ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 16 декабря 1994 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Укранiы аб супрацоўнiцтве ў галiне аховы навакольнага асяроддзя"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ i УРАДАМ УКРАIНЫ
 АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ *)

 _____________________________
     *) Уступiла ў сiлу 16 снежня 1994 г.

     Урад Рэспублiкi Беларусь i  Урад Украiны, якiя далей называюцца
"Бакi",

     прымаючы  пад  увагу  вопыт,  назапашаны  ў галiне мiжнароднага
прыродаахоўнага супрацоўнiцтва,  а таксама Сусветную  хартыю прыроды
1982 года,  Дэкларацыю Рыа, Павестку дня  на XXI стагоддзе, прынятыя
Канферэнцыяй ААН па навакольнаму асяроддзю i развiццю ў 1992 годзе;

     улiчваючы цэласнасць i непадзельнасць навакольнага асяроддзя;

     глабальны характар экалагiчных праблем;

     прызнаючы,  што кожны  чалавек мае  права на  жыццё ў  найбольш
спрыяльных   экалагiчных   умовах   i   кожная   дзяржава  абавязана
забяспечыць гэта права ўсiм сваiм грамадзянам;

     вызначаючы гатоўнасць да ўдзелу  ў мiжнародным супрацоўнiцтве ў
галiне аховы навакольнага асяроддзя;

     кiруючыся   нацыянальным  заканадаўствам  абедзвюх  дзяржаў   i
агульнапрызнанымi мiжнароднымi нормамi;

     усведамляючы  ўзаемасувязь  памiж  рознымi  вiдамi  эканамiчнай
дзейнасцi i iх экалагiчнымi вынiкамi;

     пацвярджаючы      неабходнасць      забеспячэння     экалагiчна
абгрунтаванага i ўстойлiвага развiцця;

     засноўваючыся на прынцыпе дзяржаўнай суверэннасцi,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Бакi  будуць развiваць  i расшыраць  узаемнае супрацоўнiцтва  ў
галiне аховы навакольнага асяроддзя на карысць сваiх народаў, будуць
садзейнiчаць далейшаму паглыбленню  эканамiчных i навукова-тэхнiчных
сувязяў   з  мэтай   рашэння  сумеснымi   намаганнямi  глабальных  i
рэгiянальных праблем.

                             Артыкул 2

     Супрацоўнiцтва  памiж  Бакамi  ажыццяўляецца  па такiм асноўным
напрамкам:

     ахова  атмасфернага паветра  ад забруджвання,  знiжэнне выкiдаў
шкодных рэчываў у атмасферу;

     ахова  водаў ад  забруджвання, асаблiва  басейнаў рэк  Дняпра i
Буга;

     узнаўленне лесасыравiнных рэсурсаў i ахова ляснога фонду;

     правядзенне    сумеснай    экалагiчнай    экспертызы   праектаў
гаспадарчай дзейнасцi ў прыгранiчных раёнах;

     прававыя i эканамiчныя аспекты прыродакарыстання;

     вывучэнне   бiялагiчных  i   генетычных  вынiкаў   забруджвання
навакольнага асяроддзя ў вынiку антрапагеннага ўздзеяння;

     ахова   флоры   i    фауны,   развiццё   супрацоўнiцтва   памiж
нацыянальнымi паркамi;

     ахова   навакольнага   асяроддзя   ў   працэсе   вытворчасцi  i
перапрацоўкi сельскагаспадарчай прадукцыi;

     перапрацоўка, абясшкоджванне i ўтылiзацыя прамысловых i бытавых
адыходаў;

     кантроль за трансгранiчнымi перавозкамi таксiчных адыходаў;

     узаемнае  аператыўнае  iнфармаванне   аб  выпадках,  ствараючых
пагрозу значнага забруджвання навакольнага  асяроддзя аднаго з Бакоў
i прагнозаў яго распаўсюджвання;

     аказанне ўзаемнай дапамогi  па лiквiдаванню вынiкаў прамысловых
аварый   або   стыхiйных   бедстваў,   якiя  вызываюць  забруджванне
навакольнага асяроддзя;

     распрацоўка   малаадыходных   i   безадыходных   тэхналогiй   i
экалагiчна   бясшкодных  матэрыялаў,   абсталявання,  механiзмаў   i
транспартных сродкаў з сiстэмамi, знiжаючымi забружджванне;

     абмен прыродаахоўнай iнфармацыяй;

     экалагiчная адукацыя i выхаванне.

     Асноўныя напрамкi  супрацоўнiцтва могуць змяняцца  i дапаўняцца
па ўзаемнаму ўзгадненню Бакоў.

                             Артыкул 3

     Супрацоўнiцтва   ў   галiне    аховы   навакольнага   асяроддзя
ажыццяўляецца  на падставе  дасягнутых дамоўленасцей  памiж Бакамi ў
наступных формах:

     абмен  навукоўцамi,  спецыялiстамi,  дэлегацыямi  ў  навуковых,
навучальных i практычных мэтах;

     правядзенне    двухбаковых   канферэнцый,    нарад   экспертаў,
сiмпозiумаў;

     ажыццяўленне сумесных праграм i праектаў;

     правядзенне   сумесных    iнспектаванняў   стана   навакольнага
асяроддзя прыгранiчных тэрыторый;

     прадастаўленне   персанала,  абсталявання   i  матэрыялаў   для
аказання  дапамогi  па  лiквiдацыi  вынiкаў  прамысловых  аварый або
стыхiйных бедстваў, выклiкаючых забруджванне навакольнага асяроддзя.

     Iншыя формы супрацоўнiцтва могуць у далейшым узгадняцца Бакамi.

                             Артыкул 4

     Бакi неадкладна i поўна  iнфармуюць адзiн аднаго аб прамысловых
аварыях, стыхiйных  бедствах i iншых небяспечных  сiтуацыях на сваёй
тэрыторыi, ствараючых пагрозу забруджвання навакольнага асяроддзя, а
таксама аказваюць неабходную дапамогу па лiквiдацыi iх вынiкаў.
     Пакрыццё страт, нанесеных  трансгранiчнымi ўздзеяннямi, павiнна
рэгулявацца грамадзянскiм заканадаўствам Бакоў.

                             Артыкул 5

     Бакi, зыходзячы  з мэтаў сапраўднага  Пагаднення, садзейнiчаюць
устанаўленню i развiццю прамых сувязяў i непасрэдных кантактаў памiж
установамi, арганiзацыямi  i прадпрыемствамi абедзвюх  дзяржаў, якiя
займаюцца  пытаннямi аховы навакольнага асяроддзя.

                             Артыкул 6

     Бакi  не  нясуць  матэрыяльнай  адказнасцi  па абавязацельствах
устаноў-супрацоўнiц,   прынятых   у   адпаведнасцi   з   дагаворамi,
заключанымi на падставе сапраўднага Пагаднення.

                             Артыкул 7

     Бакi ўскладняюць каардынацыю выканання сапраўднага Пагаднення:

     з Беларускага Боку - на Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы
навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь;

     з  Украiнскага  Боку  -   на  Мiнiстэрства  аховы  навакольнага
прыроднага асяроддзя Украiны;

                             Артыкул 8

     Сапраўднае  Пагадненне  не  закранае  правоў i абавязацельстваў
Бакоў, выцякаючых з раней заключаных iмi мiжнародных пагадненняў.

                             Артыкул 9

     Рознагалоссi,  якiя могуць  узнiкаць  памiж  Бакамi ў  сувязi з
тлумачэннем  або  прымяненнем   сапраўднага  Пагаднення,  вырашаюцца
шляхам перагавораў або iншым, прымальным для Бакоў спосабам.

                            Артыкул 10

     Сапраўднае   Пагадненне  ўваходзiць   у  сiлу   з  моманту  яго
падпiсання i  застаецца дзеючым на наступны  пяцiгадовы тэрмiн, калi
нi  адзiн з  Бакоў не  паведамiць другому  Боку, не  пазней за шэсць
месяцаў  да  спынення  адпаведнага   тэрмiну,  аб  сваiм  намеры  не
працягваць яго дзеянне.

     Зроблена ў г.Мiнску 16 снежня 1994 г. у двух экзэмплярах, кожны
на  беларускай  i  ўкраiнскай  мовах,  прычым  абодва  тэксты  маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Украiны                             ______________ подпiс



Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России