ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2006 г. № 1403
АБ КАМАНДЗІРАВАННІ П.І.МАНДРУКЕВІЧА Ў Г. МАСКВУ
(РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Лічыць камандзіраваным з 17 па 20 ліпеня 2006 г. у г. Маскву
(Расійская Федэрацыя) намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага
канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і
мікрабіялагічнай прадукцыі Мандрукевіча Пятра Іванавіча для
абмеркавання з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага
развіцця Расійскай Федэрацыі і закрытага акцыянернага таварыства
«Холдзінгавая кампанія «Трэкпар Тэхноладжы» пытанняў стварэння
роўных умоў узаемнага гандлю беларускімі і расійскімі лекавымі
сродкамі і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы іх
вытворчасці.
Першы намеснік Прэм'ер-міністра У.Семашка
Рэспублікі Беларусь