ПАГАДНЕННЕ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПРАМЫСЛОВАЙ УЛАСНАСЦI ПАМIЖ
ПАТЭНТНЫМ ВЕДАМСТВАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА I ДЗЯРЖАЎНЫМ
ПАТЭНТНЫМ ВЕДАМСТВАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ*
____________________________
*Уступiла ў сiлу 23 сакавiка 1995 г.
Патэнтнае ведамства Рэспублiкi Польшча i Дзяржаўнае патэнтнае
ведамства Рэспублiкi Беларусь (называных далей Ведамствы), жадаючы
садзейнiчаць развiццю навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж
Польшчай i Беларуссю, адзначаючы важнае значэнне пытанняў аховы
прамысловай уласнасцi ў гэтых краiнах, пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Ведамствы будуць прымаць усе магчымыя меры дзеля развiцця i
паглыблення ўзаемавыгадных адносiн памiж iмi шляхам абмену вопытам i
ўзаемадапамогi ў пытаннях, якiя ўяўляюць агульны iнтарэс.
Артыкул 2
Ведамствы будуць супрацоўнiчаць па наступных асноўных
накiрунках:
- прававыя пытаннi аховы прамысловай уласнасцi;
- экспертыза аб'ектаў прамысловай уласнасцi;
- патэнтная iнфармацыя i аўтаматызацыя;
- падрыхтоўка спецыялiстаў у галiне прамысловай уласнасцi.
Артыкул 3
Канкрэтныя мерапрыемствы па асноўных накiрунках супрацоўнiцтва
i форма iх правядзення (абмен iнфармацыяй, кансультацыi, сумесныя
семiнары, узаемныя стажыроўкi спецыялiстаў i г.д.) будуць
прадугледжвацца адпаведнымi рабочымi планамi, якiя могуць быць
узгоднены шляхам перапiскi.
Артыкул 4
Камандзiраванне спецыялiстаў для рэалiзацыi канкрэтных
мерапрыемстваў у рамках асноўных напрамкаў супрацоўнiцтва
фiнансуецца тым бокам, якi iх накiроўвае, калi iншае не агаворана
рабочым планам.
Артыкул 5
Ведамствы, як правiла, адзiн раз у год, па чарзе, у Польшчы i
Беларусi, праводзяць перагаворы, дзе абмяркоўваюць развiццё
супрацоўнiцтва. Вынiкi перагавораў афармляюць пратаколам.
Артыкул 6
Гэта пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання i
дзейнiчае неабмежаваны час. Бакi могуць дэнансаваць гэтае
пагадненне, паведамiўшы пра дэнансацыю за тры месяцы да заканчэння
календарнага году.
Аформлена ў г.Варшаве 23 сакавiка 1995 года ў двух экзэмплярах
на рускай мове. Пагадненне будзе падрыхтавана на польскай i
беларускай мовах i накiравана бакам на подпiс.
За Патэнтнае ведамства За Дзяржаўнае патэнтнае
Рэспублiкi Польшча ведамства Рэспублiкi Беларусь
В.Котарба В.I.Кудашоў
|