ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 красавiка 2003 г. № 451
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.У.МУРАЎЁВА, А.М.ТУРА ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Miнiстрaў Рэспублiкi
Беларусь:
Мураўёва Валянцiна Уладзiмiравiча, прарэктара па навуковай
рабоце ўстановы адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
iнфарматыкi i радыёэлектронiкi", за значныя дасягненнi ў навуковай i
iнавацыйнай дзейнасцi, заслугi ў развiццi знешнеэканамiчных сувязей
Рэспублiкi Беларусь, вялiкi асабiсты ўклад у падрыхтоўку
высокаквалiфiкаваных iнжынерных кадраў i спецыялiстаў вышэйшай
навуковай квалiфiкацыi;
Тура Андрэя Мiкалаевiча, намеснiка Мiнiстра эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь, за плённую працу ў органах дзяржаўнага
кiравання, асабiсты ўклад у распрацоўку i ажыццяўленне праграм
эканамiчнага развiцця i рыначных рэформ у рэспублiцы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|