ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 мая 2004 г. № 52
АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМ СIЛУ ЗАГАДА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI
I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 21 ЛIПЕНЯ 1999 г. № 160
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", i ў сувязi з
прыняццем пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi
Беларусь ад 12 мая 2004 г. № 51 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi 9-нк "Справаздача аб дзейнасцi
прафесiянальнага тэатра" i ўказанняў па яе запаўненню" Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прызнаць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 21 лiпеня 1999 г. № 160 "Аб
зацвярджэннi дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па форме 9-НК"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., №
73, 8/678).
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|