ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лютага 2003 г. № 170
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI СЛАВЕНII АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ
ПАСАЖЫРСКIХ I ГРУЗАВЫХ ПЕРАВОЗКАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Славенii аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх
i грузавых перавозках, падпiсанае 15 кастрычнiка 2002 г. у г.Мiнску.
Вызначыць Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый органам, якi
каардынуе выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу ўказанага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI