ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


ДЭКЛАРАЦЫЯ
АБ ПРЫНЦЫПАХ ДОБРАСУСЕДСКIХ АДНОСIН
ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 24 кастрычнiка 1991 г.


     Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка
     - грунтуючыся на Дэкларацыi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб
дзяржаўным  суверэнiтэце  Беларускай  ССР  ад  27 лiпеня 1990 года i
Законе  аб наданнi  Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларускай
ССР статуса канстытуцыйнага закона ад 25 жнiўня 1991 года, а таксама
на  Акце  Вярхоунага  Савета  Лiтоўскай  Рэспублiкi  аб   аднаўленнi
незалежнасцi   Лiтоўскай  дзяржавы  ад  11  сакавiка  1990  года   i
Канстытуцыйным Акце аб Лiтоўскай дзяржаве ад 11 лютага 1991 года;
     -  улiчваючы  шматвяковыя  традыцыi   палiтычных,  гiстарычных,
эканамiчных i культурных сувязей памiж Беларуссю i Лiтвой;
     -  кiруючыся  прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый i
палажэннямi  Заключнага  акта  Нарады па бяспецы i  супрацоўнiцтву ў
Еўропе,  Парыжскай  хартыi для Новай Еўропы i iншых дакументаў гэтай
Нарады;
     -  усведамляючы  сваю  адказнасць  за  мiжнародны мiр, бяспеку,
узаемаразуменне,    супрацоўнiцтва     i    ўлiчваючы       значэнне
беларуска-лiтоўскiх    адносiн    для  свабоднай,  дэмакратычнай   i
паважаючай правы чалавека Еўропы;
     -  выказваючы ўзаемную зацiкаўленасць у развiццi добрасуседскiх
адносiн i ўсебаковага супрацоўнiцтва памiж дзвюмя дзяржавамi;
     заяўляюць наступнае:
     1. Рэспублiка  Беларусь  i  Лiтоўская Рэспублiка грунтуюць свае
адносiны на ўзаемнай павазе дзяржаўнага суверэнiтэту адзiн аднаго.
     2. Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка ў сваiх адносiнах
кiруюцца  прынцыпамi  раўнапраўя, тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў,
неўмяшання    ва    ўнутраныя    справы,  павагi  правоў   чалавека,
добрасуседства, узаемаразумення i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.
     3. Рэспублiка  Беларусь  i  Лiтоўская Рэспублiка лiчаць прынцып
непарушнасцi  гранiц,  зафiксаваны  ў  Хельсiнкскiм  Заключным Акце,
важнейшым   фактарам  стабiльнасцi  ў  Еўропе.  Канкрэтныя   пытаннi
дэлiмiтацыi  беларуска-лiтоўскай  гранiцы  i наступнай яе дэмаркацыi
падлягаюць  дакладнаму  разгляду  ў  блiжэйшы  час,  i з гэтай мэтай
Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка створаць змешаную камiсiю
з прадстаўнiкоў абедзвюх дзяржаў.
     4. Рэспублiка  Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка прызнаюць асобую
важнасць    пытанняў    бяспекi    i  будуць  iмкнуцца  да   добрага
супрацоўнiцтва  ў  гэтай  галiне,  да  ўзгаднення  дзеянняў  як   на
двухбаковым,  так  i  на  мiжнародным узроўнi. Рэспублiка Беларусь i
Лiтоўская  Рэспублiка  лiчаць  недапушчальным  магчымае   ўтварэнне,
знаходжанне  i  дзеяннi   любых узброеных фармiраванняў на тэрыторыi
аднаго  з бакоў, падпiсаўшых Дэкларацыю, накiраваныя супраць другога
боку.
     5. Рэспублiка  Беларусь  i Лiтоўская Рэспублiка будуць iмкнуцца
забяспечыць  адпаведна лiтоўцам у Беларусi i беларусам у Лiтве правы
i свабоды, роўныя правам i свабодам сваiх грамадзян.
     Рэспублiка  Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка прызнаюць этнiчную,
культурную  i  моўную  самабытнасць  беларусаў  у Лiтве i лiтоўцаў у
Беларусi  i  абавязваюцца  забяспечваць  iм  умовы  для   свабоднага
развiцця  гэтай  самабытнасцi  i  садзейнiчаць  iх  сувязям са сваёй
нацыяй  у другой падпiсаўшай Дэкларацыю дзяржаве. У гэтых мэтах бакi
будуць  iмкнуцца  да  стварэння  для  беларусаў у Лiтве i лiтоўцаў у
Беларусi  адпаведных магчымасцей у галiне адукацыi, навукi, культуры
i рэлiгii.
     Рэспублiка Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка забяспечаць ахову на
сваёй тэрыторыi гiстарычных i культурных помнiкаў абодвух народау.
     6. Рэспублiка  Беларусь i Лiтоўская Рэспублiка будуць развiваць
усебаковае  культурнае  i  навуковае  супрацоўнiцтва,   садзейнiчаць
пашырэнню  кантактаў  памiж  культурнымi  i  навуковымi  ўстановамi,
арганiзацыямi, спецыялiстамi i асобнымi грамадзянамi.
     Праяўляючы асаблiвы клопат аб выхаваннi падрастаючага пакалення
ў  духу  мiру,  узаемнай  павагi  i ўзаемаразумення  памiж народамi,
Рэспублiка  Беларусь  i  Лiтоўская  Рэспублiка  будуць  iмкнуцца  да
аб`ектыўнага  асвятлення  гiсторыi  ў  працэсе  навучання  ў сiстэме
дзяржаўнай i прыватнай адукацыi.
     7. Рэспублiка    Беларусь    i   Лiтоўская  Рэспублiка   будуць
садзейнiчаць    узаемавыгаднаму    развiццю    гандлёвага    абмену,
эканамiчнаму  i навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву i ў гэтых мэтах у
блiжэйшы час падпiшуць гандлёва-эканамiчнае пагадненне.
     8. Рэспублiка  Беларусь  i  Лiтоўская Рэспублiка будуць актыўна
супрацоўнiчаць у галiне аховы навакольнага асяроддзя i рацыянальнага
выкарыстання  прыродных рэсурсаў,  асаблiвую ўвагу ўдзяляючы басейну
рэк Нёман-Нерыс,  групе  Браслаўскiх  азёр  i  бяспецы  эксплуатацыi
атамных  электрастанцый,  у   мэтах   папярэджвання   трансгранiчных
забруджванняў i лiквiдацыi iх вынiкаў.
     9. Усе  пытаннi,  якiя  ўзнiкаюць у адносiнах памiж Рэспублiкай
Беларусь  i  Лiтоўскай  Рэспублiкай,  будуць рэгулявацца iмi ў ходзе
двухбаковых кансультацый i перагавораў.
     10. Рэспублiка    Беларусь    i  Лiтоуская  Рэспублiка   будуць
супрацоўнiчаць  на  мiжнароднай  арэне  i праводзiць кансультацыi па
тых пытаннях мiжнародных адносiн, якiя ўяўляюць для iх цiкавасць.
     11. Прынцыпы  гэтай  Дэкларацыi  будуць  развiты i замацаваны ў
мiждзяржаўным  дагаворы  памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i   Лiтоўскай
Рэспублiкай.

Старшыня Вярхоўнага Савета                Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь                       Лiтоўскай Рэспублiкi
С.ШУШКЕВIЧ                                В.ЛАНДСБЕРГIС



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России