ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 мая 2004 г. № 73
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 12-нк "СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI КАНЦЭРТНАЙ
АРГАНIЗАЦЫI, САМАСТОЙНАГА КАЛЕКТЫВА" I ЎКАЗАННЯЎ
ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 12-нк "Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай
арганiзацыi, самастойнага калектыва"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi
яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2004 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк "Справаздача аб
дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi, самастойнага калектыва"* i ўвесцi
iх у дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2004 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы -
канцэртныя арганiзацыi i самастойныя калектывы.
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
<<< Главная
страница | < Назад
|