ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ КIПР *
_____________________________
* Уступiў у сiлу 9 красавiка 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Кiпр, кiруючыся ўзаемным
жаданнем развiваць адносiны дружбы i супрацоўнiцтва памiж дзвюмя
краiнамi ў палiтычнай, эканамiчнай i iншых галiнах, вырашылi
ўстанавiць дыпламатычныя адносiны з даты падпiсання гэтага Пратакола
i абмяняцца дыпламатычнымi прадстаўнiцтвамi на ўзроўнi Пасольстваў.
Абодва Бакi дясягнулi дамоўленасцi развiваць свае адносiны на
аснове прынцыпаў роўнасцi дзяржаў, узаемнай павагi, самавызначэння,
незалежнасцi i суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання
ва ўнутраныя справы адзiн аднаго ў адпаведнасцi са Статутам ААН.
Абодва Бакi перакананы, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн
памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Кiпр адпавядае iнтарэсам
абедзвюх дзяржаў, не накiравана супраць нiякай iншай краiны i будзе
садзейнiчаць умацаванню мiжнароднага супрацоўнiцтва i ўсеагульнага
мiру.
Абодва Бакi пагадзiлiся грунтаваць свае дыпламатычныя адносiны
на Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах, падпiсанай 18
красавiка 1961 года, удзельнiкам якой з`яўляюцца Рэспублiка Беларусь
i Рэспублiка Кiпр.
З гэтай мэтай упаўнаважаныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i
Рэспублiкi Кiпр падпiсалi гэты Пратакол у двух экземплярах, на
беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты з`яўляюцца
аднолькава аўтэнтычнымi.
Аформлена ў Нью-Йорку 9 красавiка 1992 года.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Кiпр
Генадзь М.Бураўкiн Андрэас Маўроммацiс
Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол,
Пастаянны Прадстаўнiк Пастаянны Прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь пры Рэспублiкi Кiпр пры
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый
<<< Главная
страница | < Назад
|