ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 жнiўня 2004 г. № 954
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI Г.К.ДЗЕЙКА ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПАДПIСАННЕ
КАНВЕНЦЫI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
IТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ Ў ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ
I КАПIТАЛ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Упаўнаважыць Мiнiстра па падатках i зборах Дзейка Ганну
Канстанцiнаўну на падпiсанне Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Iтальянскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання ў дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў.
Прызнаць страцiўшым сiлу пункт 1 пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 2001 г. № 231 "Аб прадастаўленнi
К.А.Сумару паўнамоцтваў на падпiсанне некаторых мiжурадавых
пагадненняў i канвенцый аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання з
замежнымi краiнамi" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2001 г., № 22, 5/5316) у частцы, якая датычыцца
прадастаўлення паўнамоцтваў Старшынi Дзяржаўнага падатковага
камiтэта Сумару К.А. на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iтальянскай
Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання ў дачыненнi да
падаткаў на даходы i капiтал i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты
падаткаў.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi