ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Меморандум Правительства Республики Беларусь от 13 марта 1995 г. "Мемарандум аб ўзаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi аб супрацоўнiцтве ў сферы барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, арганiзаванай злачыннасцю i мiжнародным тэрарызмам"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 МЕМАРАНДУМ
 АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
 ЗЛУЧАНАГА КАРАЛЕЎСТВА ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI АБ
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў СФЕРЫ БАРАЦЬБЫ З НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ НАРКАТЫЧНЫХ
 СРОДКАЎ, АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ I МIЖНАРОДНЫМ ТЭРАРЫЗМАМ*

_____________________________
     *Уступiў у сiлу 13 сакавiка 1995 г.

     Урад   Рэспублiкi   Беларусь   i   Урад  Злучанага  Каралеўства
Вялiкабрытанii  i Паўночнай  Iрландыi (якiя  далей будуць  называцца
"Удзельнiкi");
     падзяляючы глыбокую турботу з  нагоды росту незаконнага абароту
наркатычных   сродкаў,  арганiзаванай   злачыннасцi  i  мiжнароднага
тэрарызму;
     пацвярджаючы   сваю   рашучасць   змагацца   з  пагрозай,  якую
прадстаўляюць гэтыя небяспечныя злачынствы;
     будучы  ўпэўненымi ў  неабходнасцi супрацоўнiцтва  ў барацьбе з
незаконным абаротам наркатычных сродкаў, арганiзаванай злачыннасцю i
мiжнародным тэрарызмам,

     ЗГАДЗIЛIСЯ Ў НАСТУПНЫМ:


               Незаконны абарот наркатычных сродкаў

     1.   Удзельнiкi   ў    адпаведнасцi   са   сваiм   нацыянальным
заканадаўствам   (i  мiжнароднымi   абавязацельствамi)  абменьваюцца
iнфармацыяй  аб  незаконным  абароце  наркатычных  сродкаў,  метадах
барацьбы  з  незаконным  абаротам  наркатычных  сродкаў,  а  таксама
прымаемых  мерах па  прадухiленню адмывання  даходаў ад  незаконнага
абарота наркатычных сродкаў.


                     Арганiзаваная злачыннасць

     2.   Удзельнiкi   ў    адпаведнасцi   са   сваiм   нацыянальным
заканадаўствам   (i  мiжнароднымi   абавязацельствамi)  абменьваюцца
iнфармацыяй аб любых формах арганiзаванай  злачыннасцi, аб злачынных
фармiраваннях  i iх  дзейнасцi,  у тым  лiку  па  адмыванню даходаў,
атрыманых ад такой дзейнасцi.


                        Мiжнародны тэрарызм

     3.   Удзельнiкi   ў    адпаведнасцi   са   сваiм   нацыянальным
заканадаўствам   (i  мiжнароднымi   абавязацельствамi)  абменьваюцца
iнфармацыяй  аб  тэрарыстычных  групах,  тэрарыстычных  актах  i  аб
метадах барацьбы з тэрарызмам.


                       Аб'ём супрацоўнiцтва

     4. Удзельнiкi  будуць iмкнуцца да  паглыблення супрацоўнiцтва ў
барацьбе  з незаконным  абаротам наркатычных  сродкаў, арганiзаванай
злачыннасцю i мiжнародным тэрарызмам.
     Удзельнiкi  могуць  абменьвацца   iнфармацыяй,  неабходнай  для
барацьбы з вышэйазначанымi злачыннасцямi цi дзеля iх прадухiлення, а
таксама  ў адпаведнасцi  з нацыянальным  заканадаўствам садзейнiчаць
пры правядзеннi канкрэтных расследаванняў i выкананнi запытаў.
     Прадстаўнiкi    Удзельнiкаў   могуць    сустракацца   па   меры
неабходнасцi для абмеркавання пытанняў у межах гэтага Мемарандума аб
узаемаразуменнi.


                   Уступленне ў сiлу i спыненне

     5. Гэты Мемарандум аб ўзаемаразуменнi  ўступае ў сiлу з дня яго
падпiсання.  Кожны   з  Удзельнiкаў  можа   спынiць  дзеянне  гэтага
Мемарандума  праз  тры  месяцы  пасля  накiравання  па дыпламатычных
каналах пiсьмовага паведамлення аб сваiм намеры.
     Папярэднi  запiс  прадстаўляе  сабой  дамоўленасць,  дасягнутую
памiж  Урадам  Злучанага   Каралеўства  Вялiкабрытанii  i  Паўночнай
Iрландыi  i Урадам  Рэспублiкi Беларусь  па пытаннях,  аб якiх  iдзе
гаворка ў гэтым Мемарандуме аб узаемаразуменнi.
     Падпiсана  ў  г.Лондане  трынаццатага  сакавiка  1995  года  на
беларускай   i  англiйскай   мовах,  прычым   абодва  тэксты   маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Злучанага Каралеўства
    Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi      ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России