ПРАТАКОЛ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМI ЗАМЕЖНЫХ
СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ЛАТВIЙСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)
_____________________________
*) Уступiў у сiлу 7 красавiка 1992 г.
Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства
Замежных Спраў Латвiйскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Бакi",
грунтуючыся на Дэкларацыi аб прынцыпах добрасуседскiх адносiн
памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай,
зыходзячы з жадання далейшага развiцця адносiн у адпаведнасцi з
лiтарай i духам Статута ААН, Хельсiнкскага Заключнага акта,
Парыжскай хартыi для новай Еўропы i другiх дакументаў Нарады па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
а таксама, улiчваючы зацiкаўленасць Бакоў ва ўзаемавыгадным i
раўнапраўным супрацоўнiцтве на доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
1. Бакi дамовiлiся забяспечыць на ўзаемнай аснове рэгулярны i
аператыўны абмен iнфармацыяй аб дзейнасцi парламентаў i ўрадаў.
2. Бакi дамовiлiся аб правядзеннi рэгулярных сустрэч на ўсiх
узроўнях для абмеркавання мiжнародных, агульнаеўрапейскiх,
субрэгiянальных пытанняў, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс. Для
разгляда спецыяльных пытанняў па ўзаемнай згодзе могуць стварацца
экспертныя цi рабочыя групы.
3. Бакi знайшлi неабходным правядзенне кансультацый i
ажыццяўленне ўзаемадзеяння ў Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый, iншых
мiжнародных арганiзацыях i форумах.
4. Гэты Пратакол уступае ў сiлу з даты яго падпiсання.
Аформлена ў Рызе 7 красавiка 1992 года ў двух экзэмплярах,
кожны на беларускай i латышскай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Латвiйскай Рэспублiкi
П.КРАЎЧАНКА Я.ЮРКАНС
<<< Главная
страница | < Назад
|