ПАГАДНЕННЕ
МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ СУМЕСНЫХ ДЗЕЯННЯХ ПА МIНIМIЗАЦЫI I ПЕРААДОЛЕННI
ВЫНIКАЎ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
прызнаючы, што аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi
26 красавiка 1986 года па сваiх маштабах i нанесеным уроне адносiцца
да лiку глабальных катастроф,
улiчваючы складанасць праблем i аб`ёмы затрат на мерапрыемствы
па пераадоленнi вынiкаў чарнобыльскай катастрофы,
усведамляючы адказнасць перад народамi абедзвюх дзяржаў i
народамi свету за цяжкiя вынiкi катастрофы, якiя яшчэ вельмi доўга
будуць негатыўна ўплываць на жыццё чалавека, асаблiва на забруджаных
тэрыторыях,
адзначаючы, што вызначальнай умовай па пераадоленнi вынiкаў
катастрофы з`яўляюцца сумесныя намаганнi абедзвюх дзяржаў i
сусветнай супольнасцi, а таксама ўзгодненая, мэтанакiраваная
дзейнасць па распрацоўцы i рэалiзацыi праграм па мiнiмiзацыi вынiкаў
катастрофы,
разумеючы, што катастрофа працягвае негатыўна ўздейнiчаць на
жыццё i здароўе людзей, асаблiва дзяцей i перш за ўсё ў пацярпеўшых
раёнах,
улiчваючы ўсе пагадненнi памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай
па праблемах мiнiмiзацыi вынiкаў чарнобыльскай катастрофы,
пагадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
Бакi будуць прыкладаць намаганнi па распрацоўцы i рэалiзацыi
мэтавых праграм па мiнiмiзацыi i пераадоленнi вынiкаў чарнобыльскай
катастрофы, выкананне якiх можа быць забяспечана на аснове
канструктыўнага супрацоўнiцтва i аднолькавых канцэптуальных
падыходаў.
Артыкул 2
Бакi будуць аб`ядноўваць свае сiлы i каардынаваць дзеяннi па
наступных напрамках:
выпрацоўцы адзiных метадычных, метадалагiчных падыходаў i
нарматываў: па ацэнцы i доўгатэрмiновым прагназаваннi радыяцыйнай
абстаноўкi, разлiку дозавых нагрузак, распрацоўцы мер па бяспецы
пражывання насельнiцтва на забруджаных тэрыторыях, ацэнцы рызыкi для
здароўя людзей, арганiзацыi медыцынскай дапамогi i прыняццi
абгрунтаваных рашэнняў па ахове здароўя пацярпеўшага насельнiцтва;
вызначэннi i правядзеннi важнейшых навукова-даследчых работ,
звязаных з абаронай насельнiцтва i аднаўленнем жыццёвага асяроддзя;
распрацоўцы i рэалiзацыi мер па сацыяльнай, эканамiчнай i
прававой абароне асоб, якiя пацярпелi ў вынiку чарнобыльскай
катастрофы;
узаемным садзейнiчаннi ў арганiзацыi вытворчасцi i забеспячэннi
насельнiцтва медыцынскiмi прэпаратамi i медыцынскiм абсталяваннем,
спецыяльнымi харчовымi дабаўкамi, дзiцячым харчаваннем i экалагiчна
чыстымi прадуктамi харчавання;
распрацоўцы сiстэм узаемнага iнфармацыйнага забеспячэння па
праблемах, звязаных з мiнiмiзацыяй вынiкаў чарнобыльскай катастрофы,
i iншых надзвычайных сiтуацыях.
Артыкул 3
Бакi будуць праводзiць кансультацыi i каардынаваць свае дзеяннi
па пытаннях рэалiзацыi ўхваленага ААН Сумеснага плана мiжнароднага
супрацоўнiцтва з мэтай мiнiмiзацыi вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай
АЭС, а таксама па iншых накiрунках мiжнароднага супрацоўнiцтва па
пераадоленнi вынiкаў чарнобыльскай катастрофы.
Артыкул 4
Бакi пагадзiлiся, што аб`ёмы i парадак фiнансавання выдаткаў на
лiквiдацыю вынiкаў аварыi на Чарнобыльскай АЭС будуць вызначацца
асобным пагадненнем.
Артыкул 5
Бакi прымаюць пад увагу, што памiж Дзяржкамчарнобылем
Рэспублiкi Беларусь i Мiнчарнобылем Украiны дасягнута дамоўленасць:
аб парадку кампенсацыi, пачынаючы з 1992 года, затрат на
ўладкаванне асоб, якiх адсяляюць з зон павышанай радыеактыўнасцi i
пераехаўшых з адной дзяржавы ў другую;
аб працягу сумеснай працы па распрацоўцы "Канцэпцыi зоны
адчужэння на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i Украiны";
аб узаемадзеяннi па ахове зоны адчужэння;
аб працы па паляпшэннi супрацьпажарнага становiшча i
каардынацыi дзеянняў пры ўзнiкненнi пажараў у зоне адчужэння;
аб сумесных навукова-даследчых i вопытна-канструктарскiх працах
па стварэннi комплексу вытворчасцей па дэзактывацыi,
транспарцiроўцы, перапрацоўцы i захаваннi радыеактыўных адыходаў
(праграмма "Вектар"), водаахоўных мерапрыемстваў i радыеэкалагiчным
манiторынгу навакольнага асяроддзя.
Артыкул 6
Бакi пагадзiлiся ў неабходнасцi распрацоўкi адпаведных прававых
дакументаў па прызнаннi на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў правоў, iльгот
i кампенсацый, прадугледжаных заканадаўствам кожнай з дзяржаў для
асоб, якiя ўдзельнiчалi ў лiквiдацыi вынiкаў чарнобыльскай
катастрофы, у выпадку iх пераезду з адной дзяржавы ў другую.
Артыкул 7
Пагадненне набывае сiлу з моманту падпiсання.
Бакi даручаць Дзяржкамчарнобылю Рэспублiкi Беларусь i
Мiнчарнобылю Украiны распрацаваць механiзм рэалiзацыi гэтага
Пагаднення.
Адбылося у г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|