ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА ПА ПЫТАННЯХ АРГАНIЗАЦЫI
ПЕРАВОЗАК *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 30 сакавiка 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча,
прымаючы да ўвагi ўзаемную зацiкаўленасць у супрацоўнiцтве
транспартных ведамстваў,
лiчачы мэтазгодным забяспечыць бесперашкодную арганiзацыю
перавозак грузаў на патрэбы Рэспублiкi Беларусь праз тэрыторыю
Рэспублiкi Польшча, у прыватнасцi праз польскiя марскiя парты,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
1. Польскi Бок забяспечвае Беларускаму Боку спрыяльныя ўмовы
для перавозак праз тэрыторыю Рэспублiкi Польшча.
2. Беларускi Бок забяспечвае максiмальны аб`ём грузаў для
перавозак, аб якiх гаворыцца ў пункце 1.
3. З мэтай стварэння адпаведных эканамiчных умоў для развiцця
перавозак Бакi ўзгадняюць прымяненне адпаведных тарыфных скiдак.
Стаўкi за аказаныя паслугi будуць устаноўлены асобным
пагадненнем.
Артыкул 2
Польскi Бок забяспечвае спрыяльныя ўмовы Беларускаму Боку ў
справе:
перавозак грузаў суднамi польскага флоту,
партовага абслугоўвання грузаў у польскiх марскiх партах,
перавозак грузаў па польскай чыгунцы.
Артыкул 3
1. З мэтай рэалiзацыi дадзенага Пагаднення Бакi створаць
сумесную беларуска-польскую экспедытарскую арганiзацыю са
штаб-кватэрай у Гдынi. Бакi вызначаць членаў сумеснай арганiзацыi.
2. На чале сумеснай экспедытарскай арганiзацыi будзе
прадстаўнiк Беларускага Боку. З мэтай выканання сваiх задач сумесная
экспедытарская арганiзацыя створыць свае прадстаўнiцтвы i
аддзяленнi.
3. Польскi Бок акажа неабходную арганiзацыйную i крэдытную
дапамогу па стварэнню прадстаўнiцтваў i аддзяленняў.
Артыкул 4
1. Iдучы насустрач патрэбам Беларускага Боку ў справе стварэння
ўласнага флоту, Польскi Бок акажа неабходную дапамогу ў яго
арганiзацыi, у прыватнасцi па стварэнню нацыянальнага суднаходства,
марской адмiнiстрацыi, карыстанню паслугамi польскага судавога
рэгiстра i сiстэмы страхавання. Польскi Бок гатовы прадаставiць на
льготных умовах неабходную iнфраструктуру i абсталяванне ў сваiх
партах.
3. Польскi Бок акажа адпаведную дапамогу Беларускаму Боку ва
ўступленнi ў мiжнародныя транспартныя арганiзацыi.
Артыкул 5
1. Польскi Бок акажа Беларускаму Боку неабходную дапамогу ў
галiне марскога рыбалоўства, у прыватнасцi ў прадастаўленнi паслуг
па адлову рыбы, арганiзацыi флоту, закупкi i рамонту суднаў i iнш.
2. Беларускi Бок пры атрыманнi лiмiтаў на адлоў рыбы ў Ахоцкiм
моры выкажа гатоўнасць прадаставiць iх Польскаму Боку на выгадных
умовах.
Артыкул 6
1. Дадзенае Пагадненне ўчынена ў г.Мiнску 30 сакавiка 1992 г. у
двух экземплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, прычым
абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
2. Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання.
За Урад Рэспублiкi Беларусь _____________ подпiс
За Урад Рэспублiкi Польша _____________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|