ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
                     30 апреля 2003 г. № 188-З

О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ ЮЖНО-АФРИКАНСКОЙ
РЕСПУБЛИКИ ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ
И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ НАЛОГОВ
В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И КАПИТАЛ (ИМУЩЕСТВО)

Принят Палатой представителей 2 апреля 2003 года
Одобрен Советом Республики 16 апреля 2003 года

     Ратифицировать Соглашение   между   Правительством   Республики
Беларусь  и  Правительством Южно-Африканской Республики об избежании
двойного  налогообложения  и  предотвращении  уклонения  от   уплаты
налогов  в  отношении  налогов  на  доходы  и  капитал  (имущество),
подписанное в г.Минске 18 сентября 2002 года.

Президент Республики Беларусь                            А.ЛУКАШЕНКО

                             ПАГАДНЕННЕ
   памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай
 Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
  ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы
                        i капiтал (маёмасць)

                             ПРЭАМБУЛА

     Урад Рэспублiкi   Беларусь    i    Урад    Паўднёва-Афрыканскай
Рэспублiкi,
     жадаючы заключыць    Пагадненне    аб    пазбяганнi    двайнога
падаткаабкладання  i  папярэджаннi  ўхiлення  ад  выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць),
     пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

                             Артыкул 1
               Асобы, да якiх прымяняецца Пагадненне

     Дадзенае Пагадненне  прымяняецца  да  асоб,   якiя   з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 2
            Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

     1. Дадзенае  Пагадненне  прымяняецца  да  падаткаў  на даходы i
капiтал  (маёмасць), якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або
яе  палiтыка-адмiнiстрацыйных  падраздзяленняў, незалежна ад спосабу
iх спагнання.
     2. Падаткамi  на  даходы  i  капiтал  (маёмасць)  лiчацца   ўсе
падаткi,  якiя  спаганяюцца  з  агульнай сумы даходаў, агульнай сумы
капiталу  (маёмасцi) або з элементаў даходу або капiталу (маёмасцi),
уключаючы  падаткi  з  даходаў  ад  адчужэння  рухомай або нерухомай
маёмасцi.
     3. Iснуючымi  падаткамi,  на  якiя  распаўсюджваецца   дадзенае
Пагадненне, з`яўляюцца:
     а) у Беларусi:
     (i) падатак на даходы i прыбытак;
     (ii) падаходны падатак з фiзiчных асоб; i
     (iii) падатак на нерухомасць
     (далей "беларускi падатак"); i
     b) у Паўднёвай Афрыцы:
     (i) звычайны падатак;
     (ii) другарадны падатак на кампанii;
     (iii) падатак, якi спаганяецца ў крынiцы з роялцi
     (далей "паўднёваафрыканскi падатак").
     4. Дадзенае   Пагадненне  распаўсюджваецца  таксама  на   любыя
iдэнтычныя  або  па  сутнасцi  аналагiчныя падаткi, якiя спаганяюцца
пасля даты падпiсання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да падаткаў,
што  названы  ў  пункце  3,  або  замест  iх.  Кампетэнтныя   органы
Дагаворных  Дзяржаў  паведамляюць  адзiн  аднаму  аб  любых iстотных
змяненнях, якiя ўнесены ў iх падатковыя заканадаўствы.

                             Артыкул 3
                         Агульныя азначэннi

     1. Для  мэт  дадзенага  Пагаднення, калi з кантэксту не вынiкае
iншае:
     а) тэрмiн   "Беларусь"  абазначае  Рэспублiку  Беларусь  i  пры
выкарыстаннi  ў  геаграфiчным  сэнсе   абазначае   тэрыторыю,   якая
знаходзiцца   пад   суверэнiтэтам   Рэспублiкi  Беларусь  i  якая  ў
адпаведнасцi  з  заканадаўствам  Беларусi   i   мiжнародным   правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
     b) тэрмiн  "Паўднёвая  Афрыка"  абазначае  Паўднёва-Афрыканскую
Рэспублiку  i  пры  выкарыстаннi  ў  геаграфiчным  сэнсе  ўключае яе
тэрытарыяльныя  воды,   а   таксама   любую   вобласць   за   межамi
тэрытарыяльных водаў,  уключаючы кантынентальны шэльф, якая была або
можа быць у  далейшым  вызначана  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам
Паўднёвай  Афрыкi i ў адпаведнасцi з мiжнародным правам як вобласць,
у дачыненнi да якой Паўднёвая  Афрыка  можа  ажыццяўляць  суверэнныя
правы або юрысдыкцыю;
     с) тэрмiны "адна  Дагаворная  Дзяржава"  i  "другая  Дагаворная
Дзяржава"  абазначаюць,  у  залежнасцi  ад  кантэксту,  Беларусь або
Паўднёвую Афрыку;
     d) тэрмiн   "прадпрымальнiцкая   дзейнасць"   уключае  аказанне
прафесiянальных паслуг i ажыццяўленне другой дзейнасцi  самастойнага
характару;
     е) тэрмiн "кампанiя" абазначае:
     (i) у  Беларусi  - любую юрыдычную асобу або любую арганiзацыю,
якая разглядаецца ў якасцi асобнай арганiзацыi для падатковых мэт;
     (ii) у   Паўднёвай  Афрыцы  -  любую  карпаратыўную  або  iншую
арганiзацыю,  якая разглядаецца ў якасцi  карпаратыўнай  арганiзацыi
для падатковых мэт;
     f) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:
     (i) у  Беларусi  - Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi
Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;
     (ii) у  Паўднёвай Афрыцы - Камiсара Паўднёва-Афрыканскай службы
даходаў або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;
     g) тэрмiн  "прадпрыемства"  прымяняецца  да ажыццяўлення асобай
любой прадпрымальнiцкай дзейнасцi;
     h) тэрмiны   "прадпрыемства   адной   Дагаворнай   Дзяржавы"  i
"прадпрыемства другой Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначаюць  адпаведна:
прадпрыемства,  якiм  кiруе  рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы,  i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;
     i) тэрмiн  "мiжнародная  перавозка"  абазначае  любую перавозку
марскiм або паветраным  суднам,  што  эксплуатуецца  прадпрыемствам,
якое з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем
выпадкаў,  калi марское або паветранае судна эксплуатуецца  выключна
памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
     j) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:
     (i) любую  фiзiчную  асобу,  якая  мае грамадзянства Дагаворнай
Дзяржавы;
     (ii) любую юрыдычную асобу,  любое iншае аб`яднанне асоб,  якое
разглядаецца ў якасцi арганiзацыi  для  падатковых  мэт,  або  любую
асацыяцыю,  што атрымалi свой статус як такi па заканадаўству,  якое
дзейнiчае ў Дагаворнай Дзяржаве.
     k) тэрмiн  "асоба"  ўключае  фiзiчную  асобу,  кампанiю i любое
iншае аб`яднанне асоб,  якое разглядаецца ў якасцi  арганiзацыi  для
падатковых мэт, i
     l) тэрмiн "прафесiяльнальныя паслугi" ўключае,  у  прыватнасцi,
незалежную  навуковую,  лiтаратурную,  артыстычную,  адукацыйную або
выкладчыцкую дзейнасць,  таксама як i незалежную  дзейнасць  урачоў,
адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.
     2. Што  датычыцца  прымянення  палажэнняў  дадзенага Пагаднення
Дагаворнай  Дзяржавай у любы час, то любы тэрмiн, якi не вызначаны ў
ёй,  мае,  калi  з кантэксту не вынiкае iншае, тое значэнне, якое ён
мае  ў  гэты  час  па  заканадаўству  гэтай  Дзяржавы ў дачыненнi да
падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, прычым любое
значэнне па адпаведнаму падатковаму заканадаўству гэтай Дзяржавы мае
перавагу   над  значэннем,  якое  надаецца  гэтаму  тэрмiну   iншымi
заканадаўствамi гэтай Дзяржавы.

                             Артыкул 4
                              Рэзiдэнт

     1. Для    мэт  дадзенага  Пагаднення  тэрмiн  "рэзiдэнт   адной
Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначае  любую асобу, якая па заканадаўству
гэтай    Дзяржавы  падлягае  падаткаабкладанню  ў  ёй  на   падставе
месцажыхарства,  месца  рэгiстрацыi,  пастаяннага  месцазнаходжання,
месца  кiравання  або  любой  iншай  аналагiчнай прыкметы, а таксама
ўключае    гэту    Дзяржаву    i   любое   палiтыка-адмiнiстрацыйнае
падраздзяленне  або  яе  мясцовы орган улады. Гэты тэрмiн, аднак, не
распаўсюджваецца  на  асобу, якая падлягае падаткаабкладанню ў гэтай
Дзяржаве толькi ў дачыненнi да даходаў з крынiц у гэтай Дзяржаве або
капiталу (маёмасцi), якi ў ёй знаходзiцца.
     2. Калi  ў  адпаведнасцi  з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх Дагаворных  Дзяржаў, палажэнне  гэтай
фiзiчнай асобы вызначаецца наступным чынам:
     а) фiзiчная  асоба  лiчыцца  рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы,  у
якой яна мае пастаяннае жыллё;  калi фiзiчная асоба  мае  пастаяннае
жыллё ў абедзвюх Дзяржавах, фiзiчная асоба лiчыцца рэзiдэнтам толькi
той Дзяржавы,  у якой яна мае больш цесныя асабiстыя  i  эканамiчныя
сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);
     b) калi пастаяннае месцазнаходжанне не можа  быць  вызначана  ў
адпаведнасцi  з  палажэннямi  падпункта (а),  фiзiчная асоба лiчыцца
рэзiдэнтам толькi той  Дзяржавы,  у  якой  фiзiчная  асоба  звычайна
пражывае;
     с) калi фiзiчная асоба звычайна пражывае ў  абедзвюх  Дзяржавах
або  калi  яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх,  фiзiчная асоба
лiчыцца рэзiдэнтам  толькi  той  Дзяржавы,  грамадзянiнам  якой  яна
з`яўляецца;
     d) калi   кожная   Дзяржава   лiчыць   фiзiчную   асобу   сваiм
грамадзянiнам або калi фiзiчная асоба не з`яўляецца грамадзянiнам нi
адной з iх,  то кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў  вырашаюць
пытанне па ўзаемнай згодзе.
     3. Калi  ў  адпаведнасцi  з палажэннямi пункта 1 асоба, якая не
з`яўляецца    фiзiчнай    асобай,  з`яўляецца  рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных  Дзяржаў, кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца
вырашыць    пытанне  па  ўзаемнай  згодзе.  Пры  адсутнасцi   такога
пагаднення  асоба  не  мае  права,  для  мэт  дадзенага  Пагаднення,
прэтэндаваць    на    якiя-небудзь    iльготы,   што   прадугледжаны
Пагадненнем.

                             Артыкул 5
                     Пастаяннае прадстаўнiцтва

     1. Для    мэт    дадзенага    Пагаднення   тэрмiн   "пастаяннае
прадстаўнiцтва"  абазначае  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  праз якое
поўнасцю  або  часткова  ажыццяўляецца  прадпрымальнiцкая  дзейнасць
прадпрыемства.
     2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:
     а) месца кiравання;
     b) аддзяленне;
     с) кантору;
     d) фабрыку;
     е) майстэрню;
     f) руднiк,  нафтавую  або газавую свiдравiну,  кар`ер або любое
iншае месца здабычы або эксплуатацыi прыродных рэсурсаў; i
     g) памяшканне,  якое  выкарыстоўваецца  для  збыту  тавараў або
вырабаў.
     3. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" таксама ўключае:
     а) будаўнiчую  пляцоўку,  будаўнiчы,  мантажны   або   зборачны
аб`ект,   або   звязаную   з  такой  пляцоўкай  або  аб`ектам  любую
наглядальную дзейнасць,  толькi  калi  такая  пляцоўка,  аб`ект  або
дзейнасць  вядзецца  на  працягу  перыяду,  якi перавышае дванаццаць
месяцаў;
     b) аказанне    паслуг,   уключаючы   кансультацыйныя   паслугi,
прадпрыемствам праз сваiх служачых або  iншы  персанал,  што  наняты
прадпрыемствам для гэтай мэты, але толькi калi дзейнасць такога роду
працягваецца (у дачыненнi да аднаго i таго  ж  або  звязанага  з  iм
аб`екта) у Дагаворнай Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якiя
перавышаюць  у  сукупнасцi  120  дзён  у  любым   дванаццацiмесячным
перыядзе,  якi  пачынаецца  або заканчваецца ў адпаведным падатковым
годзе;
     с) аказанне   прафесiянальных  паслуг  або  ажыццяўленне  iншай
дзейнасцi самастойнага характару фiзiчнай асобай,  але  толькi  калi
такiя  паслугi  або  дзейнасць працягваецца ў Дагаворнай Дзяржаве на
працягу  перыяду  або  перыядаў,  якiя  перавышаюць   у   сукупнасцi
120 дзён  у  любым  дванаццацiмесячным перыядзе,  што пачынаецца або
заканчваецца ў адпаведным падатковым годзе.
     4. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, лiчыцца,
што тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" не ўключае:
     а) выкарыстанне   збудаванняў   выключна  для  мэт  захоўвання,
дэманстрацыi  або  пастаўкi  тавараў  або  вырабаў,  якiя   належаць
прадпрыемству;
     b) утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,   якiя   належаць
прадпрыемству,   выключна   ў  мэтах  захоўвання,  дэманстрацыi  або
пастаўкi;
     с) утрыманне   запасаў   тавараў  або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi iншым прадпрыемствам;
     d) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для  мэт
закупкi  тавараў  або  вырабаў  або   для   збору   iнфармацыi   для
прадпрыемства;
     е) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для  мэт
ажыццяўлення  для  прадпрыемства любой iншай дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару; i
     f) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў дзейнасцi,  што названы ў падпунктах  "а"-"е",  пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
     5. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба, iншая чым
агент  з незалежным статусам, да якой прымяняецца пункт 6, дзейнiчае
ад  iмя  прадпрыемства, i мае, i звычайна выкарыстоўвае ў Дагаворнай
Дзяржаве  паўнамоцтвы  заключаць  кантракты ад iмя прадпрыемства, то
лiчыцца,  што  гэта  прадпрыемства  мае  пастаяннае прадстаўнiцтва ў
гэтай  Дзяржаве  ў  дачыненнi  да  любой  дзейнасцi, якую гэта асоба
ажыццяўляе   для  прадпрыемства,  калi  дзейнасць  такой  асобы   не
абмежавана  той,  якая  прадстаўлена  ў  пункце  4, i якая, калi яна
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  не  робiць  гэта
пастаяннае  месца  дзейнасцi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  згодна  з
палажэннем дадзенага пункта.
     6. Прадпрыемства  не  разглядаецца  як тое, якое мае пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе   прадпрымальнiцкую  дзейнасць  у  гэтай  Дзяржаве   праз
брокера,  камiсiянера або любога iншага агента з незалежным статусам
пры  ўмове,  што  такiя  асобы  дзейнiчаюць у рамках сваёй звычайнай
дзейнасцi.
     7. Той  факт,  што  кампанiя,  якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе  або  кантралюецца  кампанiяй, якая
з`яўляецца    рэзiдэнтам   другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  або   якая
ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у гэтай другой Дзяржаве (праз
пастаяннае   прадстаўнiцтва  або  iншым  чынам),  сам  па  сабе   не
пераўтварае  адну  з  гэтых  кампанiй  у  пастаяннае  прадстаўнiцтва
другой.

                             Артыкул 6
                    Даходы ад нерухомай маёмасцi

     1. Даходы,  якiя  атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  нерухомай  маёмасцi,  уключаючы  даход  ад  сельскай  або лясной
гаспадаркi,  што  знаходзiцца  ў  другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Гэты тэрмiн у любым выпадку ўключае маёмасць, дапаможную ў дачыненнi
да нерухомай маёмасцi, жывёлу i абсталяванне, што выкарыстоўваюцца ў
сельскай  i  лясной гаспадарцы, правы, да якiх прымяняюцца палажэннi
агульнага  права  ў  дачыненнi  да  зямельнай  уласнасцi,   узуфрукт
нерухомай  маёмасцi i права на пераменныя або фiксаваныя плацяжы, як
кампенсацыя  за  распрацоўку  або  права  на распрацоўку мiнеральных
запасаў,  крынiц  i  iншых  прыродных рэсурсаў. Марскiя i паветраныя
судны не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.
     3. Палажэннi    пункта    1    прымяняюцца  да  даходаў,   якiя
атрымлiваюцца    ад   прамога  выкарыстання,  здачы  ў  арэнду   або
выкарыстання нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.
     4. Палажэннi  пунктаў  1  i 3 прымяняюцца таксама да даходаў ад
нерухомай маёмасцi прадпрыемства.

                             Артыкул 7
              Прыбытак ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi

     1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам  толькi ў гэтай Дзяржаве, калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе  прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў другой Дагаворнай Дзяржаве
праз    пастаяннае    прадстаўнiцтва,  якое  размешчана  там.   Калi
прадпрыемства  ажыццяўляе  прадпрымальнiцкую дзейнасць, як зазначана
вышэй,  прыбытак  гэтага  прадпрыемства  можа  абкладацца падаткам у
другой  Дзяржаве,  але толькi ў той частцы, якая адносiцца да гэтага
пастаяннага прадстаўнiцтва.
     2. З  улiкам  палажэнняў  пункта  3,  калi  прадпрыемства адной
Дагаворнай  Дзяржавы ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой
Дагаворнай  Дзяржаве праз пастаяннае прадстаўнiцтва, якое размешчана
там,    то    ў   кожнай  Дагаворнай  Дзяржаве  гэтаму   пастаяннаму
прадстаўнiцтву  залiчваецца  прыбытак,  якi  яно  магло б атрымаць у
выпадку,  калi  б яно было адасобленым i асобным прадпрыемствам, што
занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных
умовах  i  дзейнiчае  цалкам  незалежна ад прадпрыемства, пастаянным
прадстаўнiцтвам якога яно з`яўляецца.
     3. Пры    вызначэннi    прыбытку   пастаяннага   прадстаўнiцтва
дапускаецца  вылiчэнне  расходаў,  што  панесены для мэт пастаяннага
прадстаўнiцтва,  уключаючы  кiраўнiцкiя  i   агульнаадмiнiстрацыйныя
расходы,  што  панесены  як  у  Дзяржаве,  дзе размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.
     4. Паколькi  вызначэнне  ў  Дагаворнай  Дзяржаве  прыбытку, што
адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва, на аснове прапарцыянальнага
размеркавання  агульнай  сумы  прыбытку  прадпрыемства  яго   розным
падраздзяленням, з`яўляецца звычайнай практыкай, нiшто ў пункце 2 не
перашкаджае  гэтай  Дагаворнай  Дзяржаве вызначаць падаткаабкладаемы
прыбытак  шляхам  такога размеркавання, як гэта прынята на практыцы;
аднак  выбраны  метад  размеркавання  павiнен  даваць  вынiкi,   што
адпавядаюць прынцыпам гэтага артыкула.
     5. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе толькi закупкi гэтым пастаянным прадстаўнiцтвам вырабаў або
тавараў для прадпрыемства.
     6. Для  мэт  папярэднiх  пунктаў  прыбытак,  што  адносiцца  да
пастаяннага  прадстаўнiцтва,  вызначаецца  кожны  год адным i тым жа
метадам,  калi  толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.
     7. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

                             Артыкул 8
                    Марскi i паветраны транспарт

     1. Прыбытак  прадпрыемства  Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыi
марскiх  або  паветраных суднаў у мiжнародных перавозках абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     2. Для  мэт дадзенага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх
або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках уключае прыбытак, што
атрыманы  ад  здачы ў арэнду на аснове судна без экiпажа марскiх або
паветраных  суднаў,  што  выкарыстоўваюцца ў мiжнародных перавозках,
калi  такi  прыбытак  другарадны  ў  дачыненнi да прыбытку, да якога
ўжываюцца палажэннi пункта 1.
     3. Прыбытак  прадпрыемства  Дагаворнай Дзяржавы ад выкарыстання
або  здачы  ў  арэнду  кантэйнераў  (уключаючы  трэйлеры,  баржы   i
абсталяванне,  што  звязана  з  транспарцiроўкай  кантэйнераў), якiя
выкарыстоўваюцца  ў  мiжнародных  перавозках  марскiмi i паветранымi
суднамi, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     4. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.

                             Артыкул 9
                    Асацыiраваныя прадпрыемствы

     1. У выпадку, калi:
     а) прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi,  кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы або
     b) адны i  тыя  ж  асобы  прама  або  ўскосна  ўдзельнiчаюць  у
кiраваннi,  кантролi  або  капiтале  прадпрыемства  адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
адрозныя    ад    тых,    якiя   мелi  б  месца  памiж   незалежнымi
прадпрыемствамi,  тады  любы  прыбытак, якi быў бы налiчаны аднаму з
iх,  але  з-за  наяўнасцi  гэтых умоў не быў яму налiчаны, можа быць
уключаны  ў  прыбытак  гэтага прадпрыемства i, адпаведна, абкладзены
падаткам.
     2. У  выпадку, калi адна Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемствы  гэтай  Дзяржавы  -  i  адпаведна  абкладае падаткам -
прыбытак,  па  якому  прадпрыемства  другой Дагаворнай Дзяржавы было
абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам
уключаны,  з`яўляецца  прыбыткам,  якi быў бы налiчаны прадпрыемству
першай  названай  Дзяржавы,  калi  б умовы, што створаны памiж двума
прадпрыемствамi,    былi    б    такiмi  ж,  як  памiж   незалежнымi
прадпрыемствамi,  тады  гэта другая Дзяржава можа зрабiць адпаведную
карэкцiроўку  ў суме падатку, што спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры
вызначэннi  такой  карэкцiроўкi  належная  ўвага  ўдзяляецца   iншым
палажэнням  дадзенага  Пагаднення,  а кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў, пры неабходнасцi, пракансультуюцца адзiн з адным.

                             Артыкул 10
                             Дывiдэнды

     1. Дывiдэнды,  што  выплачваюцца  кампанiяй,  якая   з`яўляецца
рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай  Дзяржавы, рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак  такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той  Дагаворнай  Дзяржаве,  рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя, што
выплачвае  дывiдэнды,  i  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   гэтай
Дзяржавы,  але  калi  сапраўдны  ўладальнiк  дывiдэндаў   з`яўляецца
рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  то спаганяемы такiм чынам
падатак не перавышае:
     а) 5   працэнтаў   валавой  сумы  дывiдэндаў,  калi  сапраўдным
уладальнiкам з`яўляецца  кампанiя,  якая  валодае  не  менш  чым  25
працэнтамi капiталу кампанii, што выплачвае дывiдэнды; або
     b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.
     Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў устанаўлiваюць спосаб
прымянення гэтых абмежаванняў па ўзаемнай згодзе.
     Дадзены    пункт  не  закранае  падаткаабкладання  кампанii   ў
дачыненнi да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.
     3. Тэрмiн   "дывiдэнды"  пры  выкарыстаннi  ў  гэтым   артыкуле
абазначае  даход  ад  акцый  або  iншых  правоў  (што  не з`яўляюцца
даўгавымi  патрабаваннямi),  якiя даюць права на ўдзел у прыбытку, а
таксама  даход  ад  iншых  правоў, якi падлягае такому ж падатковаму
рэжыму,  як  даходы  ад  акцый  у  адпаведнасцi з заканадаўствам той
Дагаворнай  Дзяржавы,  рэзiдэнтам  якой  з`яўляецца  кампанiя,   што
размяркоўвае прыбытак.
     4. Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не  прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк  дывiдэндаў,  як  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай   Дзяржавы,
ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве,
рэзiдэнтам  якой  з`яўляецца кампанiя, што выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае   прадстаўнiцтва,  што  размешчана  там,  i  холдынг,   у
дачыненнi  да  якога  выплачваюцца  дывiдэнды, сапраўды адносiцца да
такога  пастаяннага  прадстаўнiцтва.  У  такiм  выпадку  прымяняюцца
палажэннi артыкула 7.
     5. У  выпадку,  калi кампанiя, якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  атрымлiвае  прыбытак  або  даходы  з   другой
Дагаворнай  Дзяржавы,  гэта  другая  Дзяржава  не  абкладае падаткам
дывiдэнды,  што  выплачваюцца  гэтай кампанiяй, за выключэннем, калi
такiя  дывiдэнды  выплачваюцца  рэзiдэнту  гэтай другой Дзяржавы або
калi  холдынг, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды
звязаны  з пастаянным прадстаўнiцтвам, што размешчана ў гэтай другой
Дзяржаве, i не падвяргае неразмеркаваны прыбытак кампанii падатку на
неразмеркаваны  прыбытак,  нават  калi дывiдэнды, якiя выплачваюцца,
або  неразмеркаваны  прыбытак  складаюцца  поўнасцю  або  часткова з
прыбытку або даходу, што ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.

                             Артыкул 11
                              Працэнты

     1. Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак  такiя  працэнты могуць таксама абкладацца падаткамi ў
той  Дагаворнай  Дзяржаве,  у якой яны ўзнiкаюць, i ў адпаведнасцi з
заканадаўствам   гэтай  Дзяржавы,  але  калi  сапраўдны   ўладальнiк
працэнтаў  з`яўляецца  рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  то
спаганяемы такiм чынам падатак не перавышае:
     а) 5  працэнтаў  валавой  сумы  працэнтаў,  калi  атрымальнiкам
працэнтаў з`яўляецца банк або любая iншая фiнансавая ўстанова,  якая
з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы;
     b) 10 працэнтаў валавой сумы працэнтаў ва ўсiх iншых  выпадках.
     Кампетэнтныя органы  Дагаворных  Дзяржаў  устанаўлiваюць спосаб
прымянення гэтых абмежаванняў па ўзаемнай згодзе.
     3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у
адной  Дагаворнай Дзяржаве, вызваляюцца ад падаткаабкладання ў гэтай
Дзяржаве,  калi  iх  атрымальнiкам з`яўляецца Урад другой Дагаворнай
Дзяржавы,  або  яго  палiтыка-адмiнiстрацыйнае  падраздзяленне,  або
мясцовы орган улады, або любая арганiзацыя, якая поўнасцю належыць i
кантралюецца гэтым Урадам, падраздзяленнем або органам улады.
     4. Тэрмiн    "працэнты"  пры  выкарыстаннi  ў  гэтым   артыкуле
абазначае    даход  ад  даўгавых  патрабаванняў  любога  вiду,   без
залежнасцi  ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання
правам  на  ўдзел  у  прыбытках  даўжнiка, i ў прыватнасцi, даход ад
урадавых   каштоўных  папер  i  даход  ад  аблiгацый  або   даўгавых
абавязацельстваў,  уключаючы  прэмii  i  выйгрышы па гэтых каштоўных
паперах,   аблiгацыях  або  даўгавых  абавязацельствах.  Штрафы   за
несвоечасовыя  выплаты  не  разглядаюцца  ў якасцi працэнтаў для мэт
гэтага артыкула.
     5. Палажэннi  пунктаў  1,  2 i 3 не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк   працэнтаў,  як  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай   Дзяржавы,
ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве,
у  якой  узнiкаюць  працэнты,  праз  пастаяннае прадстаўнiцтва, якое
размешчана    там,  i  даўгавое  патрабаванне,  на  падставе   якога
выплачваюцца    працэнты,   сапраўды  звязана  з  такiм   пастаянным
прадстаўнiцтвам. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7.
     6. Лiчыцца,  што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам  з`яўляецца  рэзiдэнт  гэтай  Дзяржавы.  Калi,  аднак,
асоба,  якая  выплачвае  працэнты, незалежна ад таго, з`яўляецца яна
рэзiдэнтам  Дагаворнай  Дзяржавы  цi  не,  мае ў Дагаворнай Дзяржаве
пастаяннае прадстаўнiцтва, у сувязi з якiм узнiкла запазычанасць, па
якой  выплачваюцца  працэнты,  i  расходы па выплаце гэтых працэнтаў
нясе такое пастаяннае прадстаўнiцтва, то лiчыцца, што такiя працэнты
ўзнiкаюць  у  той  Дагаворнай Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва.
     7. Калi  ў  вынiку  асаблiвых  адносiн  памiж  плацельшчыкам  i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай  сума  працэнтаў,  што адносiцца да даўгавога патрабавання, у
сувязi  з  якiм  яны  выплачваюцца,  перавышае  суму,  якая  была  б
узгоднена    памiж  плацельшчыкам  i  сапраўдным  уладальнiкам   пры
адсутнасцi  такiх  адносiн, то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца
толькi  да  апошняй  названай  сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжу    па-ранейшаму   абкладаецца  падаткам  у  адпаведнасцi   з
заканадаўствам  кожнай  Дагаворнай  Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 12
                               Роялцi

     1. Роялцi,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве   i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Аднак такiя роялцi могуць таксама абкладацца падаткамi ў той
Дагаворнай  Дзяржаве,  у  якой  яны  ўзнiкаюць,  i  ў адпаведнасцi з
заканадаўствам  гэтай Дзяржавы, але калi сапраўдны ўладальнiк роялцi
з`яўляецца  рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  то спаганяемы
такiм чынам падатак не перавышае:
     а) 5  працэнтаў  валавой  сумы  роялцi,  што  выплачваюцца   за
выкарыстанне  або за прадастаўленне права выкарыстання прамысловага,
камерцыйнага або навуковага абсталявання або транспартных сродкаў;
     b) 10 працэнтаў валавой сумы роялцi ва ўсiх iншых выпадках.
     Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў устанаўлiваюць спосаб
прымянення гэтых абмежаванняў па ўзаемнай згодзе.
     3. Тэрмiн  "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы  любога  вiду,  якiя  атрыманы  ў  якасцi  ўзнагароджання за
выкарыстанне   або  за  прадастаўленне  права  выкарыстання   любога
аўтарскага    права  на  творы  лiтаратуры,  мастацтва  або   навукi
(уключаючы    кiнафiльмы    i    фiльмы,   плёнкi  або  дыскi,   што
выкарыстоўваюцца для радыёвяшчання або тэлебачання), любога патэнта,
гандлёвай  маркi,  чарцяжа  або мадэлi, плана, сакрэтнай формулы або
працэсу,    або   за  выкарыстанне,  або  за  прадастаўленне   права
выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання,
або  транспартных  сродкаў,  або за iнфармацыю адносна прамысловага,
камерцыйнага або навуковага вопыту.
     4. Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не  прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе
прадпрымальнiцкую  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай Дзяржаве, у якой
узнiкаюць  роялцi,  праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва, што размешчана
там,  i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваюцца роялцi,
сапраўды звязана з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам. У такiм выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7.
     5. Лiчыцца,  што  роялцi  ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам  з`яўляецца  рэзiдэнт  гэтай  Дзяржавы.  Калi,  аднак,
асоба,  якая  выплачвае  роялцi,  незалежна  ад  таго з`яўляецца яна
рэзiдэнтам  Дагаворнай  Дзяржавы  цi  не,  мае ў Дагаворнай Дзяржаве
пастаяннае  прадстаўнiцтва,  з  якiм  сапраўды  звязана  права   або
маёмасць,  у  дачыненнi  да якiх выплачваюцца роялцi, i такiя роялцi
выплачваюцца  гэтым  пастаянным  прадстаўнiцтвам,  тады лiчыцца, што
роялцi  ўзнiкаюць  у  той  Дзяржаве,  у  якой  размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва.
     6. Калi  ў  вынiку  асаблiвых  адносiн  памiж  плацельшчыкам  i
сапраўдным  уладальнiкам,  або  памiж  iмi  абодвума  i якой-небудзь
трэцяй асобай, сума роялцi, што адносiцца да выкарыстання, права або
iнфармацыi,  на падставе якiх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была  б  узгоднена памiж плацельшчыкам i сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi  такiх  адносiн,  палажэннi  гэтага  артыкула прымяняюцца
толькi  да  апошняй  названай  сумы. У такiм выпадку залiшняя частка
плацяжу    па-ранейшаму   абкладаецца  падаткам  у  адпаведнасцi   з
заканадаўствам  кожнай  Дагаворнай  Дзяржавы з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.

                             Артыкул 13
              Даходы ад адчужэння капiталу (маёмасцi)

     1. Даходы,  якiя  атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  адчужэння  нерухомай  маёмасцi,  што  вызначана  ў  артыкуле 6 i
размешчана ў другой Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткамi
ў гэтай другой Дзяржаве.
     2. Даходы  ад  адчужэння  рухомай  маёмасцi, што складае частку
камерцыйнай  маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якое прадпрыемства
адной   Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў  другой  Дагаворнай   Дзяржаве,
уключаючы    такiя    даходы    ад   адчужэння  такога   пастаяннага
прадстаўнiцтва  (асобна  або  ў  сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам),
могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     3. Даходы   прадпрыемства  Дагаворнай  Дзяржавы  ад   адчужэння
марскiх  або  паветраных  суднаў,  што  эксплуатуюцца  ў мiжнародных
перавозках,  або  рухомай  маёмасцi,  якая адносiцца да эксплуатацыi
такiх  марскiх  або паветраных суднаў, абкладаюцца падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве.
     4. Даходы  ад  адчужэння акцый капiталу кампанii, маёмасць якой
прама  або  ўскосна  складаецца  ў  аснове з нерухомай маемасцi, што
размешчана ў Дагаворнай Дзяржаве, могуць абкладацца падаткам у гэтай
Дзяржаве.
     5. Даходы  ад  адчужэння  любой  маёмасцi, акрамя пералiчанай ў
папярэднiх  пунктах  гэтага  артыкула, абкладаюцца падаткам толькi ў
той  Дагаворнай  Дзяржаве,  рэзiдэнтам  якой  з`яўляецца асоба, якая
адчуждае маёмасць.

                             Артыкул 14
                     Даходы ад работы па найму

     1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 15, 17 i 18 заработная плата i
iншае   падобнае  ўзнагароджанне,  што  атрымана  рэзiдэнтам   адной
Дагаворнай  Дзяржавы  ў  дачыненнi  да  работы па найму, абкладаюцца
падаткам  толькi  ў  гэтай  Дзяржаве, калi толькi работа па найму не
ажыццяўляецца  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве. Калi работа па найму
ажыццяўляецца  такiм  чынам, узнагароджанне, што атрымана ў сувязi з
гэтым, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  1,  узнагароджанне,   што
атрымлiвае  рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па    найму,  якая  ажыццяўляецца  ў  другой  Дагаворнай   Дзяржаве,
абкладаецца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:
     а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду
або  перыядаў,  якiя  не  перавышаюць  у  сукупнасцi 183 днi ў любым
дванаццацiмесячным  перыядзе,  што  пачынаецца  або  заканчваецца  ў
адпаведным падатковым годзе, i
     b) узнагароджанне   выплачваецца   наймальнiкам   або   ад  iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i
     с) расходы   па   выплаце  ўзнагароджання  не  нясе  пастаяннае
прадстаўнiцтва, якое наймальнiк мае ў другой Дзяржаве.
     3. Нягледзячы  на  папярэднiя  палажэннi  дадзенага   артыкула,
узнагароджанне,  што  атрымлiваецца ў сувязi з работай па найму, што
ажыццяўляецца   на  борце  марскога  або  паветранага  судна,   якое
эксплуатуецца  ў  мiжнародных  перавозках  прадпрыемствам Дагаворнай
Дзяржавы, можа абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

                             Артыкул 15
                        Ганарары дырэктараў

     Ганарары дырэктараў i iншыя падобныя  выплаты,  што  атрымлiвае
рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета дырэктараў
кампанii,  якая з`яўляецца рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы,
могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

                             Артыкул 16
                        Артысты i спартсмены

     1. Нягледзячы  на  палажэннi  артыкулаў  7  i  14,  даход,  якi
атрымлiвае  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы ў якасцi работнiка
мастацтваў,  такога,  як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або  музыканта,  або ў якасцi спартсмена, ад яго асабiстай дзейнасцi
як  такой,  што  ажыццяўляецца  ў  другой  Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. У    выпадку,   калi  даход  ад  асабiстай  дзейнасцi,   што
ажыццяўляецца  работнiкам  мастацтваў  або  спартсменам  у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой  асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7 i 14,
можа   абкладацца  падаткам  у  той  Дагаворнай  Дзяржаве,  у   якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

                             Артыкул 17
                           Пенсii i рэнта

     1. З  улiкам  палажэнняў  пункта  2  артыкула 18 пенсii i iншае
падобнае  ўзнагароджанне  i рэнта, якiя ўзнiкаюць у адной Дагаворнай
Дзяржаве  i  выплачваюцца  рэзiдэнту  Дагаворнай  Дзяржавы,   могуць
абкладацца падаткам у першай названай Дзяржаве.
     2. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта 1, плацяжы, што атрымлiвае
фiзiчная    асоба,  якая  з`яўляецца  рэзiдэнтам  адной   Дагаворнай
Дзяржавы,    у    адпаведнасцi   з  заканадаўствам  па   сацыяльнаму
забеспячэнню другой Дагаворнай Дзяржавы, абкладаюцца падаткам толькi
ў гэтай другой Дзяржаве.
     3. Тэрмiн  "рэнта"  абазначае  пэўную  суму,  якая   перыядычна
выплачваецца  праз  вызначаны  час  на  працягу жыцця або на працягу
агаворанага   або  ўстаноўленага  перыяду  часу  ў  адпаведнасцi   з
абавязацельствам  выконваць  выплаты за адпаведную i поўную грашовую
або эквiвалентную кампенсацыю.

                             Артыкул 18
                         Дзяржаўная служба

     1. а)  Заработная плата i другое падобнае ўзнагароджанне, iншае
чым    пенсiя,  якое  выплачваецца  Дагаворнай  Дзяржавай,  або   яе
палiтыка-адмiнiстрацыйным  падраздзяленнем,  або  мясцовым   органам
улады  фiзiчнай асобе за паслугi, што аказваюцца гэтай Дзяржаве, або
падраздзяленню,  або  органу  ўлады,  абкладаюцца  падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве.
     b) Аднак такая заработная плата i iншае падобнае ўзнагароджанне
абкладаюцца  падаткам  толькi  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве, калi
паслугi  аказваюцца  ў  гэтай  Дзяржаве  i фiзiчная асоба з`яўляецца
рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
     (i) з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы; або
     (ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.
     2. а) Любая пенсiя, якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай, або
яе  палiтыка-адмiнiстрацыйным  падраздзяленнем, або мясцовым органам
улады, або з фондаў, што створаны iмi, фiзiчнай асобе ў дачыненнi да
паслуг,  якiя аказаны гэтай Дзяржаве, або падраздзяленню, або органу
ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.
     b) Аднак такая пенсiя  абкладаецца  падаткам  толькi  ў  другой
Дагаворнай  Дзяржаве,  калi  фiзiчная  асоба з`яўляецца рэзiдэнтам i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.
     3. Палажэннi   артыкулаў  14,  15,  16  i  17  прымяняюцца   да
заработнай  платы  i  другога  падобнага  ўзнагароджання i пенсiй за
паслугi, што аказваюцца ў сувязi з прадпрымальнiцкай дзейнасцю, якая
ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай, або яе палiтыка-адмiнiстрацыйным
падраздзяленнем, або мясцовым органам улады.

                             Артыкул 19
                              Студэнты

     Студэнт, якi знаходзiцца ў адной Дагаворнай Дзяржаве выключна з
мэтай  атрымання  адукацыi або праходжання практыкi i якi непасрэдна
перад    прыездам    быў  рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай   Дзяржавы,
вызваляецца  ад  падаткаў  у першай названай Дзяржаве ў дачыненнi да
выплат,  што  атрыманы з-за межаў гэтай першай названай Дзяржавы для
мэт яго ўтрымання, адукацыi або практыкi.

                             Артыкул 20
                            Iншыя даходы

     1. Вiды  даходаў рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы, незалежна
ад  таго,  дзе  яны ўзнiкаюць, што не названы ў папярэднiх артыкулах
дадзенага    Пагаднення,   абкладаюцца  падаткамi  толькi  ў   гэтай
Дзяржаве.
     2. Палажэннi  пункта  1  не  прымяняюцца  да даходаў, iншых чым
даход  ад  нерухомай  маёмасцi, што вызначана ў пункце 2 артыкула 6,
калi  атрымальнiк  такiх  даходаў,  як  рэзiдэнт  адной   Дагаворнай
Дзяржавы, ажыццяўляе прадпрымальнiцкую дзейнасць у другой Дагаворнай
Дзяржаве  праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва,  якое  размешчана там, i
права або маёмасць, у дачыненнi да якiх выплачваецца даход, сапраўды
звязаны   з  такiм  пастаянным  прадстаўнiцтвам.  У  такiм   выпадку
прымяняюцца палажэннi артыкула 7.

                             Артыкул 21
                         Капiтал (маёмасць)

     1. Капiтал  (маёмасць), якi прадстаўлены нерухомай маёмасцю, як
ён  вызначаны  ў артыкуле 6, што належыць рэзiдэнту адной Дагаворнай
Дзяржавы i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     2. Капiтал  (маёмасць),  якi прадстаўлены рухомай маёмасцю, што
складае  частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва, якi
прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
     3. Капiтал    (маёмасць),    якi   прадстаўлены  марскiмi   або
паветранымi  суднамi,  што  належаць рэзiдэнту Дагаворнай Дзяржавы i
эксплуатуюцца  ў  мiжнародных  перавозках,  i  рухомай маёмасцю, што
адносiцца  да  эксплуатацыi  такiх  марскiх  або  паветраных суднаў,
абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве.
     4. Усе  iншыя элементы капiталу (маёмасцi) рэзiдэнта Дагаворнай
Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

                             Артыкул 22
               Устараненне двайнога падаткаабкладання

     Двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:
     а) у  Беларусi,  калi  рэзiдэнт   Беларусi   атрымлiвае   даход
(прыбытак)  або  валодае капiталам (маёмасцю),  якi ў адпаведнасцi з
палажэннямi  дадзенага  Пагаднення  можа   абкладацца   падаткам   у
Паўднёвай Афрыцы, тады Беларусь дазваляе:
     (i) у якасцi вылiчэння з падатку  на  даход  (прыбытак)  гэтага
рэзiдэнта суму, роўную падатку, што выплачаны ў Паўднёвай Афрыцы;
     (ii) у якасцi вылiчэння з падатку на капiтал (маёмасць)  гэтага
рэзiдэнта суму,  роўную падатку на капiтал (маёмасць), што выплачаны
ў Паўднёвай Афрыцы.
     Такое  вылiчэнне,  аднак, у любым выпадку не павiнна перавышаць
той  часткi  падатку  з  даходу  (прыбытку)  або  падатку з капiталу
(маёмасцi),  як  было  падлiчана  да  прадастаўлення вылiчэння, якая
адносiцца,  у  залежнасцi  ад  абставiн,  да  даходу  (прыбытку) або
капiталу  (маёмасцi),  якi  можа  абкладацца  падаткам  у  Паўднёвай
Афрыцы;
     b) у   Паўднёвай  Афрыцы,  з  улiкам  палажэнняў  заканадаўства
Паўднёвай Афрыкi адносна вылiчэння з  падатку,  што  выплачваецца  ў
Паўднёвай Афрыцы,  падатку,  што выплачваецца ў любой краiне, акрамя
Паўдневай  Афрыкi,  беларускi  падатак,  што  выплачаны  рэзiдэнтамi
Паўднёвай    Афрыкi,   у   дачыненнi   да   даходу,   якi   падлягае
падаткаабкладанню ў Беларусi, у адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага
Пагаднення,   вылiчваецца  з  падаткаў,  што  падлягаюцца  аплаце  ў
адпаведнасцi з падатковым  заканадаўствам  Паўднёвай  Афрыкi.  Аднак
такое  вылiчэнне  не  павiнна  перавышаць  суму,  якая суадносiцца з
агульнай сумы паўднёваафрыканскага  падатку,  што  падлягае  аплаце,
такiм жа чынам, як i адпаведны даход з сукупным даходам.

                             Артыкул 23
                          Недыскрымiнацыя

     1. Грамадзяне  адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай  Дзяржаве любому падаткаабкладанню або любому звязанаму з
iм  патрабаванню,  iншаму або больш цяжкаму, чым падаткаабкладанне i
звязаныя  з  iм  патрабаваннi,  якiм падлягаюць або могуць падлягаць
грамадзяне    гэтай  другой  Дзяржавы  пры  тых  жа  абставiнах,   у
прыватнасцi,  у  дачыненнi  да пастаяннага месцапрабывання. Дадзенае
палажэнне  таксама  прымяняецца, нягледзячы на палажэннi артыкула 1,
да   асоб,  якiя  не  з`яўляюцца  рэзiдэнтамi  адной  або   абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў.
     2. Падаткаабкладанне    пастаяннага    прадстаўнiцтва,     якое
прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў другой Дагаворнай
Дзяржаве,  не  павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым  падаткаабкладанне  прадпрыемстваў  гэтай  другой Дзяржавы, якiя
ажыццяўляюць  падобную дзейнасць. Дадзенае палажэнне не разглядаецца
як  тое,  якое  абавязвае  адну  Дагаворную  Дзяржаву  прадастаўляць
рэзiдэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы якiя-небудзь асабiстыя льготы,
вызваленнi    i   скiдкi  для  мэт  падаткаабкладання  на   падставе
грамадзянскага  статусу  або  сямейных  абавязацельстваў,  якiя  яна
прадастаўляе сваiм рэзiдэнтам.
     3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы  рэзiдэнту  другой Дагаворнай Дзяржавы, падлягаюць, у мэтах
вызначэння    падаткаабкладаемага  прыбытку  такога   прадпрыемства,
вылiчэнням  на тых жа ўмовах, як калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай  названай  Дзяржавы. Падобным чынам любыя даўгi прадпрыемства
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  рэзiдэнту  другой  Дагаворнай  Дзяржавы
падлягаюць,    у   мэтах  вызначэння  падаткаабкладаемага   капiталу
(маёмасцi)  такога прадпрыемства, вылiчэнням на тых жа ўмовах, што i
даўгi рэзiдэнту першай названай Дзяржавы.
     4. Прадпрыемствы  адной Дагаворнай Дзяржавы, капiтал (маёмасць)
якiх  поўнасцю або часткова належыць аднаму або некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай Дзяржавы або прама цi ўскосна кантралюецца iмi, не
падвяргаюцца ў першай названай Дзяржаве любому падаткаабкладанню або
любому  звязанаму  з  iм патрабаванню, iншаму або больш цяжкаму, чым
падаткаабкладанне  i  звязаныя  з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца
або  могуць  падвяргацца  падобныя  прадпрыемствы  першай   названай
Дзяржавы.
     5. Нiякiя  палажэннi гэтага артыкула не перашкаджаюць Паўднёвай
Афрыцы  спаганяць  падатак  з прыбытку, што адносiцца да пастаяннага
прадстаўнiцтва    ў  Паўднёвай  Афрыцы  кампанii,  якая   з`яўляецца
рэзiдэнтам  Беларусi,  па  стаўцы,  што  не перавышае пяць працэнтаў
стаўкi звычайнага падатку з кампанiй.
     6. Палажэннi  гэтага артыкула, нягледзячы на палажэннi артыкула
2, прымяняюцца да падаткаў любога роду i вiду.

                             Артыкул 24
                   Працэдура ўзаемнага пагаднення

     1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да падаткаабкладання гэтай асобы не
ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi  дадзенага  Пагаднення,  яна   можа,
незалежна  ад  сродкаў  абароны,  якiя  прадугледжаны   нацыянальным
заканадаўствам гэтых Дзяржаў, прадставiць сваю справу для разгляду ў
кампетэнтны  орган  той  Дагаворнай  Дзяржавы,  рэзiдэнтам якой гэта
асоба  з`яўляецца, або, калi яго выпадак падпадае пад дзеянне пункта
1  артыкула  23,  той  Дагаворнай  Дзяржавы, грамадзянiнам якой гэта
асоба  з`яўляецца.  Заява  павiнна быць прадстаўлена на працягу трох
гадоў  з  даты  першага паведамлення аб дзеяннях, якiя прыводзяць да
падаткаабкладання    не  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi   дадзенага
Пагаднення.
     2. Кампетэнтны    орган   iмкнецца,  калi  ён  палiчыць   заяву
абгрунтаванай  i  калi  ён  сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння,  вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  з мэтай пазбягання падаткаабкладання,
якое    не    адпавядае   дадзенаму  Пагадненню.  Любая   дасягнутая
дамоўленасць    выконваецца   нягледзячы  на  якiя-небудзь   часовыя
абмежаваннi,  якiя  маюцца  ў нацыянальных заканадаўствах Дагаворных
Дзяржаў.
     3. Кампетэнтныя  органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай  згодзе  любыя  цяжкасцi  або  сумненнi,  што ўзнiкаюць пры
тлумачэннi  або  прымяненнi дадзенага Пагаднення. Яны могуць таксама
кансультавацца    адзiн   з  адным  для  мэт  устаранення   двайнога
падаткаабкладання   ў  выпадках,  якiя  не  прадугледжаны   дадзеным
Пагадненнем.
     4. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў  могуць уступаць у
прамыя  кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення пагаднення ў сэнсе
папярэднiх пунктаў.

                             Артыкул 25
                         Абмен iнфармацыяй

     1. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў абменьваюцца такой
iнфармацыяй,  якая  неабходна  для  выканання  палажэнняў  дадзенага
Пагаднення  або  ўнутранага  заканадаўства,  што  датычыцца падаткаў
любога  вiду  i роду, што спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або
iх  палiтыка-адмiнiстрацыйных падраздзяленняў, у той ступенi, у якой
падаткаабкладанне  па  гэтаму  заканадаўству не супярэчыць дадзенаму
Пагадненню.    Абмен  iнфармацыяй  не  абмяжоўваецца  артыкулам   1,
артыкулам  2. Любая  iнфармацыя,  што атрымана Дагаворнай Дзяржавай,
лiчыцца  канфiдэнцыяльнай  такiм  жа  чынам,  як  i  iнфармацыя, што
атрымана  ў  рамках  нацыянальнага  заканадаўства  гэтай Дзяржавы, i
раскрываецца    толькi    асобам  або  органам  (уключаючы  суды   i
адмiнiстрацыйныя  органы), якiя звязаны з вызначэннем або сысканнем,
прымусовым  спагнаннем  або выкананнем рашэнняў, або разборам заяў у
дачыненнi да падаткаў, што агавораны ў першым сказе. Такiя асобы або
органы  выкарыстоўваюць  iнфармацыю толькi для такiх мэт. Яны могуць
раскрываць  iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або пры
прыняццi судовых рашэнняў.
     2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як
тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:
     а) праводзiць    адмiнiстрацыйныя    меры,    якiя   супярэчаць
заканадаўству  i  адмiнiстрацыйнай   практыцы   гэтай   або   другой
Дагаворнай Дзяржавы;
     b) прадастаўляць   iнфармацыю,   якую   нельга   атрымаць    па
заканадаўству  або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;
     с) прадастаўляць  iнфармацыю,  якая  раскрывала  б якую-небудзь
гандлёвую,   прадпрымальнiцкую,   прамысловую,    камерцыйную    або
прафесiянальную тайну або гандлёвы працэс, або iнфармацыю, раскрыццё
якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.

                             Артыкул 26
     Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў

     Нiякiя палажэннi  дадзенага Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей  членаў  дыпламатычных  прадстаўнiцтваў   або   консульскiх
устаноў,  што прадастаўлены агульнымi нормамi мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

                             Артыкул 27
                         Уваходжанне ў сiлу

     1. Кожная  з  Дагаворных Дзяржаў паведамляе другую аб выкананнi
працэдур,  неабходных  па  яе  заканадаўству  для ўваходжання ў сiлу
дадзенага  Пагаднення.  Дадзенае  Пагадненне  ўступае  ў сiлу з даты
атрымання апошняга з паведамленняў.
     2. Палажэннi Пагаднення прымяняюцца:
     а) у дачыненнi да падаткаў,  якiя ўтрыманы ў крынiцы  з  сумаў,
што  выплачаны  або  налiчаны  першага  або  пасля першага студзеня,
наступнага за датай, з якой Пагадненне ўваходзiць у сiлу; i
     b) у  дачыненнi  да iншых падаткаў,  да падатковых гадоў,  якiя
пачынаюцца першага або пасля першага студзеня,  наступнага за датай,
з якой Пагадненне ўваходзiць у сiлу.

                             Артыкул 28
                          Спыненне дзеяння

     1. Дадзенае  Пагадненне застаецца ў сiле да той пары, пакуль яе
дзеянне  не  будзе  спынена  Дагаворнай  Дзяржавай. Любая Дагаворная
Дзяржава  можа  спынiць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах,
шляхам    пiсьмовага  паведамлення  аб  спыненнi  не  менш  чым   за
6 месяцаў да заканчэння  любога  каляндарнага  года,  наступнага  за
перыядам у пяць гадоў з даты ўваходжання Пагаднення ў сiлу.
     2. У гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:
     а) у  дачыненнi  да падаткаў,  якiя ўтрыманы ў крынiцы з сумаў,
што выплачаны або  налiчаны  першага  або  пасля  першага  студзеня,
наступнага за датай, з якой дадзена такое паведамленне; i
     b) у дачыненнi да iншых  падаткаў,  па  падатковых  гадах,  што
пачынаюцца першага або пасля першага студзеня,  наступнага за датай,
з якой дадзена такое паведамленне.
     У  сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.

     Здзейснена ў  горадзе  Мiнску  18  верасня  2002  года  ў  двух
экзэмплярах,  на англiйскай i беларускай мовах.  Абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.

                              ПРАТАКОЛ

     Пры падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i
Урадам   Паўднёва-Афрыканскай   Рэспублiкi  аб  пазбяганнi  двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi  ўхiлення  ад  выплаты  падаткаў  у
дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць) нiжэйпадпiсаныя
пагадзiлiся,  што наступныя палажэннi  складаюць  неад`емную  частку
Пагаднення.
     1. Разумеецца,    што    калi    ў    сапраўдным     Пагадненнi
выкарыстоўваецца  тэрмiн "палiтыка-адмiнiстрацыйныя падраздзяленнi",
гэты тэрмiн прымяняецца толькi ў Паўдневай Афрыцы.
     2. Разумеецца,   што  да  ўнясення  змяненняў  у   нацыянальнае
заканадаўства  Беларусi  тэрмiн  "нерухомая  маёмасць"  у  пункце  2
артыкула  6  прымяняецца  Беларуссю ў адпаведнасцi з яе нацыянальным
заканадаўствам.
     У сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на  тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi сапраўдны Пратакол.

     Здзейснена ў  горадзе  Мiнску  18  верасня  2002  года  ў  двух
экзэмплярах,  на беларускай i англiйскай мовах.  Абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России