ПАСТАНОВА МIНICТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 мая 2004 г. № 34
АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯЎ I ЗМЯНЕННЯЎ У ПРАВIЛЫ ПРЫЁМУ
ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ
АДУКАЦЫI, НА 2004 ГОД
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка
1991 года "Об образовании" ў рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад
19 сакавiка 2002 года ў мэтах удасканалення правядзення ўступных
iспытаў ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай
адукацыi, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
У Правiлы прыёму ва ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне
вышэйшай адукацыi, на 2004 год, зацверджаныя пастановай Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiстапада 2003 г. № 72
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., №
135, 8/10262), унесцi наступныя дапаўненнi i змяненнi:
у падпункце 7.1 пункта 7:
абзац трэцi дапоўнiць словамi "(ва ўстанову адукацыi
"Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў" i ўстанову адукацыi
"Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi" - да 14 лiпеня)";
абзац чацвёрты дапоўнiць словамi "(ва ўстановы адукацыi
"Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў" i "Беларуская дзяржаўная
акадэмiя музыкi" - да 15 лiпеня)";
у абзацы пятым лiчбу "14" замянiць лiчбай "30";
пункт 8 дапоўнiць трэцяй часткай наступнага зместу:
"Рашэнне аб прадстаўленнi сертыфiкату цэнтралiзаванага
тэстыравання цi здачы адпаведнага ўступнага iспыту ў ВНУ у тых
выпадках, калi гэта дазваляецца дадзенымi Правiламi, абiтурыент
канчаткова прымае ў тэрмiны прыёму дакументаў у дадзеную ВНУ.";
у пункце 10:
абзац другi дапоўнiць словамi "(пры паступленнi на нескарочаны
тэрмiн навучання на дзённую форму атрымання адукацыi)";
абзац чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"тэстыравання цi экзаменаў у ВНУ (па рашэнню прыёмнай камiсii
ВНУ).";
у пункце 11:
частку другую дапоўнiць наступным сказам: "У абавязковым
цэнтралiзаваным тэстыраваннi па жаданню могуць удзельнiчаць
абiтурыенты, якiя паступаюць на завочную i вячэрнюю формы атрымання
адукацыi, а таксама на скарочаны тэрмiн навучання дзённай формы
атрымання адукацыi.";
дапоўнiць часткай чацвёртай наступнага зместу:
"Абiтурыенты, якiя 30 мая, 6 чэрвеня i 13 чэрвеня не змаглi
прыбыць у Рэспублiку Беларусь з тэрыторыi замежных дзяржаў, здаюць
абавязковы ўступны iспыт па беларускай цi рускай мове (на выбар) на
бюджэтнай аснове 27 чэрвеня.";
у пункце 12:
падпункт 12.1 пасля слова "хiмiя" дапоўнiць словамi ", руская
мова, беларуская мова";
падпункт 12.2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"12.2. па агульнаадукацыйных прадметах (за выключэннем
беларускай (рускай) мовы для паступаючых на нескарочаны тэрмiн
навучання на дзённую форму атрымання адукацыi), па якiх
абiтурыентамi не прад`яўляюцца сертыфiкаты абавязковага
цэнтралiзаванага тэстыравання i цэнтралiзаванага тэстыравання,
праведзенага ў Рэспублiцы Беларусь у бягучым годзе, абiтурыенты
здаюць уступныя iспыты ў ВНУ.
Абiтурыенты з парушэннямi слыху, парушэннямi зроку i
парушэннямi апорна-рухальнага апарату, якiя па медыцынскiх
паказаннях маюць права на навучанне ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне спецыяльнай адукацыi, пры адсутнасцi медыцынскiх
супрацьпаказанняў па выбранай спецыяльнасцi здаюць усе ўступныя
iспыты на ўсе формы атрымання адукацыi ў ВНУ.";
пункт 14 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"14. Прыём абiтурыентаў у дзяржаўную вядучую вышэйшую
навучальную ўстанову "Беларускi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт"
ажыццяўляецца толькi па вынiках праведзеных у Рэспублiцы Беларусь у
бягучым годзе абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання,
цэнтралiзаванага тэстыравання па жаданню, а таксама цэнтралiзаванага
тэстыравання па хiмii i бiялогii, праведзенага на бюджэтнай аснове
для абiтурыентаў дадзенай ВНУ ўстановай адукацыi "Рэспублiканскi
iнстытут кантролю ведаў" у тэрмiны ўступных iспытаў.";
у пункце 21:
словы "а таксама пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх
творчых конкурсаў," выключыць;
пасля слова "унiверсiтэтам" дапоўнiць словамi "у бягучым
навучальным годзе";
дапоўнiць пункт часткай другой наступнага зместу:
"Пераможцам рэспублiканскiх алiмпiяд па беларускай i рускай
мовах, якiя праведзены Мiнадукацыi, а таксама Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэтам у бягучым навучальным годзе, пры паступленнi на
спецыяльнасцi, дзе iспыт па беларускай цi рускай мове не адпавядае
профiлю (напрамку) абранай спецыяльнасцi, выстаўляецца адзнака 10
(дзесяць) балаў.";
пункт 25 дапоўнiць другой часткай наступнага зместу:
"Абiтурыенты, якiя паступаюць на скарочаны тэрмiн навучання,
здаюць уступныя iспыты па профiлю (напрамку) спецыяльнасцi цi
прадметах вучэбнага плана спецыяльнасцi (па рашэнню прыёмнай камiсii
ВНУ i па ўзгадненню з Мiнадукацыi).".
Першы намеснiк Мiнiстра А.I.Жук
<<< Главная
страница | < Назад
|