ПРАТАКОЛ
АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ
РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I IТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛIКАЙ*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 13 красавiка 1992 г.
Рэспублiка Беларусь i Iтальянская Рэспублiка,
кiруючыся ўзаемным жаданнем развiваць дружалюбныя адносiны i
супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, гандлёвай, культурнай,
гуманiтарнай i iншых галiнах, пацвярджаюць сваё жаданне ўстанавiць
дыпламатычныя адносiны i абмяняцца дыпламатычнымi мiсiямi на ўзроўнi
пасольстваў.
Выражаючы сваё задавальненне значным развiццём iх адносiн,
абодва Бакi прадпрымаюць меры для iх развiцця на аснове прынцыпаў
суверэнiтэта, роўнасцi, узаемнай павагi, тэрытарыяльнай цэласнасцi
i неўмяшання ва ўнутраныя справы ў адпаведнасцi са Статутам ААН,
Хельсiнкскiм Заключным Актам; Парыжскай Хартыяй для новай Еўропы i
iншымi дакументамi НБСЕ i Венскiмi канвенцыямi аб дыпламатычных i
консульскiх зносiнах, прынятых 18 красавiка 1961 года i 24 красавiка
1963 года.
Два Бакi ўпэўнены, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн памiж
Рэспублiкай Беларусь i Iтальянскай Рэспублiкай адпавядае
нацыянальным iнтарэсам абедзьвюх Дзяржаў, i будзе спрыяць умацаванню
мiжнароднага супрацоўнiцтва i ўсеагульнага мiру.
Аформлена ў Рыме 13 красавiка 1992 года на беларускай i
iтальянскай мовах у двух экземплярах кожны, прычым абодва тэксты
маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Iтальянскую Рэспублiку
Пётр Краўчанка Джанi Дэ Мiкелiс
Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў
<<< Главная
страница | < Назад
|