ДЗЯРЖАЎНЫ КАМIТЭТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПА ПРАЦЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ НАСЕЛЬНIЦТВА
ПАСТАНОВА
2 чэрвеня 1993 г. N 49
Аб распаўсюджваннi каэфiцыентаў павышэння ставак
заработнай платы i пасадавых акладаў, тарыфiкуемых
з i-га па 7-мы разрад рабочых, якiм устанаўлiваюцца
месячныя аклады
===
___________________________________________________________--
Страцiла сiлу пастановай Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi
Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва ад 29
лiпеня 1993 г. N 61 (рэг. N 24)
Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай
абароне насельнiцтва ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што каэфiцыенты павышэння ставак заработнай
платы i пасадавых акладаў, тарыфiкаваных з 1-га па 3-цi разрад у
размеры 1,16 i з 4-га па 7-мы разрад у размеры 1,09, уведзяныя з
1 мая 1993 г. адпаведна пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 7 мая N 299 распаўсюджваюцца таксама на рабочых, якiм
устанаўлiваюцца месячныя аклады i не тарыфiкуемым па разрадам
Адзiнай тарыфнай сеткi.
Пры гэтым каэфiцыенты 1,16 i 1,09 распаўсюджваюцца на рабочых,
у якiх тарыфныя каэфiцыенты не перавышаюць адпаведна 1,56 i 2,63.
2. У мэтах недапушчэння перавышэння заработнай платы
работнiкаў, тарыфiкуемых 7 разрадам у параўнаннi з работнiкамi
скразных прафесiй, якiм устанаўлiваюцца месячныя аклады i стаўкi i
iх тарыфныя каэфiцыенты знаходзяцца памiж 7-мым i 8-мым разрадамi,
увесцi з 1 мая 1993 г. каэфiцыенты павышэння ставак заработнай платы
i акладаў у адпаведнасцi з размеркаваннем гэтых работнiкаў па
тарыфным кафiцыентам:
у размеры 1,07 - для якiх устаноўлены каэфiцыент 2,69;
у размеры 1,05 - для якiх устаноўлены каэфiцыент, не перавышае
2,8.
Прадуглежаныя пунктам 1 i гэтым каэфiцыенты павышэння ставак
заработнай платы i пасадавых акладаў захоўваюцца таксама з 1 чэрвеня
б.г. у сувязi з увядзеннем новай тарыфнай стаўкi першага разраду,
устаноўленай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
17 мая 1993 г. N 324.
Намеснiк Старшынi
Камiтэта А.Р.Козел
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1/12.
Дата: 11.06.93 г.
|