ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




Положение Министерства культуры и печати Республики Беларусь от 11 января 1996 г. "Палажэнне аб Дзяржаўным рэгiстры кiнавiдэафiльмаў i кiнавiдэапраграм"

Текст документа по состоянию на 25 мая 2007 года

| < Назад

                                           Зацвярджаю:
                                           Мiнiстр культуры i друку
                                           Рэспублiкi Беларусь
                                           11 студзеня 1996 г.

 Узгоднена
 Намеснiк мiнiстра фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
                  А.I.Сверж
 28 снежня 1995 г.


                             ПАЛАЖЭННЕ
              аб Дзяржаўным рэгiстры кiнавiдэафiльмаў
                         i кiнавiдэапраграм

===
       ___________________________________________________________--
         Утратило силу постановлением Министерства  культуры  от  22
         декабря  2005  г.  №  29  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/13775 от 09.01.2006 г.)    

     1.   Дзяржаўны  рэгiстр   кiнавiдэафiльмаў  i  кiнавiдэапраграм
/Рэгiстр/ створаны  на падставе загада  Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Беларусь  ад 22.01.93 г.  N  7  у  мэтах выканання  Пастановы Савета
Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  ад 24.12.92 г.  N 773  i  з'яўляецца
пастаянна  дзеючым   органам,  якi  забяспечвае   парадак  публiчнай
дэманстрацыi,  пракату i  продажу на  тэрыторыi Рэспублiкi  Беларусь
праз    сiстэму    кiнавiдэапракату    i    ўсе   вiды   тэлебачання
кiнавiдэапрадукцыi айчыннай i замежнай вытворчасцi.
     Рэгiстр уваходзiць у структуру Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь.
     Рэгiстр з'яўляецца юрыдычнай асобай,  мае сваю пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем.
     Структура  Рэгiстра  зацвярджаецца   Мiнiстэрствам  культуры  ў
адпаведнасцi  з  тыпавымi  штатамi  па  ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам
фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
     Для аператыўнага  вырашэння пытанняў дзейнасцi  Рэгiстра ў г.г.
Вiцебск,  Брэст,  Гомель,  Гродна  i  Магiлёў  прызначаюцца абласныя
ўпаўнаважаныя,  якiя   дзейнiчаюць  ад  iмя  Рэгiстра  ў межах сваiх
рэгiенаў.

     2. У сваёй дзейнасцi  Рэгiстр кiруецца дзеючым заканадаўствам i
сапраўдным Палажэннем.

     3. Асноўнымi задачамi Рэгiстра з'яўляюцца:
     -   правядзенне   адзiнай   дзяржаўнай   палiтыкi   ў  вобласцi
выкарыстання кiнавiдэатвораў;
     -   класiфiкацыя,  рэгiстрацыя   кiнавiдэапрадукцыi  i   выдача
Дзяржаўных     рэгiстрацыйных    пасведчанняў /ДРП/ для  кiнафiльмаў
/кiнапраграм/ i класiфiкацыйных  пасведчанняў /КП/ для вiдэафiльмаў
/вiдэапраграмм/. Гэтыя пасведчаннi пацвярджаюць правы карыстальнiкаў
на  публiчную  дэманстрацыю,  пракат  i  продаж  кiнавiдэапрадукцыi,
змяшчаюць звесткi  аб парадку яе  дэманстрацыi, пракату i  продажу i
з'яўляюцца абавязковымi для ўсiх катэгорый карыстальнiкаў.
     Забараняецца  дэманстрацыя,  пракат  i  продаж кiнавiдэатвораў,
якiя не маюць ДРП або КП;
     Рэгiстрацыя  твораў  абавязковая   для  кожнага  прадпрыемства,
установы i грамадзян,  якiя займаюцца вытворчасцю кiнавiдэапрадукцыi
i яе рэалiзацыяй:
     -   кантроль  за   выкананнем  карыстальнiкамi  кiнавiдэатвораў
сапраўднага   Палажэння.  У   вобласцi  кантролю   Рэгiстр  кiруецца
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 снежня 1992 г.
N 773  "Аб  дадатковых  мерах  па  спыненню  на тэрыторыi рэспублiкi
прапаганды парнаграфii, культу насiлля i жорсткасцi, "каардынуе сваю
дзейнасць   з  Рэспублiканскай   экспертнай  камiсiяй.  Супрацоўнiкi
Рэгiстра  ў  выпадку  выяўлення  iмi  ў  месцах  рэалiзацыi  касет з
вiдэафiльмамi, якiя не прайшлi  абавязковую рэгiстрацыю, маюць права
забiраць  iх  пад  распiску  на  адказнае  захоўванне  для  далейшай
экспертызы i класiфiкацыi;
     -   узаемадзеянне   з    iншымi   дзяржаўнымi   i   грамадскiмi
арганiзацыямi па пытаннях аховы аўтарскiх i сумежных правоў;
     -  падрыхтоўка  iнфармацыйных   бюлетэняў  i  выданне  адзiнага
каталогу  кiнавiдэатвораў,  дазволеных  для  публiчнай дэманстрацыi,
пракату  i  продажу  на  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь,  а таксама
навукова-метадычных     праграм     па     пытаннях     класiфiкацыi
кiнавiдэапрадукцыi   i   вывучэнню   фактараў,   якiя  ўплываюць  на
фармiраванне iнтарэсаў гледачоў.  Навуковы аналiз праз сацыялагiчныя
даследаваннi запытаў  гледачоў на кiна- i  вiдэапрадукцыю айчыннай i
замежнай вытворчасцi;
     -   абарона   iнтарэсаў   Рэспублiкi   Беларусь  у  мiжнародных
арганiзацыях,  якiя  займаюцца  пытаннямi  дэманстрацыi,  пракату  i
продажу кiнавiдэатвораў;
     -  падрыхтоўка   дакументаў  па  выдачы   спецыяльных  дазволаў
(лiцэнзiй)  Мiнiстэрствам культуры  Рэспублiкi Беларусь  на ўсе вiды
дзейнасцi,  якiя   звязаны  з  вытворчасцю   кiнавiдэапрадукцыi,  яе
тыражаваннем i дэманстрацыяй.

     4.   Дзейнасць    Рэгiстра   фiнансуецца   за    кошт   сродкаў
рэспублiканскага   бюджэту  i   сродкаў,  атрымлiваемых   ад  аплаты
класiфiкацыi  i  рэгiстрацыi кiнавiдэафiльмаў i  кiнавiдэапраграм iх
карыстальнiкамi. Пасля адпаведных адлiчэнняў у рэспублiканскi бюджэт
пазабюджэтныя сродкi могуць выдаткоўвацца на наступныя мэты:
     - развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы Рэгiстра;
     -  аплата  працы  членаў  Рэспублiканскай  экспертнай камiсii i
экспертнай камiсii пры Рэгiстры;
     -  аплата работ  па распрацоўцы  навукова-метадычных праграм  i
сацыялагiчных даследаванняў;
     -  аплата   работ  у  выпадку   запрашэння  спецыялiстаў,  якiя
адсутнiчаюць у Рэгiстры;
     - аплата транспартных паслуг, звязаных з дзейнасцю Рэгiстра, i
камандзiровачных выдаткаў у выпадку недахопу бюджэтных сродкаў;
     - на ўдзел супрацоўнiкаў Рэгiстра  ў рабоце айчынных i замежных
кiнарынкаў,  а  таксама  кiнафестываляў  i  iншых  грамадска-значных
кiнавiдэамерапрыемстваў,  закупку   i  пракат  найбольш   цiкавых  у
мастацкiх адносiнах твораў кiнавiдэамастацтва;
     -  аказанне  супрацоўнiкам  Рэгiстра  матэрыяльнай  дапамогi  ў
неардынарных выпадках;
     -  набыццё  перыядычнай  лiтаратуры  (газеты, часопiсы, кнiгi),
неабходнай для дзейнасцi Рэгiстра;

     5. Маёмасць Рэгiстра.
     Уся маёмасць Рэгiстра належыць Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi
Беларусь   i   знаходзiцца  ў   аператыўным   кiраваннi  Рэгiстра  ў
адпаведнасцi   з  мэтамi   яго  дзейнасцi,   заданнямi  ўласнiка   i
прызначэннем маёмасцi;

     6.   Начальнiк   Рэгiстра   прызначаецца   Мiнiстрам   культуры
Рэспублiкi  Беларусь,  дзейнiчае  ад  iмя  Рэгiстра без даверанасцi,
прадстаўляе яго iнтарэсы ва ўсiх айчынных i замежных прадпрыемствах,
фiрмах  i арганiзацыях,  распараджаецца маёмасцю  Рэгiстра ў  межах,
якiя  ўстаноўлены Мiнiстэрствам  культуры, заключае  дагаворы, у тым
лiку  працоўныя,  карыстаецца  правам  распараджэння сродкамi, выдае
загады  i  дае  ўказаннi,   якiя  абавязковыя  для  ўсiх  работнiкаў
Рэгiстра.

     7. Класiфiкацыя кiнафiльмаў /кiнапраграм/.
     Рэгiстр ажыццяўляе класiфiкацыю айчынных i замежных кiнафiльмаў
/кiнапраграм/   на  падставе   заявы  iх   карыстальнiка  аб  выдачы
Дзяржаўнага  рэгiстрацыйнага  пасведчання,   якая  падаецца  на  iмя
начальнiка Рэгiстра. Да заявы дадаюцца:
     -  акт   аб  заканчэннi  вытворчасцi  i   прыёмкi  фiльма  /для
кiнафiльмаў i кiнапраграм айчыннай вытворчасцi/:
     - дагавор /або натарыяльна  завераная  яго копiя/ на пакупку цi
права пракату фiльма;
     - анатацыя на фiльм;
     -  адзiн экземпляр  мантажнага аркуша  на фiльмы,  створаныя на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
     - метражная даведка.
     Заяўнiк перадае  ў Рэгiстр для  прагляду якасную копiю  фiльма,
якая прайшла папярэднюю тэхнiчную праверку.
     Уладальнiк фiльма   /права   на   пракат/  нясе  адказнасць  за
захаванне дзяржаўных тайнаў.  Подпiсы службовых  асоб  на  мантажных
аркушах      i      iншых     дакументах     завяраюцца     пячаткай
арганiзацыi-уладальнiка фiльма /права на пракат/.
     У   мантажных  аркушах   фiксуецца  кожная   змена  плана,  яны
завяраюцца подпiсамi адказных асоб.
     Прагляд   фiльма  праводзiцца   супрацоўнiкамi  Рэгiстра.   Пры
неабходнасцi   для  экспертнай   ацэнкi  могуць   запрашацца  асобы,
кампетэнтныя ў дадзенай галiне ведаў.
     У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў  у ацэнцы i яго класiфiкацыi
ўладальнiк фiльма /права на пракат/ мае права патрабаваць асабiстага
ўдзелу ў яго абмеркаваннi.
     Пасля прыняцця  рашэння аб класiфiкацыi  фiльма яго ўладальнiку
выдаецца  Дзяржаўнае рэгiстрацыйнае  пасведчанне /ДРП/ устаноўленага
ўзору. ДРП выдаецца  на працягу сямi дзён з  моманту падачы заявы аб
яго выдачы.
     Кiнавiдэапракатныя    прадпрыемствы    i    арганiзацыi,   якiя
атрымлiваюць датацыi з дзяржаўнага бюджэту, вызваляюцца ад аплаты за
выдачу  ДРП i  КП. У  асобных выпадках  начальнiк Рэгiстра мае права
дазволiць выдачу ДРП на некамерцыйную дэманстрацыю бясплатна.
     Ва   ўсiх   выпадках   выдача   ДРП,   КП  ажыццяўляецца  пасля
прад'яўлення     ўласнiкамi     кiнавiдэапрадукцыi    бухгалтарскага
(банкаўскага)  дакумента,  якi  пацвярджае  аплату  iмi  выдаткаў на
фiнансавае забеспячэнне дзейнасцi Рэгiстра.
     Мантажныя аркушы i iншыя  дакументы захоўваюцца на працягу года
ў архiве  Рэгiстра,  потым  перадаюцца  на  пастаяннае  захоўванне ў
Цэнтральны дзяржаўны архiў кiнафотадакументаў Рэспублiкi Беларусь.
     Абласныя  ўпаўнаважаныя Рэгiстра  выдаюць ДРП,  якiя з'яўляюцца
сапраўднымi толькi  на тэрыторыi iх  рэгiёнаў. Суб'екты гаспадарання
недзяржаўных формаў уласнасцi атрымлiваюць ДРП толькi ў Рэгiстры.

     7.1. Рашэнне Рэгiстра аб класiфiкацыi кiнафiльма /кiнапраграмы/
можа быць абскарджана ва ўстаноўленым законам парадку.

     7.2.    Зыходзячы    са    зместу    прагледжанага   кiнафiльма
/кiнапраграмы/.  Рэгiстр   прысвойвае  яму  адпаведны   iндэкс,  якi
вызначае   парадак  яго   публiчнай  дэманстрацыi.   Гэты  iндэкс  у
абавязковым   парадку   ўказваецца   ва   ўсiх   выпадках  публiчнай
дэманстрацыi  кiнатвора  i  яго  рэкламы.  Устанаўлiваюцца наступныя
iндэксы:
     Л - для ўсiх гледачоў;
     * - для паказу за выключэннем спецыяльных дзiцячых сеансаў;
    ** - дазволена  для  паказу  дзецям  да 16 гадоў у суправаджэннi
          бацькоў;
   *** - не дазволена для паказу дзецям да 16 гадоў;
  **** - не дазволена для паказу асобам да 18 гадоў. Кiнатворы гэтай
         катэгорыi   могуць  дэманстравацца   толькi  ў  спецыяльных
         кiнатэатрах,  якiя маюць  спецыяльны  на  тое дазвол,  а па
         эфiрнаму  i  кабельнаму  тэлебачанню  з  абмежаваннем  часу
         паказу: не раней 23.00 i не пазней 04.00 па мясцовым часе.
     Пры размяшчэннi рэкламы кiнатвораў у правым верхнiм вугле афiшы
/буклета,  запрашальнага бiлета,  лiстоўкi, аб'явы  i г.д./  павiнен
быць размешчаны адзiн з наступных сiмвалаў:
     А - для ўсiх гледачоў  /у трохвугольнiку на зяленым фоне лiтара
"А"/;
     ЛС - для паказу за выключэннем спецыяльных дзiцячых сеансаў;
     Б16 - для паказу дзецям да 16 гадоў у суправаджэннi бацькоў
           /у  трохвугольнiку  на  жоўтым  фоне  лiтара  "Б" i лiчба
"16"/;
     16  -   не  дазволена  для   паказу  дзецям  да   16  гадоў  /у
трохвугольнiку на чырвоным фоне лiчба "16"/;
     18  -   не  дазволена  для   паказу  асобам  да   18  гадоў  /у
трохвугольнiку на чырвоным фоне лiчба "18"/.

     7.3. Класiфiкацыя вiдэафiльмаў /вiдэапраграм/.
     Класiфiкацыя  айчынных i  замежных вiдэафiльмаў  /вiдэапраграм/
ажыцяўляецца Рэгiстрам на падставе  заявы iх карыстальнiка аб выдачы
класiфiкацыйнага пасведчання  /КП/, якая падаецца  на iмя начальнiка
Рэгiстра.
     Да заявы дадаюцца:
     - дагавор  /або натарыяльна завераная яго  копiя/ на пакупку цi
права пракату вiдэатвора;
     - поўнае найменне вiдэатвора;
     - сцiслая анатацыя на вiдэатвор;
     - назва краiны вытворчасцi.
     Парадак  выдачы  КП  такi  ж,   як  i  выдачы  ДРП.  У  выпадку
неабходнасцi заяўнiк прадстаўляе ў  Рэгiстр вiдэатвор для прагляду i
экспертнай ацэнкi.

     8.  Рэгiстрацыя кiнавiдэатвораў.
     Усе  кiнавiдэатворы,  якiя  прайшлi  ў  Рэгiстры класiфiкацыю i
атрымалi ДРП  цi КП, заносяцца  ў журналы рэгiстрацыi  для стварэння
адзiнага   каталогу   кiнавiдэатвораў,   дазволеных   для  публiчнай
дэманстрацыi, пракату i продажу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

     9.  Аплата   класiфiкацыi  i  рэгiстрацыi   кiнавiдэатвораў  iх
карыстальнiкамi.
     Памер  аплаты паслуг  Рэгiстра  па  класiфiкацыi  i рэгiстрацыi
кiнавiдэатвораў зацвярджаецца  загадам начальнiка Рэгiстра  з улiкам
работы  супрацоўнiкаў  Рэгiстра,  членаў  Рэспублiканскай экспертнай
камiсii i экспертнай камiсii пры Рэгiстры, адлiчэнняў на амартызацыю
абсталявання i ў фонд развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы Рэгiстра.

    10.  Спыненне   дзейнасцi  Рэгiстра  ажыццяўляецца   ў  парадку,
вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1277/12.
 Дата:  29.01.96 г.  


<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России