МЕМАРАНДУМ
АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПА ПЫТАННЯХ ЭКАНАМIЧНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI IРАН*
_____________________________
*Уступiў у сiлу 14 сакавiка 1995 г.
Яго Правасхадзiцельства Спадар Мiхаiл Чыгiр, Прэм'ер-Мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь, у адпаведнасцi з запрашэннем Яго
Правасхадзiцельства Спадара Хасана Хабiбi, Першага Вiцэ-Прэзiдэнта
Iсламскай Рэспублiкi Iран, ажыццявiў з 12 па 14 сакавiка 1995 года,
што адпавядае 21-23 эсфанда 1373 года, афiцыяльны вiзiт у Iсламскую
Рэспублiку Iран на чале ўрадавай дэлегацыi.
На працягу вiзiту Прэм'ер-Мiнiстр Беларусi быў прыняты
Прэзiдэнтам Iсламскай Рэспублiкi Iран i Старшынёй Сходу Iсламскага
Савета. Пад час гэтых сустрэч, якiя праходзiлi ў добразычлiвай
абстаноўцы, адбылося абмеркаванне i абмен думкамi па пытаннях
развiцця двухбаковых адносiн i некаторых праблемах рэгiянальнай i
мiжнароднай палiтыкi.
Прэм'ер-Мiнiстр Беларусi i яго iранскi калега правялi два туры
рабочых перамоў i дамовiлiся стварыць у бягучым годзе змешаную
камiсiю па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва. Бакi таксама
прыйшлi да згоды ў найкарацейшыя тэрмiны прызначыць i прадставiць
адзiн аднаму кiраўнiкоў беларускай i iранскай частак змешанай
камiсii.
Змешаная камiсiя па пытаннях эканамiчнага супрацоўнiцтва будзе
складацца з наступных камiтэтаў:
1. Камiтэт па эканомiцы i гандлю.
На гэты камiтэт ускладаюцца функцыi па рэгуляванню гандлёвых i
эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi.
З задавальненнем адзначаючы факт падпiсання Гандлёвага
пагаднення, Бакi на працягу блiжэйшых трох месяцаў правядуць
пасяджэнне гэтага камiтэта ў Тэгеране.
Беручы пад увагу значэнне банкаўскiх i гандлёвых сувязей для
развiцця эканамiчных адносiн памiж дзвюма краiнамi, Бакi
пацвярджаюць намер развiваць адносiны па пытаннях супрацоўнiцтва ў
банкаўскай сферы i стварэння змешанай гандлёва-прамысловай палаты.
2. Камiтэт па прамысловасцi i сельскай гаспадарцы.
Зважаючы на высокiя патэнцыяльныя магчымасцi дзвюх краiн у
галiне прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, Бакi могуць наладзiць
актыўнае супрацоўнiцтва ў гэтых галiнах. Бакi дамовiлiся аб абмене
адпаведнымi дэлегацыямi ў наступныя два месяцы з мэтай вывучэння
магчымасцей i напрамкаў дзейнасцi.
3. Камiтэт па транспарце i камунiкацыях.
Улiчваючы важнасць развiцця адносiн у галiне транспарта i
камунiкацый i беручы пад увагу дакументы, якiя разглядаюцца
абодвума Бакамi, Бакi маглi б у найкарацейшыя тэрмiны распачаць
падрыхтоўку да падпiсання пагадненняў аб супрацоўнiцтве ў галiне
транспарта. З гэтай мэтай дэлегацыя Мiнiстэрства дарог i транспарта
Iсламскай Рэспублiкi Iран у блiжэйшыя тры месяцы наведае Рэспублiку
Беларусь.
4. Камiтэт па энергетыцы (нафце i газу).
Прымаючы пад увагу патрэбнасцi Беларусi ў нафце i газе,
Iсламская Рэспублiка Iран заяўляе аб сваёй гатоўнасцi пастаўляць
нафту i газ у Рэспублiку Беларусь. У гэтай сувязi iснуе разуменне аб
неабходнасцi распрацоўкi практычных механiзмаў па рэалiзацыi
адпаведных праектаў. З гэтай мэтай Бакi маглi б абмяняцца вiзiтамi
дэлегацый экспертаў.
Гэты Мемарандум падпiсаны ў Тэгеране 14 сакавiка 1995 года, што
адпавядае 23 эсфанда 1373 года, у двух экзэмплярах, кожны на
беларускай мове i фарсi.
За Урад Рэспублiкi Беларусь ______________ подпiс
За Урад Iсламскай Рэспублiкi Iран ______________ подпiс
|