ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 мая 2003 г. № 59
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
1-ССНУ (РАЗМЕРКАВАННЕ) "ЗВЕСТКI АБ НАКIРАВАННI НА РАБОТУ
ВЫПУСКНIКОЎ, ЗАКОНЧЫЎШЫХ СЯРЭДНIЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
ЎСТАНОВЫ ПА ДЗЁННАЙ ФОРМЕ НАВУЧАННЯ", 1-ВНУ (РАЗМЕРКАВАННЕ)
"ЗВЕСТКI АБ НАКIРАВАННI НА РАБОТУ ВЫПУСКНIКОЎ, ЗАКОНЧЫЎШЫХ
ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ ПА ДЗЁННАЙ ФОРМЕ НАВУЧАННЯ"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА IХ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ССНУ
(размеркаванне) "Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў,
закончыўшых сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы па дзённай
форме навучання"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 кастрычнiка 2002 г. па 30
верасня 2003 г.;
1.2. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ВНУ
(размеркаванне) "Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў,
закончыўшых вышэйшыя навучальныя ўстановы па дзённай форме
навучання"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 кастрычнiка 2002 г. па 30
верасня 2003 г.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя:
2.1. Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 1-ССНУ (размеркаванне) "Звесткi аб накiраваннi на
работу выпускнiкоў, закончыўшых сярэднiя спецыяльныя навучальныя
ўстановы па дзённай форме навучання"* i ўвесцi iх ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 кастрычнiка 2002 г. па 30
верасня 2003 г.;
2.2. Указаннi па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 1-ВНУ (размеркаванне) "Звесткi аб накiраваннi на
работу выпускнiкоў, закончыўшых вышэйшыя навучальныя ўстановы па
дзённай форме навучання"* i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы са
справаздачы за перыяд з 1 кастрычнiка 2002 г. па 30 верасня 2003 г.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi:
3.1. 1-ССНУ (размеркаванне) - на дзяржаўныя навучальныя
установы i iх фiлiялы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй
спецыяльнай адукацыi i маюць дзённыя аддзяленнi навучання;
3.2. 1-ВНУ (размеркаванне) - на дзяржаўныя навучальныя установы
i iх фiлiялы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi i маюць
дзённыя аддзяленнi навучання.
Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI
<<< Главная
страница | < Назад
|