ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       4 сакавiка 2004 г. № 4

АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСНАГА АДБОРУ РЭЖЫСЁРСКIХ
ЭКСПЛIКАЦЫЙ

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  30  кастрычнiка  2001 г. № 1558, Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Конкурсны    адбор    рэжысёрскiх  эксплiкацый   праводзiцца
Мiнiстэрствам  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  з  мэтай  прыцягнення
рэжысёраў  для  ажыццяўлення  эксперыменту  ў  галiне   тэатральнага
мастацтва,  выяўлення  i  падтрымкi  найбольш цiкавых з`яў у творчым
пошуку  моладзi  праз выдзяленне iм дзяржаўных заказаў на пастаноўку
арыгiнальных, высокамастацкiх спектакляў у тэатрах рэспублiкi.
     2. Конкурсны  адбор  рэжысёрскiх  эксплiкацый  праводзiцца,  як
правiла, кожны год. Час правядзення - студзень-май.
     Удзел у конкурсным адборы могуць прымаць  рэжысёры  драматычных
тэатраў  i  тэатраў  лялек  да  37 гадоў (працуючыя i не працуючыя ў
тэатры),  а  таксама  студэнцкая  моладзь  -   выпускнiкi   вышэйшых
навучальных устаноў, якiя рыхтуюць рэжысёраў прафесiйных тэатраў.
     3. Рэжысёрскiя  эксплiкацыi  (драматургiчны  твор   вызначаецца
самiм  канкурсантам)  падаюцца  ў  Мiнiстэрства  культуры Рэспублiкi
Беларусь у двух экзэмплярах да 20 красавiка кожнага года.
     Журы конкурснага   адбору   рэжысёрскiх   эксплiкацый   вылучае
пераможцаў  на  падставе  адкрытага  галасавання  простай  большасцю
галасоў.  Рашэнне  журы  з`яўляецца  правамоцным,  калi ў яго рабоце
прымае ўдзел не менш за 2/3 членаў ад поўнага складу журы.
     Склад журы    зацвярджаецца   загадам   Мiнiстэрства   культуры
Рэспублiкi Беларусь.
     4. Рэжысёры,  якiя  сталi  пераможцамi,  атрымлiваюць дзяржаўны
заказ  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  на   пастаноўку
спектакля ў дзяржаўных тэатрах Рэспублiкi Беларусь.

Першы намеснiк Мiнiстра                                  У.П.Рылатка



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России