ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лютага 2003 г. № 174
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ
РЭСПУБЛIКI В`ЕТНАМ АБ ВОЛЬНЫМ ГАНДЛI
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў,
узгодненай з Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сацыялiстычнай Рэспублiкi В`етнам аб
вольным гандлi.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сацыялiстычнай
Рэспублiкi В`етнам аб вольным гандлi (прыкладаецца)*.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў
Рэспублiкi Беларусь Пугачова В.П. на правядзенне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту дадзенага Пагаднення,
дазволiўшы ўнесцi ў праект Пагаднення ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
2. Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць ва ўстаноўленым
парадку праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Сацыялiстычнай Рэспублiкi В`етнам аб вольным гандлi для ўзгаднення з
урадамi дзяржаў - членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI