ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. "Пагадненне мiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб дзейнасцi чыгуначнага транспарту"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 МIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ УКРАIНЫ
 АБ ДЗЕЙНАСЦI ЧЫГУНАЧНАГА ТРАНСПАРТУ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.


     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей Бакi,

     прызнаючы права ўласнасцi на  чыгуначны транспарт, якi належыць
Рэспублiцы Беларусь i Украiне,

     лiчачы    мэтазгодным   захаванне    тэхналагiчнага   адзiнства
чыгуначнай транспартнай сеткi,

     улiчваючы  выключную важнасць  перавозак пасажыраў  i грузаў як
мiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай, так i ў трэцiя дзяржавы,

     прызнаючы значэнне каардынацыi i сумеснай дзейнасцi чыгуначнага
транспарту абедзвюх дзяржаў,

     пагадзiлiся ў наступным:

                             Артыкул 1

     Функцыянаванне  чыгуначнага  транспарту   абедзвюх  дзяржаў,  а
таксама вытворчасць i ўтрыманне рухомага саставу, тэхнiчных сродкаў,
забеспячэння бяспекi руху i арганiзацыi перавозачнай работы, цэласць
грузаў ажыццяўляюцца па адзiных нарматывах.

                             Артыкул 2

     Перавозка  пасажыраў  i   грузаў  памiж  чыгуначнымi  станцыямi
абедзвюх дзяржаў выконваецца на  аснове дзеючых на момант падпiсання
гэтага Пагаднення нарматыўных дакументаў.
     Пры  арганiзацыi   перавозак  пасажыраў  i   грузаў  чыгуначным
транспартам з  Рэспублiкi Беларусь па тэрыторыi  Украiны i з Украiны
па  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь,  а  таксама  транзiтам з трэцiх
дзяржаў  цi  ў  трэцiя  дзяржавы  Бакi  каардынуюць свае дзеяннi пры
выпрацоўцы, з улiкам заканадаўства  сваiх дзяржаў, тарыфнай палiтыкi
з мэтай  прыцягнення  дадатковых  транзiтных  грузапатокаў  на гэтыя
напрамкi i афармляюць, у неабходных выпадках, адпаведныя пагадненнi.
     Бакi пагашаюць запазычанасць, якая  ўзнiкае ў працэсе перавозак
на карысць аднаго з Бакоў, не  пазней чым за 30 дзён пасля сканчэння
чарговага  квартала  шляхам  пералiчэння  праз  адпаведныя  ўстановы
банкаў узгодненых адмiнiстрацыямi чыгуначнага транспарту сум.
     Пры  ўвядзеннi адным  з  Бакоў  нацыянальнай валюты,  парадак i
ўмовы  ўзаемаразлiкаў,  а  таксама  валюта,  на  аснове якой робяцца
разлiкi, будуць вызначаны двухбаковым пагадненнем.

                             Артыкул 3

     Бакi  ў  выпадку  заключэння  пагадненняў  у галiне чыгуначнага
транспарту з iншымi дзяржавамi,  якiя не закранаюць iнтарэсы другога
Боку, будуць паведамляць пра гэта другому Боку.
     Да  заключэння новых  дагавораў Бакi  захоўваюць дзеючы парадак
ажыццяўлення  мiжнародных  перавозак  грузаў  i пасажыраў чыгуначным
транспартам, вызначаны раней заключанымi мiжурадавымi пагадненнямi i
канвенцыямi  ў галiне  чыгуначнага транспарту,  удзельнiкам якiх быў
былы СССР.
     Пералiк  такiх  пагадненняў   i  канвенцый  вызначаецца  Бакамi
асобным пагадненнем.
     Кожны з Бакоў пры заключэннi з трэцiмi дзяржавамi пагадненняў у
сферы  чыгуначнага  транспарту,  якiя  змянялi  б парадак, вызначаны
пагадненнямi, указанымi  ў гэтым пункце, будзе  паведамляць пра гэта
другому Боку.

                             Артыкул 4

     Бакi  праводзяць  скаардынаваную  тарыфную  палiтыку.  Тарыфы ў
мiждзяржаўных    зносiнах   вызначаюцца    на   аснове   спецыяльных
пагадненняў.
     Разлiкi  за  мiжнародныя   пасажырскiя  i  грузавыя  перавозкi,
паслугi  робяцца  ў  адпаведнасцi  з  Пагадненнем,  заключаным памiж
Упраўленнем   Беларускай   чыгункi   i   Дзяржаўнай   адмiнiстрацыяй
чыгуначнага транспарту Украiны (далей кампетэнтныя органы).

                             Артыкул 5

     Бакi захаваюць:
     наладжаныя  тэхналагiчныя  сувязi  памiж  чыгункамi  Рэспублiкi
Беларусь i Украiны;
     дзеючыя  схемы  абарачэння   пасажырскiх  паяздоў,  удзельнiкаў
абслугоўвання паяздоў цягавымi сродкамi i паязднымi брыгадамi;
     змены пры неабходнасцi будуць уносiцца па ўзаемнай дамоўленасцi
кампетэнтных органаў Бакоў.
     Бакi даручаюць сваiм  кампетэнтным органам падрыхтаваць асобныя
пагадненнi;
     па  ўстанаўленнi  сiстэм   адказнасцi  за  парушэннi  тэхнiчных
параметраў перавозачнай работы;
     па   набыццi,   эксплуатацыi   i   рамонту   рухомага  саставу,
кантэйнераў, абсталявання i тэхнiкi.
     Бакi  даюць  права   адпаведным  органам  кiравання  чыгуначным
транспартам весцi перагаворы па  эканамiчнай ацэнцы i ўлiку ўзаемных
iнтарэсаў,    вызначэннi   парадку    падрыхтоўкi   i   зацвярджэння
тэхналагiчных параметраў перавозачнай работы.

                             Артыкул 6

     Парадак  эксплуатацыi   i  перадачы  ва   ўласнасць  Рэспублiкi
Беларусь маёмасцi, чыгуначных участкаў,  размешчаных на яе тэрыторыi
i ўваходзячых у склад Паўднёва-Заходняй i Львоўскай чыгунак:
     станцыя Гарнастаеўка  - раз'езд Лiсiчкi,  Харобiчы - Церахоўка,
Няданчычы - Янаў, Удрыцк -  Гарынь; i ва ўласнасць Украiны маёмасцi,
чыгуначных  участкаў, размешчаных  на яе  тэрыторыi i  ўваходзячых у
склад Беларускай чыгункi;
     Забалоцце - Хацiслаў, Суруч - Выступовiчы - вызначаецца асобным
пагадненнем памiж кампетэнтнымi органамi.

                             Артыкул 7

     Чыгунка  аднаго Боку  нясе адказнасць  за матэрыяльныя  страты,
прычыненыя па яе вiне, чыгунцы другога Боку.

                             Артыкул 8

     Бакi   абавязваюцца  выконваць   узаемныя  абавязацельствы   па
пастаўках  тэхнiкi,  абсталявання,  запасных  частак  i матэрыяльных
рэсурсаў  для  патрэб   чыгуначнага  транспарту,  ствараць  сумесныя
прадпрыемствы па вытворчасцi шчэбню, матэрыялаў верхняй будовы пуцi,
запасных частак i дэталей, рамонту рухомага саставу.

                             Артыкул 9

     Бакi   распрацоўваюць   i   каардынуюць   навукова-тэхнiчную  i
сацыяльную  палiтыку  на  чыгуначным  транспарце,  iнфармуючы  адзiн
аднаго аб прынятых i рыхтуемых рашэннях у гэтых галiнах.

                            Артыкул 10

     Парадак перасячэння  мяжы, правядзення пагранiчнага,  мытнага i
iншых вiдаў кантролю будзе рэгулявацца асобным пагадненнем Бакоў.

                            Артыкул 11

     Бакi  будуць  супрацоўнiчаць   у  галiне  навучання  iнжынераў,
тэхнiкаў,  работнiкаў  масавых  прафесiй  чыгуначнага  транспарту  i
распрацоўкi  адзiных  патрабаванняў  да  ўзроўню  iх  падрыхтоўкi, а
таксама  прызнаюць, што  выдадзеныя аб  заканчэннi вучэбнай установы
квалiфiкацыйныя дакументы маюць роўную  юрыдычную сiлу на тэрыторыях
абедзвюх дзяржаў.

                            Артыкул 12

     Змены   i   дапаўненнi   да   гэтага   Пагаднення   афармляюцца
пратаколамi, якiя з'яўляюцца неад'емнай часткай Пагаднення.

                            Артыкул 13

     Бакi  заяўляюць,  што  гэтае  Пагадненне  адкрыта для далучэння
любой  дзяржавы,  чыгуначная  сетка   якой  тэхналагiчна  звязана  з
чыгуначнай сеткай  Рэспублiкi Беларусь i  Украiны, або далучанай  да
гэтага Пагаднення iншай дзяржавы.

                            Артыкул 14

     Гэтае Пагадненне набывае сiлу з  моманту яго падпiсання i будзе
дзейнiчаць да сканчэння тэрмiну ў 90  дзён з дня, калi адзiн з Бакоў
атрымае пiсьмовае паведамленне другога  Боку аб сваiм намеры спынiць
дзеянне Пагаднення.

     Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня  1992 г. у двух экземплярах, кожны
на  беларускай   i  ўкраiнскай  мовах,   прычым  усе  тэксты   маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России