ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 сакавiка 2003 г. № 370
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 3 КРАСАВIКА 1996 г. № 236
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 21 сентября 2004 г. № 1172
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2004 г., № 154, 5/14879)
Савет Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Унесцi ў пастанову Кабiнета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад
3 красавiка 1996 г. № 236 "Аб пераўтварэннi Фонду фундаментальных
даследаванняў" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 10, арт.265) наступныя змяненнi:
частку першую пункта 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"4. Устанавiць, што ўтрыманне выканаўчай дырэкцыi Беларускага
рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў, а таксама
аплата экспертызы пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных i
пошукавых даследаванняў ажыццяўляюцца за кошт сродкаў названага
фонду. Аплата экспертызы праводзiцца ў памеры 40 працэнтаў ад
базавай велiчынi ў гадзiну з улiкам фактычна затрачанага часу на
правядзенне экспертызы праектаў";
у пункце 5 словы: "працы экспертаў" выключыць.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|