Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
П А С Т А Н О В А
31 мая 1995 г. N 275
г. Мiнск
АБ ПАДПАРАДКАВАННI РЭСПУБЛIКАНСКАЙ
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАЙ БIБЛIЯТЭКI
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Перадаць Рэспублiканскую навукова-тэхнiчную бiблiятэку ў
падпарадкаванне Камiтэта па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi.
2. Камiтэту па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства адукацыi i
навукi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi
i iншымi зацiкаўленымi зацвердзiць статут, структуру, штатную
колькасць работнiкаў, расходы на ўтрыманне Рэспублiканскай
навукова-тэхнiчнай бiблiятэкi.
3. Старшынi Камiтэта па навуцы i тэхналогiях Мiнiстэрства
адукацыi i навукi Румаку Н.В. заключыць кантракт з дырэктарам
Рэспублiканскай навукова-тэхнiчнай бiблiятэкi.
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С. Лiнг