ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Соглашение Правительства Республики Беларусь от 25 июля 1995 г. "Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi аб супрацоўнiцтве ў галiне адукацыi, навукi i культуры"

Текст документа с изменениями на 1 июня 2007 года

<<< Главная страница   < Назад

 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНАГА
 КАРАЛЕЎСТВА  ВЯЛIКАБРЫТАНII I ПАЎНОЧНАЙ IРЛАНДЫI АБ
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ*

_____________________________
     *Уступiла ў сiлу 25 лiпеня 1995 г.

     Урад   Рэспублiкi   Беларусь   i   Урад  Злучанага  Каралеўства
Вялiкабрытанii   i   Паўночнай   Iрландыi,   якiя  далей  называюцца
"Дагаворныя Бакi",

     жадаючы ўзмацняць i развiваць дружалюбныя адносiны памiж дзвюма
краiнамi i iх народамi;

     зважаючы на Сумесную Дэкларацыю Рэспублiкi Беларусь i Злучанага
Каралеўства  Вялiкабрытанii i  Паўночнай Iрландыi  ад 12 кастрычнiка
1993 года;

     будучы  перакананымi,  што  абмены  i  супрацоўнiцтва  ў галiне
адукацыi, навукi i культуры, а таксама ў iншых галiнах уносяць уклад
у лепшае ўзаемнае пазнанне i разуменне памiж беларускiм i брытанскiм
народамi;

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя  Бакi  заахвочваюць  развiццё  адносiн  памiж дзвюма
краiнамi ў галiне адукацыi шляхам:

     а) заахвочвання i спрыяння  прамому супрацоўнiцтву, кантактам i
абменам памiж людзьмi,  установамi  i  арганiзацыямi, якiя займаюцца
адукацыяй у дзвюх краiнах;

     b)  заахвочвання  i  спрыяння  вывучэнню  i  выкладанню  моў  i
лiтаратуры другога Дагаворнага Боку;

     c) заахвочвання  i спрыяння супрацоўнiцтву  i абменам у  галiне
матадаў  навучання  i  матэрыялаў,  распрацоўкi  вучэбных  планаў  i
правядзення экзаменаў, а таксама ў галiне распрацоўкi, вытворчасцi i
распаўсюджвання вучэбнай лiтаратуры;

     d) забеспячэння рознымi стыпендыямi  i развiцця iншых сродкаў з
мэтай спрыяння вучобе i даследчай працы.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя  Бакi  заахвочваюць  i спрыяюць  развiццю  абменаў i
даследчай працы па праблемах,  якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, у
галiне  навукi  i  тэхнiкi,  уключаючы  прамое  супрацоўнiцтва памiж
навуковымi i даследчымi ўстановамi ў дзвюх краiнах.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя  Бакi  заахвочваюць  i  спрыяюць  прамым кантактам у
галiне  лiтаратуры,  выяўленчага  мастацтва,  выканаўчага мастацтва,
кiно, тэлебачання i радыё,  архiтэктуры, музеяў i галерэй, бiблiятэк
i архiваў i ў iншых культурных сферах.

                             Артыкул 4

     Кожны  Дагаворны  Бок  заахвочвае  стварэнне  на  яго тэрыторыi
культурных  i  iнфармацыйных  цэнтраў  другога  Дагаворнага Боку для
арганiзацыi  i  ажыццяўлення  дзейнасцi  для  дасягнення  мэт гэтага
Пагаднення  i надае  ўсе магчымасцi  ў межах  свайго заканадаўства i
магчымасцей  для   дапамогi  такiм  цэнтрам.   Выраз  "культурныя  i
iнфармацыйныя  цэнтры" уключае  школы, установы  для навучання мове,
бiблiятэкi,  метадычныя  i  iншыя   ўстановы  ў  рамках  мэт  гэтага
Пагаднення.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя   Бакi  заахвочваюць   прамое  супрацоўнiцтва  памiж
арганiзацыямi  ў  галiне  прэсы,  выдавецтва, кнiгараспаўсюджвання i
вяшчання ў дзвюх краiнах.

                             Артыкул 6

     Дагаворныя Бакi спрыяюць абмену  iнфармацыяй у дачыненнi да мер
па ахове нацыянальнай спадчыны.

                             Артыкул 7

     Дагаворныя   Бакi   заахвочваюць    супрацоўнiцтва   памiж   iх
адпаведнымi  ўладамi  для  таго,   каб  забяспечыць  узаемную  ахову
аўтарскiх правоў.

                             Артыкул 8

     Дагаворныя Бакi заахвочваюць кантакты  памiж маладымi людзьмi i
прамое  супрацоўнiцтва  памiж  маладзёжнымi  арганiзацыямi  ў  дзвюх
краiнах.

                             Артыкул 9

     Дагаворныя  Бакi  заахвочваюць  развiццё  турызму памiж  дзвюма
краiнамi.

                            Артыкул 10

     Дагаворныя  Бакi заахвочваюць супрацоўнiцтва памiж  спартыўнымi
арганiзацыямi i  ўдзел ў спартыўных  мерапрыемствах у краiнах  адзiн
аднаго.

                            Артыкул 11

     Дагаворныя Бакi  спрыяюць адпаведным чынам  удзелу ў семiнарах,
фестывалях,  спаборнiцтвах,  выстаўках, канферэнцыях,  сiмпозiўмах i
сустрэчах   у  галiнах,   прадугледжаных  гэтым   Пагадненнем,  якiя
праводзяцца ў кожнай з краiн.

                            Артыкул 12

     Дагаворныя  Бакi  заахвочваюць  прамое  супрацоўнiцтва i абмены
памiж  няўрадавымi  арганiзацыямi  ва  ўсiх  галiнах, прадугледжаных
гэтым Пагадненнем.

                            Артыкул 13

     Уся дзейнасць, прадугледжаная  гэтым Пагадненнем, ажыццяўляецца
ў адпаведнасцi  з дзеючымi  ў дзяржаве  Дагаворнага Боку  законамi i
правiламi, у якой яна мае месца.

                            Артыкул 14

     Брытанскi  Савет  дзейнiчае  ў  якасцi  галоўнага  агента Урада
Злучанага   Каралеўства  Вялiкабрытанii   i  Паўночнай   Iрландыi  ў
выкананнi гэтага Пагаднення.

                            Артыкул 15

     Прадстаўнiкi  Дагаворных  Бакоў  па  меры  неабходнасцi  або па
просьбе любога з Бакоў сустракаюцца  як Змешаная Камiсiя па разгляду
абставiн, якiя адносяцца да гэтага Пагаднення.

                            Артыкул 16

     1) Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання.

     2) Гэта  Пагадненне застаецца ў  сiле на працягу  пяцi гадоў  i
пасля  гэтага  будзе  заставацца  ў  сiле  да  таго  часу, пакуль не
скончыцца шасцiмесячны перыяд з даты, у якую любы з Дагаворных Бакоў
пiсьмова  паведамiць  другому  Боку   па  дыпламатычных  каналах  аб
сканчэннi тэрмiну дзеяння.
     У  сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаўшыеся,  будучы  належным чынам
упаўнаважанымi  на  гэта  iх  адпаведнымi  Урадамi,  падпiсалi  гэта
Пагадненне.

     Аформлена  ў Мiнску  25 лiпеня  1995 года  у двух  экзэмплярах,
кожны на  беларускай i англiйскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.



 За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс
 За Урад Злучанага Каралеўства
    Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi      ______________ подпiс


Содержание

<<<<                                                                                             >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России