ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 красавiка 2003 г. № 494
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ МЕМАРАНДУМА АБ
ДАМОЎЛЕНАСЦI ПА ФIНАНСАВАННЮ ПРАГРАМАЙ ТАСIС БУДАЎНIЧЫХ
РАБОТ I ПАСТАЎКI АБСТАЛЯВАННЯ НА ПАГРАНIЧНЫ ТЭРМIНАЛ
"КАЗЛОВIЧЫ-2" (РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ) I ПАДПIСАННI НАЗВАНАГА
МЕМАРАНДУМА
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Мемарандума аб
дамоўленасцi па фiнансаванню праграмай ТАСIС будаўнiчых работ i
пастаўкi абсталявання на пагранiчны тэрмiнал "Казловiчы-2"
(Рэспублiка Беларусь) i аб падпiсаннi названага Мемарандума.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў
прыкладаемы праект Мемарандума аб дамоўленасцi па фiнансаванню
праграмай ТАСIС будаўнiчых работ i пастаўкi абсталявання на
пагранiчны тэрмiнал "Казловiчы-2" (Рэспублiка Беларусь)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага
Аляксандра Францавiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Мемарандума i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў межах
зацверджанага праекта - на яго падпiсанне, дазволiўшы ўносiць у гэты
праект змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|