ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь и Национального банка Республики Беларусь от 17 декабря 1992 г. №/ "Пагадненне мiж Урадам i Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Урадам i Нацыянальным банкам Украiны аб парадку ўрэгулявання даўгавых абавазацельстваў i крэдытных патрабаванняў памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай у сувязi з выхадам Украiны з рублёвай зоны"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 МIЖ УРАДАМ I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 I НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАНКАМ УКРАIНЫ АБ ПАРАДКУ ЎРЭГУЛЯВАННЯ ДАЎГАВЫХ
 АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ I КРЭДЫТНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ
 БЕЛАРУСЬ I УКРАIНАЙ У СУВЯЗI З ВЫХАДАМ УКРАIНЫ З РУБЛЁВАЙ ЗОНЫ *)

===
 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 17 снежня 1992 г.


     Урад i Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь, Урад i Нацыянальны
банк Украiны, надалей Бакi,
     у  сувязi  з  увядзеннем   Украiнай  у  абарачэнне  ўкраiнскага
карбованца,

     ПАГАДЗIЛIСЯ Ў НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул I

     Бакi   прызналi  неабходнасць   поўнага  ўрэгулявання  даўгавых
абавязацельстваў  i  крэдытных   патрабаванняў,  што  ўтварылiся  па
вынiках гандлёва-эканамiчных адносiн памiж абедзвюма дзяржавамi i iх
гаспадарачымi суб'ектамi.
     Урэгуляванню падлягаюць:
     сальда    ўзаемных   разлiкаў,    адлюстраванае   на   балансах
Нацыянальных банкаў  абедзвюх дзяржаў па стану  на 16 лiстапада 1992
г.  з  улiкам  сум  на  шляху,  г.зн.  на  дату  ўвядзення  Украiнай
украiнскага карбованца;
     неаплачаныя    грашовыя    абавязацельствы    i    патрабаваннi
гаспадарачых  суб'ектаў   абедзвюх  дзяржаў,  адлюстраваныя   на  iх
балансах  цi знаходзяцца  на  шляху  на дзень  увядзення ўкраiнскага
карбованца.
     Даўгавыя  абавязацельствы i  патрабаваннi Бакоў  у рублях, якiя
засталiся неўрэгуляваныя  да 1 сакавiка  1993 г. i  адлюстраваныя на
балансах  Нацыянальнага  банка  Рэспублiкi  Беларусь i Нацыянальнага
банка  Украiны,  разглядаюцца  як  дзяржаўны  доўг  Урада адпаведнай
дзяржавы, умовы абслугоўвання якога вызначаюцца асобным пагадненнем.

                             Артыкул 2

     Бакi  будуць  усяляк  садзейнiчаць  забеспячэнню  найхутчэйшага
ажыццяўлення  плацяжоў  на  карысць  гаспадарачых суб'ектаў абедзвюх
дзяржаў.

     Бакi  пагадзiлiся правесцi  мiждзяржаўны залiк  пратэрмiнаваных
абавязацельстваў  за  фактычна  пастаўленыя  каштоўнасцi  i аказаныя
паслугi прадпрыемстваў  i арганiзацый абедзвюх  дзяржаў па стану  на
дату ўвядзення ўкраiнскага карбованца.

                             Артыкул 3

     Прызнаючы  неабходнасць   удзелу  ўсiх  суверэнных   дзяржаў  -
суб'ектаў былога СССР у падзеле актываў i пасiваў банкаўскай сiстэмы
былога СССР, пытанне аб механiзме падзелу гэтых актываў i пасiваў па
балансу  Дзяржбанка  СССР  павiнна  быць  вырашана шляхам заключэння
шматбаковага Пагаднення суверэнных дзяржаў.

     Адбылося ў г.Кiеве 17 снежня  1992 г. у двух экзэмплярах, кожны
на  беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  пры  гэтым  усе  тексты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс

 За Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь     ______________ подпiс
 За Нацыянальны банк Украiны                 ______________ подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России