ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 студзеня 2004 г. № 64
АБ УЗНАГАРОДЖАННI У.А.ЗДАНОВIЧА, С.I.ГРЫБА, В.I.ЛОЎГАЧА,
Л.Я.КРАПIВIНАЙ, С.П.ХАЛАДЗIЛIНА, Я.Р.КОТАВА ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Здановiча Уладзiмiра Аляксандравiча, намеснiка галоўнага
рэдактара рэдакцыi газеты "Звязда", за шматгадовую творчую
дзейнасць, высокi прафесiяналiзм i значны ўклад у развiццё
беларускай журналiстыкi;
Грыба Сяргея Iванавiча, рэдактара аддзела рэдакцыi газеты
"Звязда", за плённую творчую дзейнасць i высокае прафесiйнае
майстэрства;
Лоўгача Вiктара Iосiфавiча, намеснiка галоўнага рэдактара
галоўнай рэдакцыi iнфармацыi рэспублiканскага унiтарнага
прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва", за высокi
прафесiяналiзм, глыбокае веданне грамадска-палiтычных працэсаў у
краiне, якаснае асвятленне мiжнародных вiзiтаў кiраўнiкоў краiны;
Крапiвiну Лiлiю Яўгенаўну, спецыяльнага карэспандэнта
рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае
агенцтва", за шматгадовую добрасумленную працу, аператыўнае i
высокапрафесiйнае асвятленне стану спраў у эканомiцы краiны;
Халадзiлiна Сяргея Пiлiпавiча, фотакарэспандэнта
рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае
агенцтва", за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесiйнае
майстэрства, асваенне новых сучасных тэхналогiй, метадаў i форм
работы;
Котава Яўгена Рыгоравiча, начальнiка ўпраўлення сувязi i
аўтаматызаваных сiстэм рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
"Беларускае тэлеграфнае агенцтва", за шматгадовую добрасумленную
працу, высокi прафесiяналiзм, укараненне сучасных тэхналогiй збору,
падрыхтоўкi i распаўсюджвання iнфармацыi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
<<< Главная
страница | < Назад
|