачыненнi
да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
3. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, даход, якi
атрымлiваецца ад правоў або даўгавых патрабаванняў, што
ўдзельнiчаюць у прыбытку (уключаючы, у выпадку Федэратыўнай
Рэспублiкi Германiя, даход пасiўнага ўдзельнiка («stiller
Gesellschаfter») ад яго ўдзелу як такога або ад «partiarisches
Darlehen» або «Gewinnobligationen»), якi падлягае вылiчэнням пры
вызначэннi прыбытку даўжнiка, можа абкладацца падаткам у той
Дагаворнай Дзяржаве, у якой ён узнiкае, у адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы.
4. Тэрмiн «дывiдэнды» пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад акцый або iншы даход, якi падлягае такому ж
падатковаму рэгуляванню, як даход ад акцый па заканадаўстве той
Дзяржавы, рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што размяркоўвае
прыбытак.
5. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з'яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана ў ёй, або аказвае ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая
размешчана там, i ўдзел, у дачыненнi да якога выплачваюцца
дывiдэнды, сапраўды адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва
або пастаяннай базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула
7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
6. У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай Дзяржавы, атрымлiвае прыбытак або даходы з другой
Дагаворнай Дзяржавы, гэта другая Дзяржава не абкладае нiякiм
падаткам дывiдэнды, якiя выплачваюцца кампанiяй, за выключэннем,
калi такiя дывiдэнды выплачваюцца рэзiдэнту гэтай другой Дзяржавы
або ўдзел, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды
звязаны з пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, што
размешчаны ў гэтай другой Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны
прыбытак кампанii падатку на неразмеркаваны прыбытак кампанii, нават
калi выплачваемыя дывiдэнды або неразмеркаваны прыбытак складаюцца
поўнасцю або часткова з прыбытку або даходаў, якiя ўзнiкаюць у такой
другой Дзяржаве.
Артыкул 11
Працэнты
1. Працэнты, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Аднак такiя працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў, спаганяемы падатак не перавышае 5
працэнтаў валавой сумы працэнтаў.
3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2:
а) працэнты, якiя ўзнiкаюць у Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя
i выплачваюцца Ураду Рэспублiкi Беларусь або Нацыянальнаму банку
Рэспублiкi Беларусь, вызваляюцца ад германскага падатку;
b) працэнты, якiя ўзнiкаюць у Рэспублiцы Беларусь i
выплачваюцца Ураду Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя, Deutsche
Bundesbank, Kreditanstalt fur Wiederaufbau або Deutsche
Finanzierungsgesellschaft fur Beteiligungen in Entwicklungslandеrn,
i працэнты, што выплачваюцца ў дачыненнi да пазыкi, якая гарантавана
Hermes-Deckung, вызваляюцца ад беларускага падатку;
с) любыя працэнты, аб якiх гаворыцца ў пункце 1, абкладаюцца
падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой
g'яўляецца атрымальнiк, калi такi атрымальнiк з'яўляецца сапраўдным
уладальнiкам працэнтаў i калi такiя працэнты выплачваюцца:
аа) у сувязi з продажам у крэдыт любога прамысловага,
камерцыйнага або навуковага абсталявання;
bb) па пазыцы любога вiду, што прадастаўлена банкам або любой
iншай фiнансавай установай, для садзейнiчання продажу любога
прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання.
4. Тэрмiн «працэнты» пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле
абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога вiду, без
залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання
правам на ўдзел у прыбытках даўжнiка, i, у прыватнасцi, даход ад
урадавых каштоўных папер i даход ад аблiгацый або даўгавых
абавязацельстваў, уключаючы прэмii i выйгрышы па гэтых каштоўных
паперах, аблiгацыях i даўгавых абавязацельствах. Для мэт гэтага
артыкула штрафы за несвоечасовыя плацяжы не разглядаюцца ў якасцi
працэнтаў. Аднак тэрмiн «працэнты» не ўключае даход, аб якiм
гаворыцца ў артыкуле 10.
5. Палажэннi пунктаў 1-3 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк працэнтаў як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у
якой узнiкаюць працэнты, праз пастаяннае прадстаўнiцтва, што
размешчана ў ёй, або аказвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя
асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая там размешчана, i даўгавое
патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды
адносiцца да такога пастаяннага прадстаўнiцтва або да пастаяннай
базы. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула
14 у залежнасцi ад абставiн.
6. Лiчыцца, што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дзяржава, Зямля, мясцовы орган
улады або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая
выплачвае працэнты, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам
Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла
запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, i расходы па выплаце
гэтых працэнтаў нясе гэта пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная
база, то лiчыцца, што такiя працэнты ўзнiкаюць у той Дзяржаве, у
якой знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
7. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў або памiж iмi абодвума i якой-
небудзь трэцяй асобай сума працэнтаў, што адносiцца да даўгавога
патрабавання, у сувязi з якiм яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам
працэнтаў пры адсутнасцi такiх адносiн, то палажэннi гэтага артыкула
прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку
залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму падлягае падаткаабкладанню ў
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным
улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 12
Роялцi
1. Роялцi, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве, калi такi рэзiдэнт з'яўляецца
сапраўдным уладальнiкам роялцi.
2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калi атрымальнiк з'яўляецца
сапраўдным уладальнiкам роялцi, спаганяемы падатак не перавышае:
а) 3 працэнтаў валавой сумы роялцi ў значэннi падпункта (а)
пункта 3 гэтага артыкула; i
b) 5 працэнтаў валавой сумы роялцi ў значэннi падпункта (b)
пункта 3 гэтага артыкула.
3. Тэрмiн «роялцi» пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы любога вiду, што атрыманы ў якасцi ўзнагароджання:
а) за выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання
любога аўтарскага права на творы навукi, патэнта, гандлёвай маркi,
дызайна або мадэлi, плана, сакрэтнай формулы або працэсу або за
iнфармацыю, што датычыцца прамысловага, камерцыйнага або навуковага
вопыту; i
b) за выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання
любога аўтарскага права на творы лiтаратуры або мастацтва, уключаючы
кiнафiльмы i фiльмы або плёнкi для радыё або тэлебачання, або за
выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання ўсiх вiдаў
абсталявання i транспартных сродкаў.
4. Палажэннi пунктаў 1 i 2 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўнiцтва, або аказвае
ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай
базы, што размешчана там, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх
выплачваюцца роялцi, сапраўды звязаны з такiм пастаянным
прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
5. Лiчыцца, што роялцi ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з'яўляецца сама гэта Дзяржава, Зямля, мясцовы орган
улады або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы. Калi, аднак, асоба, якая
выплачвае роялцi, незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзiдэнтам
Дагаворнай Дзяржавы цi не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла
абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца гэтым
пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай, тады лiчыцца, што
такiя роялцi ўзнiкаюць у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзiцца
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.
6. Калi па прычыне асаблiвых адносiн памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам роялцi або памiж iмi абодвума i якой-небудзь
трэцяй асобай сума роялцi, што адносiцца да выкарыстання, права або
iнфармацыi, на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была б узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам
роялцi пры адсутнасцi такiх адносiн, палажэннi гэтага артыкула
прымяняюцца толькi да апошняй названай сумы. У такiм выпадку
залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму падлягае падаткаабкладанню ў
адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з належным
улiкам iншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 13
Даходы ад адчужэння маёмасцi
1. Даходы, што атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад адчужэння нерухомай маёмасцi, аб якой гаворыцца ў артыкуле 6, што
размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткамi
ў гэтай другой Дзяржаве.
2. Даходы ад адчужэння маёмасцi, што складае частку
камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства
адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або
маёмасцi, што адносiцца да пастаяннай базы, даступнай рэзiдэнту
адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве для аказання
незалежных асабiстых паслуг, уключаючы такiя даходы ад адчужэння
такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў сукупнасцi з цэлым
прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3. Даходы ад адчужэння марскiх або паветраных суднаў, што
эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, суднаў рачнога транспарту
або маёмасцi, iншай, чым нерухомая маёмасць, што адносiцца да
эксплуатацыi такiх марскiх, паветраных або рачных суднаў,
абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.
4. Даходы ад адчужэння любой маёмасцi, акрамя пералiчанай у
пунктах 1-3, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
Артыкул 14
Незалежныя асабiстыя паслугi
1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў
дачыненнi да прафесiянальных паслуг або iншай дзейнасцi незалежнага
характару, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, за
выключэннем выпадкаў, калi ён мае рэгулярна даступную пастаянную
базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi.
Калi ён мае такую пастаянную базу, даход можа абкладацца падаткам у
другой Дзяржаве, але толькi па даходу, якi адносiцца да гэтай
пастаяннай базы.
2. Тэрмiн «прафесiянальныя паслугi» ўключае, у прыватнасцi,
незалежную навуковую, лiтаратурную, артыстычную, адукацыйную або
выкладчыцкую дзейнасць, таксама як i незалежную дзейнасць урачоў,
зубных урачоў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў i бухгалтараў.
Артыкул 15
Залежныя асабiстыя паслугi
1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16-19 заработная плата i
iншыя падобныя ўзнагароджаннi, якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной
Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы па найме, абкладаюцца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi работа па найме не
ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа на найме
ажыццяўляецца такiм чынам, узнагароджаннi, што атрыманы ў сувязi з
гэтым, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, узнагароджанне, якое
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па найме, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве,
абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:
а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу
перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 дзён у любым
дванаццацiмесячным перыядзе, якi пачынаецца або заканчваецца ў
адпаведным падатковым годзе, i
b) узнагароджанне выплачваецца наймальнiкам або ад iмя
наймальнiка, якi не з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i
c) расходы па выплаце ўзнагароджання не нясе пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база, якiя наймальнiк мае ў другой
Дзяржаве.
3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула,
узнагароджанне, якое атрымлiваецца ў дачыненнi да работы па найме,
што ажыццяўляецца на борце марскога або паветранага судна, якiя
эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, або на борце рачнога судна,
можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства, якое эксплуатуе
марское, рачное або паветранае судна.
4. Палажэннi пункта 2 не прымяняюцца да ўзнагароджання за
работу па найме ў рамках прафесiянальнай пераўступкi наёмнага
работнiка другому работадаўцу.
Артыкул 16
Ганарары дырэктараў
Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя выплаты, якiя атрымлiвае
рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў
кампанii, якая з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы,
могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 17
Артысты i спартсмены
1. Нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i 15, даход, якi
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi работнiка
мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або музыканта, або ў якасцi спартсмена ад яго асабiстай дзейнасцi як
такой, што ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2. У выпадку, калi даход у дачыненнi да асабiстай дзейнасцi,
што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў або спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.
3. Аднак такi даход не абкладаецца падаткам у той Дзяржаве, аб
якой гаворыцца ў пункце 1, калi дзейнасць ажыццяўляецца ў час
знаходжання ў гэтай Дзяржаве рэзiдэнта другой Дагаворнай Дзяржавы i
калi такое знаходжанне фiнансуецца прама або ўскосна гэтай другой
Дзяржавай, Зямлёй або яе мясцовым органам улады або арганiзацыяй,
якая прызнаецца ў якасцi дабрачыннай арганiзацыi ў гэтай другой
Дзяржаве. У такiм выпадку такi даход абкладаецца падаткам толькi ў
той Дагаворнай Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з'яўляецца артыст або
спартсмен.
Артыкул 18
Пенсii, рэнта i падобныя выплаты
1. Пенсii i падобныя выплаты або рэнта, якiя выплачваюцца
рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве.
2. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, выплаты, што атрымлiвае
фiзiчная асоба, якая з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, па сацыяльным забеспячэнні, якое прадугледжана
заканадаўствам другой Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам
толькi ў гэтай другой Дзяржаве.
3. Нягледзячы на палажэннi пункта 1, перыядычныя або
неперыядычныя выплаты, што ажыццяўляюцца адной з Дагаворных Дзяржаў,
Зямлёй або мясцовым органам улады асобе, якая з'яўляецца рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы, за страты, што панесены ў вынiку вайны
або палiтычнага пераследавання, або ваеннай або грамадзянскай службы
(уключаючы пакрыццё страты), абкладаюцца падаткам толькi ў першай
названай Дзяржаве.
4. Тэрмiн «рэнта» абазначае пэўную суму, якая перыядычна
выплачваецца праз пэўны час на працягу жыцця або на працягу
агаворанага або ўстаноўленага перыяду часу ў адпаведнасцi з
абавязацельствам выконваць выплаты за адпаведнае i поўнае грашовае
або эквiвалентнае ўзнагароджанне.
5. Выплаты на ўтрыманне, уключаючы прызначаныя для дзяцей, што
выконвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой
Дагаворнай Дзяржавы, вызваляюцца ад падаткаў у гэтай другой
Дзяржаве. Гэта палажэнне не прымяняецца, калi такiя выплаты на
ўтрыманне падлягаюць вылiчэнням у першай названай Дзяржаве пры
вылiчэннi падаткаабкладаемага даходу плацельшчыка; падатковыя льготы
па аслабленні сацыяльнага цяжару не разглядаюцца ў якасцi вылiчэнняў
для мэт гэтага пункта.
Артыкул 19
Дзяржаўная служба
1. Узнагароджаннi, iншыя, чым пенсii, якiя выплачваюцца
Дагаворнай Дзяржавай, Зямлёй або яе мясцовым органам улады фiзiчнай
асобе ў дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, Зямлi
або мясцоваму органу ўлады, абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай
Дзяржаве. Аднак такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькi ў
другой Дагаворнай Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца ў гэтай Дзяржаве
i калi фiзiчная асоба з'яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы i
а) з'яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы; або
b) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
2. Нягледзячы на палажэннi артыкула 18, пенсii, якiя
выплачваюцца Дагаворнай Дзяржавай, Зямлёй або яе мясцовым органам
улады фiзiчнай асобе ў дачыненнi да паслуг, што аказаны гэтай
Дзяржаве, Зямлi або яе мясцоваму органу ўлады, абкладаюцца падаткам
толькi ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калi фiзiчная асоба з'яўляецца
рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы i яе грамадзянiнам.
3. Палажэннi артыкулаў 15, 16 i 18 прымяняюцца да
ўзнагароджання i пенсiй у дачыненнi да паслуг, якiя аказваюцца ў
сувязi з камерцыйнай дзейнасцю, што ажыццяўляецца адной з Дагаворных
Дзяржаў, Зямлёй або мясцовым органам улады.
4. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама ў дачыненнi да
ўзнагароджання, што выплачваецца па праграме аказання дапамогi па
развiцці адной Дагаворнай Дзяржавы, Зямлi або яе мясцовага органа
ўлады з фондаў, якiя прадастаўляюцца выключна гэтай Дзяржавай,
Зямлёй або мясцовым органам улады спецыялiсту або добраахвотнiку,
якi адкамандзiраваны ў другую Дагаворную Дзяржаву са згоды гэтай
другой Дзяржавы.
5. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама ў дачыненнi да
ўзнагароджання, што выплачваецца Iнстытутам iмя Гётэ Федэратыўнай
Рэспублiкi Германiя або для яго. Кампетэнтныя органы па ўзаемнай
згодзе могуць дамовiцца аб аналагiчнай трактоўцы ўзнагароджання
iншых параўнальных устаноў Дагаворных Дзяржаў. Калi такое
ўзнагароджанне не абкладаецца падаткам у той Дзяржаве, у якой
заснавана такая ўстанова, прымяняюцца палажэннi артыкула 15.
Артыкул 20
Выкладчыкi i студэнты
1. Фiзiчная асоба, якая знаходзiцца ў адной Дагаворнай
Дзяржаве па запрашэнні гэтай Дзяржавы або унiверсiтэта, каледжа,
школы, музея або iншай установы культуры гэтай Дзяржавы або ў
адпаведнасцi з афiцыйнай праграмай культурнага абмену на працягу
перыяду, якi не перавышае двух гадоў, выключна з мэтай выкладання,
чытання лекцый або правядзення навуковых даследаванняў у такой
установе, i якая з'яўляецца або з'яўлялася непасрэдна да гэтага
прыезду рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, вызваляецца ад
падаткаў у першай названай Дзяржаве ў дачыненнi да яе ўзнагароджання
за такую дзейнасць, пры ўмове, што такое ўзнагароджанне атрымана ёю
з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.
2. Выплаты, якiя студэнт або навучэнец, якi з'яўляецца або
з'яўляўся непасрэдна перад прыездам у адну Дагаворную Дзяржаву
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы i якi знаходзiцца ў першай
названай Дзяржаве выключна з мэтай атрымання адукацыi або
праходжання практыкi, атрымлiвае для мэт яго утрымання, адукацыi або
практыкi, не абкладаюцца падаткам у гэтай Дзяржаве, пры ўмове, што
такiя выплаты ўзнiкаюць з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы.
Артыкул 21
Iншыя даходы
1. Вiды даходаў рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад
месца iх узнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах дадзенага
Пагаднення, падлягаюць падаткаабкладанню толькi ў гэтай Дзяржаве.
2. Палажэннi пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, iншых, чым
даходы ад нерухомай маёмасцi, вызначанай у пункце 2 артыкула 6, калi
атрымальнiк такiх даходаў як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, што размешчана там, або аказвае ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая
там знаходзiцца, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх
выплачваецца даход, сапраўды звязаны з такiм пастаянным
прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай. У такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасцi ад абставiн.
Артыкул 22
Маёмасць
1. Маёмасць, якая прадстаўлена нерухомай маёмасцю, што
належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы i размешчана ў другой
Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой
Дзяржаве.
2. Маёмасць, якая прадстаўлена маёмасцю, што з'яўляецца
часткай камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або маёмасцю, што адносiцца да пастаяннай базы, даступнай
рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве з
мэтай аказання незалежных асабiстых паслуг, можа абкладацца падаткам
у гэтай другой Дзяржаве.
3. Маёмасць, што прадстаўлена марскiмi i паветранымi суднамi,
якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках, i суднамi рачнога
транспарту i маёмасцю, iншай, чым нерухомая маёмасць, што адносiцца
да эксплуатацыi такiх марскiх, паветраных i рачных суднаў,
абкладаецца падаткам толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой
размешчаны фактычны кiруючы орган прадпрыемства.
4. Усе iншыя часткi маёмасцi рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
Артыкул 23
Пазбяганне двайнога падаткаабкладання ў дзяржаве пастаяннага
месцазнаходжання
1. У выпадку рэзiдэнта Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя
падатак вызначаецца наступным чынам:
а) За выключэннем, калi крэдыт па падатку, якi аплачаны за
мяжой, дапускаецца ў адпаведнасцi з падпунктам b), выключаецца з
базiсу для вылiчэння германскага падатку любы вiд даходу, што
ўзнiкае ў Рэспублiцы Беларусь, i любы вiд маёмасцi, што знаходзiцца
ў Рэспублiцы Беларусь, якiя ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем
могуць абкладацца падаткам у Рэспублiцы Беларусь. Аднак Федэратыўная
Рэспублiка Германiя захоўвае права прыняць да ўвагi пры вызначэннi
сваёй стаўкi падатку вiды даходу i маёмасцi, такiм чынам вызваленай.
У выпадку вiдаў даходу ад дывiдэндаў папярэдняе палажэнне
прымяняецца толькi да такiх дывiдэндаў, якiя выплачваюцца кампанii
(не ўключаючы таварыствы), што з'яўляецца рэзiдэнтам Федэратыўнай
Рэспублiкi Германiя, кампанiяй, што з'яўляецца рэзiдэнтам Рэспублiкi
Беларусь, не менш 10 працэнтаў капiталу якой належыць непасрэдна
германскай кампанii, i якiя не вылiчвалiся пры вызначэннi прыбытку
кампанii, што размяркоўвае гэтыя дывiдэнды.
Павiнна выключацца з базiсу вылiчэння падаткаў на маёмасць
любое валоданне акцыямi, дывiдэнды па якiх у выпадку выплаты
выключалiся б у адпаведнасцi з папярэднiмi сказамi.
b) З улiкам палажэнняў германскага падатковага заканадаўства
адносна крэдыту па падатку, што аплачаны за мяжой, дапускаецца ў
якасцi крэдыту па германскім падаходным падатку, якi аплачваецца ў
дачыненнi да наступных вiдаў даходу, падатак Рэспублiкi Беларусь,
што аплачваецца па заканадаўстве Рэспублiкi Беларусь i ў
адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем:
аа) дывiдэндаў, якiя не агавораны ў падпункце а);
bb) працэнтаў;
сс) роялцi;
dd) вiдаў даходаў, якiя могуць абкладацца падаткам у
Рэспублiцы Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 13;
ее) вiдаў даходаў, якiя могуць абкладацца падаткам у
Рэспублiцы Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 15;
ff) ганарараў дырэктараў;
gg) вiдаў даходу артыстаў i спартсменаў.
с) Палажэннi падпункта b) прымяняюцца замест палажэнняў
падпункта а) да вiдаў даходу, як вызначана ў артыкулах 7 i 10, i да
актываў, ад якiх такi даход атрыманы, калi рэзiдэнт Федэратыўнай
Рэспублiкi Германiя не прадстаўляе доказаў, што валавы даход
пастаяннага прадстаўнiцтва ў камерцыйным годзе, у якiм прыбытак быў
рэалiзаваны, або кампанii, што з'яўляецца рэзiдэнтам Рэспублiкi
Беларусь, у камерцыйным годзе, за якi выплачвалiся дывiдэнды, быў
атрыманы выключна або амаль выключна ад дзейнасцi ў значэннi
раздзела 8, пункта 1, пазiцый 1-6 Германскага закона па знешнiх
падатковых сувязях (Aussensteuergesetz); тое ж самае прымяняецца да
нерухомай маёмасцi, якая выкарыстоўваецца пастаянным прадстаўнiцтвам
(артыкул 6, пункт 4), i да прыбытку ад адчужэння такой нерухомай
маёмасцi (артыкул 13, пункт 1), i маёмасцi, iншай, чым нерухомая
маёмасць, што складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага
прадстаўнiцтва (артыкул 13, пункт 2).
d) У выпадку, калi кампанiя, якая з'яўляецца рэзiдэнтам
Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя, размяркоўвае даходы, што атрыманы
з крынiц у Рэспублiцы Беларусь, падпункт а) не павiнен перашкаджаць
кампенсацыйнаму спагнанню карпаратыўнага падатку з такiх
размеркаванняў у адпаведнасцi з палажэннямi германскага падатковага
заканадаўства.
е) Нягледзячы на палажэннi падпункта а), двайное
падаткаабкладанне ўстараняецца прадастаўленнем падатковага крэдыту,
як адзначана ў падпункце b):
аа) калi ў Дагаворных Дзяржавах вiды даходу або маёмасцi
размешчаны пад рознымi палажэннямi Пагаднення або адносяцца да
розных асоб (за выключэннем згодна з артыкулам 9) i гэты канфлiкт не
можа быць вырашаны ў парадку, што прадугледжаны артыкулам 25, пункт
3, i калi ў вынiку такой рознiцы ў размяшчэннi або аднясеннi гэты
даход або маёмасць застаецца неабкладаемым або мала абкладаемым, або
bb) калi пасля адпаведнай кансультацыi i з улiкам абмежаванняў
свайго нацыянальнага заканадаўства адна Дагаворная Дзяржава
паведамляе другой Дагаворнай Дзяржаве па дыпламатычных каналах аб
iншым даходзе, да якога яна мае намер прымянiць палажэннi гэтага
пункта. Паведамленне не прымяняецца да першага дня каляндарнага
года, наступнага за годам, у якiм было зроблена паведамленне, i да
выканання ўсiх прававых патрабаванняў, што неабходныя па
нацыянальным заканадаўстве той Дзяржавы, якая паведамляе, для
ўваходжання ў дзеянне паведамлення.
2. У выпадку рэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь падатак вызначаецца
наступным чынам:
Калi рэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь атрымлiвае даход або валодае
маёмасцю, якiя ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення
могуць абкладацца падаткам у Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя, тады
Рэспублiка Беларусь дазваляе:
а) у якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта
суму, роўную падатку на даход, якi аплачаны ў Федэратыўнай
Рэспублiцы Германiя;
b) у якасцi вылiчэння з падатку на маёмасць гэтага рэзiдэнта
суму, роўную падатку на маёмасць, якi аплачаны ў Федэратыўнай
Рэспублiцы Германiя.
Аднак такое вылiчэнне ў любым выпадку не павiнна перавышаць
тую частку падатку з даходу або падатку на маёмасць, як было
падлiчана да прадастаўлення вылiчэння, якая адносiцца, у залежнасцi
ад абставiн, да даходу або маёмасцi, якiя могуць абкладацца падаткам
у Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя.
Артыкул 24
Недыскрымiнацыя
1. Грамадзяне адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве iншаму або больш цяжкаму падаткаабкладанню або
звязанаму з iм патрабаванню, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм
патрабаваннi, якiм падлягаюць або могуць падлягаць грамадзяне гэтай
другой Дзяржавы пры тых жа абставiнах, у прыватнасцi, у дачыненнi да
пастаяннага месцазнаходжання. Гэта палажэнне таксама прымяняецца,
нягледзячы на палажэннi артыкула 1, да асоб, якiя не з'яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
2. Асобы без грамадзянства, якiя з'яўляюцца рэзiдэнтамi адной
Дагаворнай Дзяржавы, не павiнны падвяргацца нi ў якой з Дагаворных
Дзяржаў нiякаму падаткаабкладанню або звязанаму з iм патрабаванню,
iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i звязаныя з iм
патрабаваннi, якiм падвяргаюцца або могуць падвяргацца грамадзяне
гэтай Дзяржавы пры тых жа абставiнах.
3. Падаткаабкладанне пастаяннага прадстаўнiцтва, якое
прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, не павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым падаткаабкладанне прадпрыемстваў гэтай другой Дзяржавы, якiя
ажыццяўляюць падобную дзейнасць. Гэта палажэнне не павiнна
тлумачыцца як тое, якое абавязвае адну Дагаворную Дзяржаву
прадастаўляць рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь
асабiстыя льготы, вызваленнi i скiдкi ў падаткаабкладаннi, якiя яна
прадастаўляе толькi сваiм уласным рэзiдэнтам.
4. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта
1 артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12,
працэнты, роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной
Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць
у мэтах вызначэння падаткаабкладаемага прыбытку такога прадпрыемства
вылiчэнням на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства
адной Дагаворнай Дзяржавы рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы
падлягаюць у мэтах вызначэння падаткаабкладаемай маёмасцi такога
прадпрыемства вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i даўгi рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы.
5. Прадпрыемствы адной Дагаворнай Дзяржавы, маёмасць якiх
поўнасцю або часткова, прама цi ўскосна належыць або кантралюецца
адным або некалькiмi рэзiдэнтамi другой Дагаворнай Дзяржавы, не
падлягаюць у першай названай Дзяржаве iншаму або больш цяжкаму
падаткаабкладанню або звязанаму з iм патрабаванню, чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
або могуць падвяргацца падобныя прадпрыемствы першай названай
Дзяржавы.
6. Палажэннi гэтага артыкула, нягледзячы на палажэннi артыкула
2, прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.
Артыкул 25
Працэдура ўзаемнага пагаднення
1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання яе
не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа,
незалежна ад сродкаў абароны, якiя прадугледжаны нацыянальным
заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў
кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, рэзiдэнтам якой яна
з'яўляецца, або, калi яе выпадак падпадае пад дзеянне пункта 1
артыкула 24, той Дагаворнай Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна
з'яўляецца. Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з
даты першага паведамлення аб дзеяннях, што прыводзяць да
падаткаабкладання не ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага
Пагаднення.
2. Кампетэнтны орган iмкнецца, калi ён палiчыць заяву
абгрунтаванай i калi ён сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой Дагаворнай Дзяржавы з мэтай пазбягання падаткаабкладання,
якое не адпавядае дадзенаму Пагадненню. Любая дасягнутая
дамоўленасць выконваецца, нягледзячы на якiя-небудзь абмежаваннi па
часе, што маюцца ў нацыянальным заканадаўстве Дагаворных Дзяржаў.
3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай згодзе любыя цяжкасцi або сумненнi, якiя ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама
кансультавацца адзiн з адным з мэтай устаранення двайнога
падаткаабкладання ў выпадках, якiя не прадугледжаны Пагадненнем.
4. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды ў разуменнi
папярэднiх пунктаў.
Артыкул 26
Абмен iнфармацыяй
1. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага
Пагаднення або нацыянальных заканадаўстваў Дагаворных Дзяржаў, што
датычацца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне, у той
ступенi, у якой падаткаабкладанне па гэтым заканадаўстве не
супярэчыць Пагадненню. Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкулам
1. Любая iнфармацыя, што атрымана Дагаворнай Дзяржавай, лiчыцца
канфiдэнцыяльнай, таксама як i iнфармацыя, што атрымана па
нацыянальным заканадаўстве гэтай Дзяржавы i раскрываецца толькi
асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы), якiя
звязаны з падлiчэннем або сысканнем, прымусовым спагнаннем або
судовым пераследаваннем, або разглядам заяў у дачыненнi да падаткаў,
на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне. Такiя асобы або органы
павiнны выкарыстоўваць iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць
раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытых судовых пасяджэнняў або пры
прыняццi судовых рашэнняў.
2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не павiнны тлумачыцца
як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
а) праводзiць адмiнiстрацыйныя меры, якiя супярэчаць
заканадаўству i адмiнiстрацыйнай практыцы гэтай або другой
Дагаворнай Дзяржавы;
b) прадастаўляць iнфармацыю, якую нельга атрымаць па
заканадаўстве або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
с) прадастаўляць iнфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь
гандлёвую, дзелавую, прамысловую, камерцыйную або прафесiянальную
тайну або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла
б дзяржаўнай палiтыцы.
Артыкул 27
Вяртанне падатку, якi спаганяецца з крынiцы
1. Калi ў адной з Дагаворных Дзяржаў падаткi на дывiдэнды,
працэнты, роялцi або iншыя вiды даходу, што атрымлiвае асоба, якая
з'яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, спаганяюцца шляхам
утрымання з крынiцы, права першай названай Дзяржавы спаганяць
падатак з крынiцы па стаўцы, што прадугледжана яе нацыянальным
заканадаўствам, не закранаецца палажэннямi дадзенага Пагаднення.
Падатак, якi ўтрыманы з крынiцы, вяртаецца па заяве
падаткаплацельшчыка, калi ён знiжаецца дадзеным Пагадненнем або
перастае спаганяцца, i ў той ступенi, у якой ён знiжаецца або
перастае спаганяцца.
2. Заявы на вяртанне павiнны быць прадстаўлены да канца
трэцяга года, наступнага за каляндарным годам, у якiм падатак з
крынiцы быў утрыманы з дывiдэндаў, працэнтаў, роялцi або iншых вiдаў
даходу.
3. Дагаворная Дзяржава, у якой узнiкаюць вiды даходу, можа
патрабаваць пацвярджэння кампетэнтнага органа аб пастаянным
месцазнаходжаннi ў другой Дагаворнай Дзяржаве.
4. Кампетэнтныя органы могуць па ўзаемнай згодзе выконваць
палажэннi гэтага артыкула i ў выпадку неабходнасцi ўстанаўлiваць
iншы парадак ажыццяўлення падатковых скiдак або льгот, што
прадугледжаныя дадзеным Пагадненнем.
Артыкул 28
Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў
1. Нiякiя палажэннi дадзенага Пагаднення не закранаюць
падатковых прывiлей членаў дыпламатычнага прадстаўнiцтва або
консульскай установы, што прадастаўлены агульнымi нормамi
мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных пагадненняў.
2. Пастолькi, паколькi ў сувязi з падатковымi прывiлеямi, што
прадастаўлены дыпламатычным прадстаўнiкам або консульскiм работнiкам
агульнымi нормамi мiжнароднага права або палажэннямi спецыяльных
мiжнародных пагадненняў, вiды даходу або маёмасцi не падлягаюць
падаткаабкладанню ў Дзяржаве, якая прымае, i ў той ступенi, у якой
яны не падлягаюць яму, Дзяржава, якая накiроўвае, мае права
абкладаць падаткам такiя вiды даходу або маёмасцi.
3. Нягледзячы на палажэннi артыкула 4, фiзiчная асоба, якая
з'яўляецца членам дыпламатычнага прадстаўнiцтва, консульскай
установы або пастаяннай мiсii адной Дагаворнай Дзяржавы, што
размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве або ў трэцяй Дзяржаве,
лiчыцца рэзiдэнтам Дзяржавы, якая накiроўвае, для мэт дадзенага
Пагаднення, калi:
а) у адпаведнасцi з мiжнародным правам яна не падлягае
падаткаабкладанню ў Дзяржаве, якая прымае, у дачыненнi да вiдаў
даходу з крынiц за межамi гэтай Дзяржавы, i
b) яна падлягае ў Дзяржаве, якая накiроўвае, тым жа
абавязацельствам у дачыненнi да падатку на яе агульны даход або
маёмасць, як i рэзiдэнты гэтай Дзяржавы.
Артыкул 29
Дадатковыя пратаколы
Пратакол, якi прыкладаецца, з'яўляецца састаўной часткай
дадзенага Пагаднення.
Артыкул 30
Рэгiстрацыя згодна з артыкулам 102 Статута ААН
Рэгiстрацыя дадзенага Пагаднення ў Сакратарыяце Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый згодна з артыкулам 102 Статута Арганiзацыi
Аб'яднаных Нацый ажыццяўляецца Рэспублікай Беларусь неадкладна пасля
ўваходжання ў сiлу. Дзяржава, якая рэгiструе, iнфармуе другую
Дагаворную Дзяржаву аб правядзеннi рэгiстрацыi з указаннем
рэгiстрацыйнага нумара Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый пасля
пацвярджэння рэгiстрацыi Сакратарыятам Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый.
Артыкул 31
Уваходжанне ў сiлу
1. Дадзенае Пагадненне ратыфiкуецца, i выконваецца абмен
ратыфiкацыйнымi граматамi ў магчыма кароткi тэрмiн у г. Берліне.
2. Дадзенае Пагадненне ўваходзiць у сiлу ў дзень абмену
ратыфiкацыйнымi граматамi i прымяняецца ў абедзвюх Дагаворных
Дзяржавах:
а) у выпадку падаткаў, што ўтрыманы з крынiцы з дывiдэндаў,
працэнтаў i роялцi, у дачыненнi да сум, якiя выплачваюцца першага
або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у
якiм Пагадненне ўвайшло ў сiлу;
b) у выпадку iншых падаткаў, у дачыненнi да падаткаў, што
спаганяюцца за перыяды, якiя пачынаюцца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне
ўвайшло у сiлу.
3. З уваходам у сiлу гэтага Пагаднення спыняе дзеянне i больш
не выкарыстоўваецца ў адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i
Федаратыўнай Рэспублiкай Германiя Пагадненне ад 24 лiстапада 1981
года памiж Саюзам Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Федэратыўнай
Рэспублiкай Германiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання
даходаў i маёмасцi.
Артыкул 32
Спыненне дзеяння
Дзеянне дадзенага Пагаднення прадаўжаецца на працягу няпэўнага
перыяду, аднак кожная з Дагаворных Дзяржаў можа трыццатага або да
трыццатага чэрвеня любога каляндарнага года, якi пачынаецца пасля
сканчэння пяцi гадоў з даты яго ўваходжання ў сiлу, накiраваць
другой Дагаворнай Дзяржаве па дыпламатычных каналах пiсьмовае
паведамленне аб спыненнi дзеяння, i ў такiм выпадку дадзенае
Пагадненне спыняе сваё дзеянне:
а) у выпадку падаткаў, што ўтрыманы з крынiцы з дывiдэндаў,
працэнтаў i роялцi, у дачыненнi да сум, што выплачваюцца першага або
пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у
якiм дадзена паведамленне аб спыненнi дзеяння;
b) у выпадку iншых падаткаў, у дачыненнi да падаткаў, што
спаганяюцца за перыяды, якiя пачынаюцца першага або пасля першага
студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм дадзена
паведамленне аб спыненнi дзеяння.
Вызначаючай датай адлiку тэрмiну з'яўляецца дзень атрымання
паведамлення аб спыненнi дзеяння другой Дагаворнай Дзяржавай.
Здзейснена ў г. Мінску 30 верасня 2005 года ў двух сапраўдных
экземплярах, кожны на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва
тэксты маюць аднолькавую сiлу.
ПРАТАКОЛ
Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя
пры падпiсаннi ў г. Мінску 30 верасня 2005 года Пагаднення
памiж дзвюма Дзяржавамi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць пагадзiлiся аб наступных
палажэннях, якiя складаюць неад'емную частку названага Пагаднення.
1. У дачыненнi да артыкулаў 2, 11, 17, 18 i 19
Разумеецца, што ў выпадку, калi ў дадзеным Пагадненнi
выкарыстоўваецца тэрмiн «Зямля», гэты тэрмiн прымяняецца толькi да
Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя.
2. У дачыненнi да артыкулаў 3, 8, 13, 15 i 22
Разумеецца, што пры ўстанаўленнi «фактычнага кiруючага органа»
абставiнамi, якiя акрамя ўсяго iншага могуць быць прынятыя да ўвагi,
з'яўляюцца: месца, адкуль ажыццяўляецца фактычнае кiраванне i
кантроль кампанii, месца, дзе прымаюцца рашэннi на вышэйшым узроўнi
па важных пытаннях, iстотных для кiравання кампанiяй.
3. У дачыненнi да артыкула 7
а) У выпадку, калi прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы
прадае тавары або вырабы або ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у
другой Дагаворнай Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое там
размешчана, прыбытак гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва вызначаецца
не на аснове агульнай сумы, што атрымана прадпрыемствам, а толькi на
аснове ўзнагароджання, якое адносiцца да сапраўднай дзейнасцi
пастаяннага прадстаўнiцтва, за такi продаж або камерцыйную
дзейнасць.
b) У Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва, нiякi прыбытак не адносiцца да будаўнiчай пляцоўкi,
будаўнiчага, мантажнага або зборачнага аб'екта, за выключэннем таго,
якi з'яўляецца вынiкам самой такой дзейнасцi. Прыбытак, што
атрымлiваецца ад пастаўкi тавараў, якая звязана з такой дзейнасцю,
або незалежнай ад яе, i якая ажыццяўляецца асноўным пастаянным
прадстаўнiцтвам або любым iншым пастаянным прадстаўнiцтвам
прадпрыемства або трэцiм бокам, не адносiцца да гэтай будаўнiчай
пляцоўкi, будаўнiчага, мантажнага або зборачнага аб'екта.
с) Выплаты, што атрыманы ў якасцi ўзнагароджання за тэхнiчныя
паслугi, уключаючы даследаваннi або пошукi навуковага, геалагiчнага
або тэхнiчнага характару, або за тэхнiчныя кантракты, уключаючы
звязаныя з iмi праекты, або за кансультацыйныя або назiральныя
паслугi, разглядаюцца ў якасцi выплат, да якiх прымяняюцца палажэннi
артыкула 7 або артыкула 14 дадзенага Пагаднення.
d) Заработная плата i iншае ўзнагароджанне за залежныя
асабiстыя паслугi, што фактычна выплачваюцца ў дачыненнi да работы
па найме прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, якое поўнасцю або
часткова належыць рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, дапускаюцца
ў якасцi вылiчэння пры вызначэннi падаткаабкладаемага прыбытку
гэтага прадпрыемства. Тое ж самае прымяняецца да пастаяннага
прадстаўнiцтва.
4. У дачыненнi да артыкулаў 7 i 9
Разумеецца, што працэнты, якiя выплачвае прадпрыемства адной
Дагаварной Дзяржавы, якое з'яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы, i ў якiм рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы прымае ўдзел,
поўнасцю падлягаюць вылiчэнням для мэт вызначэння
падаткаабкладаемага прыбытку гэтага прадпрыемства ў першай названай
Дзяржаве незалежна ад таго, выплачваюцца працэнты банку або iншай
асобе, i незалежна ад працягласцi пазыкi. Аднак сума, якая падлягае
вылiчэнню, не павiнна перавышаць суму, якая была б узгоднена памiж
незалежнымi асобамi ў падобных абставiнах. Дадзенае палажэнне
таксама прымяняецца да працэнтаў, што выплачваюцца пастаянным
прадстаўнiцтвам.
5. У дачыненнi да артыкулаў 10, 11, 12, 13, 14, 15, 21 i 22
Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн «пастаянная база»
абазначае пастаяннае месца, праз якое поўнасцю або часткова
ажыццяўляецца дзейнасць фiзiчнай асобы, якая прадастаўляе незалежныя
асабiстыя паслугi.
6. У дачыненнi да артыкулаў 10 i 11
Разумеецца, што тэрмiн «дывiдэнды» ўключае таксама даход, якi
атрыманы пасiўным удзельнiкам («stiller Gesellschafter») ад яго
ўдзелу як такога або ад «partiarisches Darlehen»,
«Gewinnobligationen» або падобныя выплаты i размеркаваннi па
сертыфiкатах iнвестыцыйнага фонду або iнвестыцыйнага трэста.
Да ведама беларускага боку тэрмiны «stille Gesellschaft»,
«partiarisches Darlehen» i «Gewinnobligationen» можна растлумачыць
наступным чынам:
«stille Gesellschaft» (пасiўнае таварыства) з'яўляецца ў
адпаведнасцi з параграфамi 230-237 Гандлёвага кодэкса
(Handelsgesetzbuch) таварыствам, у якiм адна асоба, пасiўны
ўдзельнiк, удзельнiчае ў прадпрыемстве (актыўнага партнёра) з
дапамогай укладу, якi становiцца часткай актываў актыўнага партнёра.
Пасiўны ўдзельнiк удзельнiчае ў прыбытку.
«Partiarisches Darlehen» - пазыка, якая звязана з прыбыткам.
«Gewinnobligationen» - гэта, увогуле, аблiгацыi, якiя даюць
права на атрыманне дадатковых працэнтаў у залежнасцi ад узроўню
размеркавання прыбытку даўжнiка i не даюць права на атрыманне акцый.
7. У дачыненнi да артыкула 26
У той ступенi, у якой у адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем i
ўнутранымi прававымi палажэннямi адбываецца абмен асабiстай
iнфармацыяй, прымяняюцца наступныя дадатковыя палажэннi з улiкам
прававых палажэнняў, што прымяняюцца да адпаведнага Дагаворнага
боку:
а) Дзяржава, якая атрымлiвае iнфармацыю, можа выкарыстоўваць
такую iнфармацыю толькi для названай мэты i павiнна падпарадкоўвацца
ўмовам, што названыя Дзяржавай, якая прадастаўляе iнфармацыю.
b) Дзяржава, якая атрымлiвае iнфармацыю, павiнна па запыце
iнфармаваць Дзяржаву, якая прадастаўляе iнфармацыю, аб выкарыстаннi
iнфармацыi, што прадстаўлена, i дасягнутых такiм чынам вынiках.
с) Асабiстая iнфармацыя можа прадастаўляцца толькi адказным
органам. Любое наступнае прадастаўленне iнфармацыi другiм органам
можа ажыццяўляцца толькi з папярэдняга адабрэння Дзяржавы, якая
прадастаўляе iнфармацыю.
d) Дзяржава, якая прадастаўляе iнфармацыю, абавязана
гарантаваць, што iнфармацыя, якая прадастаўляецца, будзе дакладнай i
што яна будзе неабходнай i адпавядаючай мэце, для якой яна
прадастаўляецца. Павiнны выконвацца любыя забароны на прадастаўленне
iнфармацыi, якiя прадугледжаны адпаведным нацыянальным
заканадаўствам. Калi высвятляецца, што была прадастаўлена
недакладная iнфармацыя або iнфармацыя, якая не павiнна была
прадастаўляцца, аб гэтым неадкладна паведамляецца Дзяржаве, якая
атрымлiвае iнфармацыю. Гэта Дзяржава абавязана выправiць або
знiшчыць такую iнфармацыю.
е) Па заяве зацiкаўленай асобе паведамляецца аб iнфармацыi,
якая прадастаўляецца, што адносiцца да яе, i яе прымяненнi. Не
павiнна быць абавязацельства прадастаўляць гэту iнфармацыю, калi ў
вынiку аказваецца, што дзяржаўныя iнтарэсы ў адмове ў выдачы
перавышаюць iнтарэсы зацiкаўленай асобы ў яе атрыманнi. Ва ўсiх
iншых адносiнах права зацiкаўленай асобы быць iнфармаванай аб
iснуючай iнфармацыi, што адносiцца да яе, павiнна вызначацца
нацыянальным заканадаўствам той Дагаворнай Дзяржавы, на суверэннай
тэрыторыi якой зроблена заява на атрыманне iнфармацыi.
f) Дзяржава, якая атрымлiвае iнфармацыю, нясе адказнасць у
адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам у дачыненнi да
любой асобы, якой нанесены незаконныя страты ў вынiку прадастаўлення
iнфармацыi згодна з абменам iнфармацыяй у адпаведнасцi з дадзеным
Пагадненнем. У адносiнах да пацярпелай асобы Дзяржава, якая
атрымлiвае iнфармацыю, не павiнна спасылацца ў сваё апраўданне, што
страты былi выклiканы Дзяржавай, якая прадастаўляе iнфармацыю.
g) Калi ў нацыянальным заканадаўстве Дзяржавы, якая
прадастаўляе iнфармацыю, прадугледжаны спецыяльныя палажэннi па
знiшчэнні асабiстай iнфармацыi, што прадастаўляецца, гэта Дзяржава
iнфармуе Дзяржаву, якая атрымлiвае iнфармацыю, адпаведным чынам.
Незалежна ад такога заканадаўства асабiстая iнфармацыя, што
прадастаўляецца, знiшчаецца, як толькi яна становiцца непатрэбнай
для мэты, для якой яна была прадастаўлена.
h) Дагаворныя Дзяржавы абавязаны весцi афiцыйныя запiсы аб
прадастаўленнi i атрыманнi асабiстай iнфармацыi.
i) Дзяржава, якая прадастаўляе iнфармацыю, i Дзяржава, якая
атрымлiвае iнфармацыю, абавязаны прымаць эфектыўныя меры для абароны
асабiстай iнфармацыi, што прадастаўляецца, ад неправамоцнага
доступу, неправамоцнага змянення i неправамоцнага раскрыцця.
8. Прымяненне Пагаднення ў асаблiвых выпадках
а) Дадзенае Пагадненне не павiнна тлумачыцца як тое, якое
перашкаджае:
аа) Дагаворнай Дзяржаве прымяняць свае ўнутраныя прававыя
палажэннi па папярэджанні законнага або незаконнага ўхiлення ад
аплаты падаткаў;
bb) Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя спаганяць падаткi з сум,
якiя павiнны быць уключаны ў вiды даходу рэзiдэнта Федэратыўнай
Рэспублiкi Германiя згодна з Чацвёртай часткай Германскага закона па
знешнiх падатковых сувязях (Aussensteuergesetz).
b) Калi вышэйназваныя палажэннi прыводзяць да двайнога
падаткаабкладання, кампетэнтныя органы павiнны пракансультавацца
згодна з пунктам 3 артыкула 25 аб тым, як пазбегнуць двайнога
падаткаабкладання.
|