ПАГАДНЕННЕ
МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ ПУНКТАХ ПРОПУСКУ *)
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.
[Изменения и дополнения:
Протокол о внесении изменений и дополнений от 12 марта
1999 г. .
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
кiруючыся неабходнасцю ўдасканалення арганiзацыi перасячэння
гранiцы асобамi i транспартнымi сродкамi, перамяшчэння грузаў,
з мэтай стварэння спрыяльных умоў для развiцця пагранiчных
зносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай,
пагадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
1. Перасячэнне гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай
будзе адбывацца праз наступныя пункты пропуску:
1.1. Чыгуначныя пункты пропуску:
а) Хацiслаў - Забалоцце, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
б) Гарынь - Удрыцк, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
в) Славечна - Выступовiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
г) Церуха - Гарнастаеўка, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
д) Церахоўка - Шчорс, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
е) Iолча - Нiданчычы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
__________________________________________________________
Пункт 1.1 статьи 1 дополнен подпунктом "е" протоколом о
внесении изменений и дополнений от 12 марта 1999 г.
__________________________________________________________
1.2. аўтадарожныя пункты пропуску:
а) Тамашоўка - Пулемец, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
б) Макраны - Даманава, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
в) Камарын - Славуцiч, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
г) Новая Гута - Новыя Ярыловiчы, грузавыя i пасажырскiя
зносiны;
д) Весялоўка - Сянькоўка, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
е) Верхнi Церабежаў - Гарадзiшча, грузавыя i пасажырскiя
зносiны;
ж) Новая Рудня - Выступовiчы, грузавыя i пасажырскiя зносiны;
з) Махро - Дольск, грузавыя i пасажырскiя зносiны.
__________________________________________________________
Пункт 1.2 статьи 1 дополнен подпунктом "е", "ж", "з"
протоколом о внесении изменений и дополнений от 12 марта
1999 г.
__________________________________________________________
2. Пункты пропуску, зазначаныя ў артыкуле 1, будуць адкрытыя
кругласутачна для асоб, транспартных сродкаў i перамяшчэння грузаў
незалежна ад грамадзянства цi дзяржаўнай прыналежнасцi.
3. На аўтадарожных пунктах пропуску перасячэння гранiцы асобамi
можа ажыццяўляцца з прымяненнем транспартных сродкаў цi пешшу.
Артыкул 2
Для перамяшчэння грамадзян, транспартных сродкаў i перавозкi
грузаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны будуць адкрыты аўтадарожныя
пункты пропуску:
а) Олтуш - Пiша;
б) Невель - Прыкладнiкi;
в) Дзiвiн - Самары.
__________________________________________________________
Статья 2 - с изменениями, внесенными протоколом о внесении
изменений и дополнений от 12 марта 1999 г.
Для перамяшчэння грамадзян, транспартных сродкаў i
перавозкi грузаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны будуць
адкрыты аўтадарожныя пункты пропуску:
а) Олтуш - Пiша;
б) Махро - Дольск;
в) Невель - Прыкладнiкi;
г) Верхнi Церабяжоў - Гарадзiшча.
__________________________________________________________
Артыкул 3
1. Для перамяшчэння грамадзян, транспартных сродкаў i перавозкi
грузаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны будуць адкрыты на ўчастку
радёактыўнага забруджання гранiцы аўтадарожныя пункты пропуску:
а) Глушкавiчы - Майдан Капiшанскi;
б) Аляксандроўка - Вiльча.
__________________________________________________________
Статья 3 - с изменениями, внесенными протоколом о внесении
изменений и дополнений от 12 марта 1999 г.
1. Для перамяшчэння грамадзян, транспартных сродкаў i
перавозкi грузаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны будуць
адкрыты на ўчастку радёактыўнага забруджання гранiцы
аўтадарожныя пункты пропуску:
а) Глушкавiчы - Майдан Капiшанскi;
б) Новая Рудня - Выступовiчы;
в) Аляксандроўка - Вiльча.
__________________________________________________________
2. Парадак перамяшчэння транспартных сродкаў, асоб, грузаў праз
тэрыторыю радыёактыўнага забруджання на гэтым участку гранiцы
вызначаецца адпаведнымi органамi Бакоў.
3. Тэрмiны адкрыцця пунктаў пропуску, пералiчаных у артыкулах
1, 2, 3, Бакi вызначаюць праз абмен дыпламатычнымi нотамi.
Артыкул 4
1. Перад датай адкрыцця пунктаў пропуску, пра якiя гаворыцца ў
артыкулах 1, 2, 3 гэтага Пагаднення, кожны Бок рыхтуе на тэрыторыi
сваёй дзяржавы адпаведную iнфраструктуру.
2. Пры распрацоўцы i рэалiзацыi праектаў для пунктаў пропуску
адпаведныя органы Бакоў будуць прадугледжваць магчымасць адаптацыi
iнфраструктуры дзеля стварэння ўмоў для ажыццяўлення сумеснага
пагранiчнага, мытнага i iншага кантролю ў адным пункце пропуску.
Артыкул 5
Адпаведныя органы Бакоў прымуць неабходныя рашэннi, каб
наладзiць пагранiчны рух i адкрыць пункты пропуску для мiжнароднага
руху. Пры рэалiзацыi гэтых рашэнняў яны будуць прытрымлiвацца
прынцыпаў, якiя змяшчаюцца ў артыкуле 4 гэтага Пагаднення.
Артыкул 6
Вызначэнне новых, адкрыццё, закрыццё цi абмежаванне руху на
пунктах пропуску будзе ажыццяўляцца на падставе дамоўленасцi памiж
Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.
__________________________________________________________
Статья 6 - с изменениями, внесенными протоколом о внесении
изменений и дополнений от 12 марта 1999 г.
Адкрыццё, закрыццё цi абмежаванне руху на пунктах
пропуску будзе ажыццяўляцца на падставе дамоўленасцi памiж
Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.
__________________________________________________________
Артыкул 7
Спыненне цi абмежаванне руху на асобных пунктах пропуску можа
адбыцца пры сур`ёзным пагаршэннi санiтарнага становiшча, грамадскай
небяспецы цi ў выпадку стыхiйных бедстваў.
Бок, якi мае намер спынiць цi абмежаваць пагранiчны рух,
паведамляе пра гэта другому Боку не пазней чым за 5 дзён перад
плануемым закрыццём пункта пропуску цi абмежаваннем руху.
Артыкул 8
Кiраўнiкi пагранiчных службаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны па
дамоўленасцi i ўзгадненнi з мытнымi органамi могуць у асобных
выпадках дазволiць перасячэнне гранiцы:
1. На пункце пропуску, дзе не прадугледжаны гэты вiд руху.
2. За межамi дзеючага пункту пропуску.
Артыкул 9
1. Пытаннi, якiя звязаны з выкананнем гэтага Пагаднення, будуць
вырашацца шляхам правядзення кансультацый i перегавораў памiж
адпаведнымi органамi Бакоў.
2. Бакi на падставе ўзаемнай згоды могуць уносiць у Пагадненне
змяненнi i дапаўненнi.
__________________________________________________________
Соглашение дополнено статьей 9 протоколом о внесении
изменений и дополнений от 12 марта 1999 г. Статью 9
соответственно считать статьей 10.
__________________________________________________________
Артыкул 10
1. Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту падпiсання.
2. Гэтае Пагадненне падпiсана на няпэўны тэрмiн. Яно можа быць
дэнансавана кожным Бокам шляхам пiсьмовага паведамлення другога
Боку. У гэтым выпадку яно страцiць сiлу пасля сканчэння тэрмiну ў 12
месяцаў з дня паведамлення аб дэнансацыi.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|