ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
АБ ТРАНСПАРЦIРОЎЦЫ ПРЫРОДНАГА ГАЗУ *)
===
_____________________________
*) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,
у мэтах далейшага развiцця эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж
абедзвюма дзяржавамi на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады,
пагадзiлiся ў наступным:
Артыкул 1
Бакi ўпаўнаважваюць Дзяржаўнае прадпрыемства "Белтрансгаз" i
Газавы канцэрн Украiны "Укргазпрам", у далейшым прадстаўнiкi Бакоў,
заключыць кантракты на пастаўкi прыроднага газу, ажыццяўляць
сумесныя i скаардынаваныя дзеяннi па забеспячэнню транспарцiроўкi
яго на тэрыторыях Рэспублiкi Беларусь i Украiны для спажыўцоў Бакоў
i пастаўкi ў трэцiя краiны, забяспечваючы эфектыўнае выкарыстанне
сiстэм магiстральных газаправодаў.
Артыкул 2
Аб`ёмы паставак прыроднага газу спажыўцам Бакоў i ў трэцiя
краiны, а таксама кошт паслуг за транзiт газу праз тэрыторыi
абедзвюх дзяржаў вызначаюцца асобнымi мiжурадавымi пагадненнямi.
Артыкул 3
Для забеспячэння нармальнага функцыянавання аб`ектаў
газатранспартных сiстэм Бакi ажыццяўляюць узаемныя пастаўкi
матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў на аснове штогадовых пагадненняў.
Артыкул 4
У выпадку ўзнiкнення аварыйных сiтуацый на аб`ектах
транспарцiроўкi газу прадстаўнiкi Бакоў аказваюць адзiн аднаму
ўзаемную дапамогу спецыялiстамi, тэхнiкай i матэрыяльна-тэхнiчнымi
рэсурсамi для хутчэйшай лiквiдацыi аварый i аднаўлення паставак
прыроднага газу.
Артыкул 5
Пытаннi, якiя звязаны з транспарцiроўкай газу па тэрыторыях
абедзвюх дзяржаў i неагавораны гэтым Пагадненнем, рэгулююцца
заканадаўствам i правiламi, дзеючымi на тэрыторыi кожнай з дзяржаў.
Артыкул 6
Гэтае Пагадненне не закранае правоў i абавязацельстваў Бакоў па
мiжнародных пагадненнях i дагаворах, удзельнiкамi якiх яны
з`яўляюцца.
Артыкул 7
Гэтае Пагадненне набывае сiлу з моманту яго падпiсання.
Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня 1992 г. у двух экземплярах, кожны
на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Украiны ______________ подпiс
<<< Главная
страница | < Назад
|