ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 верасня 2004 г. № 1192
АБ УЗНАГАРОДЖАННI СУПРАЦОЎНIКАЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI "БЕЛАРУСКI
ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНIЧНЫ УНIВЕРСIТЭТ" ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнiстpaў Рэспублiкi
Беларусь супрацоўнiкаў установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны
аграрны тэхнiчны унiверсiтэт":
Карко Вiктара Станiслававiча, прарэктара па вучэбна-выхаваўчай
рабоце, за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у
развiццё матэрыяльнай i вучэбна-метадычнай базы кафедры
электратэхнiкi, станаўленне, структурную рэарганiзацыю i развiццё
прафсаюзнай арганiзацыi унiверсiтэта;
Карнаушэнка Тамару Мiкалаеўну, загадчыка бiблiятэкi, за значныя
асабiстыя дасягненнi ў бiблiятэчнай справе, укараненне ў работу
бiблiятэкi новых iнфармацыйных тэхналогiй i прапаганду духоўных
каштоўнасцей;
Сцепанцова Вячаслава Паўлавiча, начальнiка цэнтра iнфармацыйных
тэхналогiй, за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты
ўклад у развiццё сельскагаспадарчай адукацыi, навукова-метадычнае
забеспячэнне вучэбна-вытворчага працэсу i падрыхтоўку квалiфiкаваных
спецыялiстаў для аграпрамысловага комплексу рэспублiкi;
Шылу Iвана Мiкалаевiча, першага прарэктара, за шматгадовую
добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у развiццё
сельскагаспадарчай навукi i падрыхтоўку квалiфiкаваных спецыялiстаў
для сельскай гаспадаркi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
<<< Главная
страница | < Назад
|