ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАГАДНЕННЕ
 АБ БЯЗВIЗАВЫМ УЕЗДЗЕ ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 НА УКРАIНУ I ГРАМАДЗЯН УКРАIНЫ Ў РЭСПУБЛIКУ БЕЛАРУСЬ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 16 студзеня 1993 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
     з мэтай развiцця прыязных адносiн памiж дзвюма дзяржавамi,
     iмкнучыся   ўмацаваць   палiтычныя,   эканамiчныя,   гандлёвыя,
навукова-тэхнiчныя, культурныя i iншыя сувязi,
     лiчачы   неабходным  забяспечыць   дзейную  абарону   правоў  i
iнтарэсаў грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Украiны,
     жадаючы  ўстанавiць  набходныя  гарантыi  асабовых  i маёмасных
праваадносiн грамадзян абедзвюх дзяржаў,
     дамовiлiся пра наступнае:

                             Артыкул 1

     Грамадзяне  адной дзяржавы  маюць права  ўязджаць, выязджаць  i
перамяшчацца па  тэрыторыi другой дзяржавы  пры наяўнасцi сапраўдных
дакументаў, якiя засведчваюць iх асобу i пацвярджаюць грамадзянства.

                             Артыкул 2

     Парадак  уезду, выезду  i перамяшчэння  iншаземных грамадзян  i
асоб  без  грамадзянства,  якiя  пастаянна  пражываюць  на тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь i  Украiны, рэгулюецца  заканадаўствам кожнай з
дзяржаў.

                             Артыкул 3

     Грамадзяне  адной  дзяржавы  ўязджаюць,  выязджаюць альбо едуць
транзiтам  праз  тэрыторыю  другой дзяржавы  праз пагранiчныя пункты
пропуску i абавязаны  прытрымлiвацца неабходных фармальнасцей згодна
з яе нацыянальным заканадаўствам.

                             Артыкул 4

     Бакi абавязуюцца прапускаць у трэцiя краiны ў пунктах пропуску,
адкрытых  для мiжнародных  зносiн, грамадзян  Рэспублiкi Беларусь  i
Украiны, пры  наяўнасцi ў iх сапраўдных  i належным чынам аформленых
дакументаў на  права перасячэння гранiцы i  будуць прымаць меры, каб
не  дапусцiць  выезду  ў  трэцiя  краiны  асоб,  якiм  выезд закрыты
кампетэнтнымi органамi Бакоў гэтага Пагаднення.
     З  гэтай  мэтай  кампетэнтныя  органы  Бакоў будуць абменьвацца
неабходнай iнфармацыяй.

                             Артыкул 5

     Кожны  з  Бакоў  з  мэтай  забеспячэння  бяспекi  цi  захавання
грамадскага  парадку,  а  таксама  ў  выпадках  папярэджання ўспышкi
эпiдэмiй  або  прыняцця  каранцiнных   мераў  можа  часова  спынiць,
часткова цi цалкам, дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення.
     Паведамленне  другога  Боку  аб  часовым  спыненнi  i  далейшым
узнаўленнi  дзеяння  гэтага  Пагаднення  адбываецца на дыпламатычных
каналах у найкарацейшы тэрмiн.

                             Артыкул 6

     Пакуль  набудзе  сiлу  гэтае  Пагадненне,  Бакi  абмяняюцца  па
дыпламатычных каналах узорамi  дзеючых дакументаў, якiя пацвярджаюць
грамадства  i  асобу  грамадзян  Рэспублiкi  Беларусь  i  Украiны, а
таксама  будуць  рягулярна  iнфармаваць  адзiн  аднаго  пра  змены ў
парадку iх выдачы i выкарыстання i пра адпаведныя заканадаўчыя акты,
якiя маюць дачыненне да сферы прымянення гэтага Пагаднення.

                             Артыкул 7

     Са згоды Бакоў у гэтае  Пагадненне могуць уносiцца дапаўненнi i
змены.

                             Артыкул 8

     Гэтае  Пагадненне   набывае  сiлу  праз   30  дзён  пасля   яго
падпiсання.

     Гэтае Пагадненне заключана на няпэўны тэрмiн i будзе заставацца
ў сiле, пакуль адзiн з Бакоў пiсьмова не паведамiць па дыпламатычных
каналах аб  рашэннi спынiць яго дзеянне.  У гэтым выпадку Пагадненне
спыняе  дзеянне   праз  90  дзён  з   даты  атрымання  другiм  Бокам
зазначанага паведамлення.

     Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня  1992 г. у двух экземплярах, кожны
на  беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  пры  гэтым  усе  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России