ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ БАЛГАРЫЯ *
_____________________________
* Уступiў у сiлу 26 сакавiка 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Балгарыя,
кiруючыся ўзаемным жаданнем пашыраць традыцыйныя дружалюбныя
адносiны, развiваць i паглыбляць раўнапраўнае i ўзаемавыгаднае
супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з прынцыпамi Статута ААН, Хельсiнскага
Заключнага Акта, Парыжскай Хартыi для новай Еўропы i другiх
дакументаў Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да няўхiльнай павагi правоў i
свабод чалавека на прынцыпах гуманiзма i дэмакратыi,
вырашылi, пачынаючы з 26 сакавiка 1992 года, устанавiць
дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi пасольстваў i ў блiжэйшым будучым
абмяняцца пасламi, ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб
дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года.
У гэтых мэтах паўнамоцныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i
Рэспублiкi Балгарыя падпiсалi гэты Пратакол у двух экземплярах,
кожны на беларускай i балгарскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
Аформлена ў горадзе Хельсiнкi 26 красавiка 1992 года.
За Урад За Урад
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Балгарыя
Пётр Краўчанка Стаян Ганеў
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
<<< Главная
страница | < Назад
|