ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        28 мая 2003 г. № 39

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЭКСТЭРНАЦЕ ВА ЎСТАНОВАХ, ЯКIЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

     У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29  кастрычнiка
1991  г.  "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19
сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi  Беларусь,
1991 г., № 33, ст.598; Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь,  2002 г.,  № 37,  2/844) Мiнiстэрства адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць    Палажэнне  аб  экстэрнаце  ва  ўстановах,   якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (дадаецца).

Мiнiстр                                                П.I.БРЫГАДЗIН

УЗГОДНЕНА            УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк       Намеснiк Мiнiстра працы
Мiнiстра фiнансаў    i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь  Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж            В.I.Паўлаў
30.04.2003           25.04.2003

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               28.05.2003 № 39

                             ПАЛАЖЭННЕ
           аб экстэрнаце ва ўстановах, якiя забяспечваюць
                атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi

     Палажэнне аб  экстэрнаце  ва  ўстановах,   якiя   забяспечваюць
атрыманне   агульнай   сярэдняй   адукацыi   (далей   -  Палажэнне),
распрацавана ў адпаведнасцi з  Законам  Рэспублiкi  Беларусь  ад  29
кастрычнiка  1991  г.  "Аб  адукацыi"  (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi
Беларусь ад  19  сакавiка  2002  г.)  (Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета
Рэспублiкi  Беларусь,  1991 г.,  № 33,  ст.598;  Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь,  2002 г., № 37, 2/844) i рэгулюе
парадак  арганiзацыi  i  праходжання  вынiковай атэстацыi на ўзроўнi
агульнай базавай адукацыi (за курс базавай агульнаадукацыйнай школы)
i   на   ўзроўнi   агульнай  сярэдняй  адукацыi  (за  курс  сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы).

                              Глава 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Экстэрн  -  асоба,  што не мае агульнай базавай або агульнай
сярэдняй  адукацыi,  не  навучаецца ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне  агульнай  сярэдняй,  прафесiянальна-тэхнiчнай  i сярэдняй
спецыяльнай  адукацыi,  самастойна  засвоiла  вучэбныя  праграмы   i
праходзiць  вынiковую  атэстацыю  за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы або за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
     Экстэрнат  -  парадак праходжання экстэрнам вынiковай атэстацыi
за  курс  базавай  агульнаадукацыйнай  школы  або  за  курс сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы.
     Праходжанне экстэрнам вынiковай атэстацыi (далей - экзамены) не
абмяжоўваецца яго ўзростам.
     2. Права  здаваць  экзамены  за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы  i  за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы маюць грамадзяне
Рэспублiкi  Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства,
якiя  пастаянна  пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, што своечасова не
атрымалi  агульнай базавай адукацыi або агульнай сярэдняй адукацыi i
не  займаюцца  ва  ўстановах,  якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
     Права    замежных    грамадзян   i  асобаў  без   грамадзянства
ўстанаўлiваецца  мiжнароднымi  пагадненнямi  i  актамi заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.

                              Глава 2
                    АРГАНIЗАЦЫЯ ЗДАЧЫ ЭКЗАМЕНАЎ

     3. Экзамены    для   экстэрнаў  праводзяцца  за  курс   базавай
агульнаадукацыйнай  школы  або  за  курс сярэдняй агульнаадукацыйнай
школы.
     Да    здачы    экзаменаў    за    курс  базавай  або   сярэдняй
агульнаадукацыйнай  школы  дапускаюцца  экстэрны,  якiя  прадставiлi
даведкi  аб  тым,  што яны навучалiся ў гэтых навучальных установах,
але  не  скончылi  iх,  пасведчаннi  аб агульнай базавай адукацыi цi
даведкi  аб тым, што яны навучалiся ў X-XI(XII) класах устаноў, якiя
забяспечваюць  атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi, або засвоiлi
вучэбныя  праграмы  гэтых  класаў  ва  ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне  прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
але не здалi экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
     У  выпадку,  калi  экстэрн  не  навучаўся  ва  ўстановах,  якiя
забяспечваюць  атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай
i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, ён указвае аб гэтым у сваёй заяве.
     4. Экстэрны  здаюць экзамены за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы  па  прадметах,  якiя  ўключаюцца  ў  пасведчанне  аб агульнай
базавай  адукацыi;  за  курс  сярэдняй агульнаадукацыйнай школы - па
прадметах, якiя ўключаюцца ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
     Атэстацыя  па  музыцы, выяўленчым мастацтве, фiзiчнай культуры,
працоўным    навучаннi,    дапрызыўнай  i  медыцынскай   падрыхтоўцы
праводзiцца  па  жаданнi  экстэрна.  Калi  па  гэтых прадметах ён не
атэставаны,  то  ў  пасведчаннi  аб  агульнай  базавай  адукацыi або
атэстаце    аб   агульнай  сярэдняй  адукацыi  робiцца  запiс:   "не
атэстоўваўся(лася)".
     5. Здача  экзаменаў  праводзiцца  па  месцы жыхарства экстэрнаў
(раён,  горад)  у  сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, якая вызначана
аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа для прыёму экзаменаў у экстэрнаў.
     6. Экстэрн,    якi    здае    экзамены    за    курс    базавай
агульнаадукацыйнай  школы  або сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, не
пазней  чым  за  два  месяцы, у асобных выпадках за месяц (прызыў на
вайсковую  службу  цi  вяртанне  з  яе,  выезд  за  мяжу,  службовая
камандзiроўка,  па  стане  здароўя  i  iнш.)  да  пачатку  выпускных
экзаменаў  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй  адукацыi,  падае  заяву  ў  аддзел  (упраўленне)  адукацыi
мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб здачы ў бягучым годзе
экзаменаў  за  курс  базавай  агульнаадукацыйнай  школы  цi  за курс
сярэдняй  агульнаадукацыйнай школы, а таксама прадстаўляе даведку аб
месцы   жыхарства,  дакумент  аб  адукацыi  ў  арыгiнале   (даведка,
пасведчанне    аб    агульнай  базавай  адукацыi),  копiю   атэстата
(выпускнiк,  якi  не  атрымаў  агульнай  сярэдняй  адукацыi  ў   час
навучання    ва    ўстановах,    якiя    забяспечваюць     атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi).
     7. Аддзел    (упраўленне)  адукацыi  мясцовага  выканаўчага   i
распарадчага  органа накiроўвае ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу,
якая  вызначана для прыёму экзаменаў, зацверджаны спiс экстэрнаў, iх
заявы  i  дакументы  аб  адукацыi.  На  падставе дадзеных дакументаў
дырэктар  сярэдняй  агульнаадукацыйнай  школы выдае загад аб допуску
экстэрнаў да экзаменаў.
     8. Для  правядзення экзаменаў сярэдняя агульнаадукацыйная школа
стварае   экзаменацыйныя  камiсii  па  кожным  прадмеце.  Iх   склад
зацвярджаецца  аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага
i  распарадчага  органа  не  пазней  чым  за  два  тыднi  да пачатку
экзаменаў.
     9. Экстэрн здае ўсе экзамены за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы  або  сярэдняй  агульнаадукацыйнай школы ў адзiн экзаменацыйны
перыяд у канцы бягучага навучальнага года.
     10. Здача    экстэрнам    экзаменаў    за    курс       базавай
агульнаадукацыйнай школы i за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы
праводзiцца:
     па  прадметах,  вызначаных  Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь для здачы пiсьмовых выпускных экзаменаў, - у чэрвенi (у тыя
ж тэрмiны, што i ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi);
     па  прадметах, па якiх вучнi агульнаадукацыйных школ рэспублiкi
пiсьмовыя  выпускныя экзамены не здаюць, - у маi-чэрвенi (у тэрмiны,
вызначаныя  агульнаадукацыйнай  школай,  у  якой ажыццяўляецца прыём
экзаменаў у экстэрнаў).
     У  асобных  выпадках  (прызыў на вайсковую службу цi вяртанне з
яе, выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стане здароўя i iнш.)
атэстацыя  экстэрнаў  за  курс базавай агульнаадукацыйнай школы i за
курс  сярэдняй  агульнаадукацыйнай  школы можа праводзiцца з дазволу
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i ў iншыя тэрмiны.
     11. Здача    экзаменаў  экстэрнам  ажыццяўляецца  па   вучэбных
прадметах    на  базавым  узроўнi,  праграмы  па  якiх   зацверджаны
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Па  жаданнi экстэрн можа здаваць экзамены па праграмах устаноў,
якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, з павышаным
або паглыбленым вывучэннем прадметаў.
     12. Кiраўнiцтва  сярэдняй  агульнаадукацыйнай  школы,  у   якой
праводзiцца  прыём  экзаменаў у экстэрнаў, абавязана азнаёмiць iх не
пазней  чым за два тыднi да пачатку экзаменаў з дадзеным Палажэннем,
вучэбнымi  праграмамi,  парадкам  правядзення  экзаменаў  i   выдачы
пасведчанняў  аб  агульнай  базавай адукацыi i атэстатаў аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
     Экстэрну  прадстаўляецца  магчымасць  атрымаць  кансультацыi па
вучэбных прадметах, карыстацца ва ўстаноўленым парадку лiтаратурай з
бiблiятэчнага    фонду,    прадметнымi   кабiнетамi  для   выканання
лабараторных i практычных работ.
     13. Пiсьмовыя экзамены за курс базавай агульнаадукацыйнай школы
i  сярэдняй  агульнаадукацыйнай  школы  экстэрны здаюць па тэкстах i
заданнях,  што  падрыхтаваны  i  аб`яўляюцца  Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi    Беларусь  для  здачы  экзаменаў  ва  ўстановах,   якiя
забяспечваюць  атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, вусныя экзамены
-   па  бiлетах,  зацверджаных  Мiнiстэрствам  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь,  а  таксама  складзеных педагагiчнымi работнiкамi сярэдняй
агульнаадукацыйнай  школы,  у  якой  праводзiцца  прыём  экзаменаў у
экстэрнаў, i зацверджаных яе дырэктарам.
     14. У  выпадку, калi экстэрн здае экзамены ў iншыя тэрмiны, чым
гэта  прадугледжана  для  правядзення  пiсьмовых  экзаменаў  у  IX i
XI(XII)  класах  устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй  адукацыi, выкарыстоўваюцца тэксты i заданнi, падрыхтаваныя
ўпраўленнямi  адукацыi  абласных  выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па
адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
     15. Экстэрны,  якiя  маюць  даведку  аб тым, што яны праслухалi
курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з указаннем гадавых адзнак па
вучэбных  прадметах  за  X  i  XI(XII) класы, здаюць экзамены па тых
вучэбных  прадметах,  што выносяцца на выпускныя экзамены, а таксама
па прадметах, па якiх атрымалi нездавальняючыя гадавыя адзнакi ў час
навучання  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй адукацыi.
     16. Экстэрны,  якiя  навучалiся ва ўстановах, што забяспечваюць
атрыманне  прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
але  не  атрымалi  дакумент  аб  адпаведнай адукацыi, вызваляюцца ад
экзаменаў    пры    наяўнасцi  акадэмiчнай  даведкi  са   станоўчымi
экзаменацыйнымi  адзнакамi  па  вучэбных  прадметах,  а  таксама  ад
экзаменаў  па  тых  вучэбных прадметах, па якiх яны праслухалi поўны
курс i маюць станоўчыя адзнакi.
     Экстэрны,  якiя закончылi ўстановы, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчный адукацыi, але не атрымалi агульнай сярэдняй
адукацыi, атэстуюцца ў парадку, устаноўленым дадзеным Палажэннем.
     17. Пры  правядзеннi  экзаменаў  для  экстэрнаў захоўваюцца ўсе
патрабаваннi  пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
1  лiстапада  2002  г.  №  49 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у
Правiлы  атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў
агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi  Беларусь, зацверджаныя загадам
Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 1999 г.
№ 642" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002
г., № 139, 8/8832).
     18. Экстэрны,    якiя   захварэлi  ў  час  здачы  экзаменаў   i
выздаравелi  да iх заканчэння, прадстаўляюць медыцынскую даведку, на
аснове  якой  iм  дазваляецца завяршыць здачу экзаменаў да 10 лiпеня
бягучага  года.  У  выпадку  працягу  хваробы  яны  могуць   здаваць
выпускныя  экзамены  i  ў  жнiўнi  бягучага  каляндарнага года або ў
наступны год.
     Экстэрны,  якiя  не з`явiлiся на экзамены без уважлiвых прычын,
да наступных экзаменаў у бягучым годзе не дапускаюцца.

                              Глава 3
             АФАРМЛЕННЕ I ВЫДАЧА ДАКУМЕНТАЎ АБ АДУКАЦЫI

     19. Вынiкi  здачы  экстэрнамi  экзаменаў  па вучэбных прадметах
фiксуюцца  ў  пратаколе  здачы экзаменаў з адзнакай "экстэрнат", якi
падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.
     20. Экстэрну,  якi  па  ўважлiвых  прычынах  не  здаў  адзiн цi
некалькi    экзаменаў    па  вучэбных  прадметах  за  курс   базавай
агульнаадукацыйнай  школы  цi  за  курс  сярэдняй агульнаадукацыйнай
школы,  выдаецца даведка, у якой указваецца, калi i па якiх вучэбных
прадметах  праводзiлася  вынiковая  атэстацыя,  якiя адзнакi атрымаў
экстэрн па кожным вучэбным прадмеце. Даведка падпiсваецца дырэктарам
сярэдняй  агульнаадукацыйнай  школы,  яго  намеснiкам па навучальнай
(навучальна-выхаваўчай)  рабоце  i  не  менш чым двума педагагiчнымi
работнiкамi,  якiя прымалi экзамены, i завяраецца пячаткай установы,
якая  забяспечвае  атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi (з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь - для дзяржаўных устаноў).
     Даведка дае права экстэрну завяршыць здачу экзаменаў у наступны
год.
     21. Па  вынiках  здачы  экстэрнамi  экзаменаў  за  курс базавай
агульнаадукацыйнай  школы  або  за  курс сярэдняй агульнаадукацыйнай
школы дырэктар сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, у якой праводзiўся
прыём  экзаменаў  у  экстэрнаў,  выдае  загад аб выдачы iм адпаведна
пасведчанняў  аб  агульнай базавай адукацыi цi атэстатаў аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
     22. Пасведчаннi  аб  агульнай  базавай  адукацыi  i атэстаты аб
агульнай сярэдняй адукацыi, якiя выданы экстэрнам, iх заявы i спiсы,
прадстаўленыя  iмi  дакументы  аб  адукацыi,  пратаколы  правядзення
экзаменаў,  пiсьмовыя  экзаменацыйныя  работы i iншае рэгiструецца i
захоўваецца  ў  сярэдняй  агульнаадукацыйнай  школе ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi, устаноўленымi заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

                              Глава 4
              ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЗДАЧЫ ЭКЗАМЕНАЎ

     23. Здача  экстэрнамi  экзаменаў  па вучэбных прадметах у межах
вучэбнага  плана  базавай  агульнаадукацыйнай  школы  або   сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы ажыццяўляецца бясплатна.
     24. Аддзелы    (упраўленнi)  адукацыi  мясцовых  выканаўчых   i
распарадчых    органаў   прадугледжваюць  сродкi  на  аплату   працы
педагагiчных   работнiкаў  агульнаадукацыйных  сярэднiх  школ,   дзе
праводзiцца работа з экстэрнамi, зыходзячы з наступных нормаў часу:
     24.1. на правядзенне пiсьмовых экзаменаў:
     за  курс  базавай  агульнаадукацыйнай  школы  - 4 астранамiчныя
гадзiны  (пераказ),  1  астранамiчная гадзiна (дыктоўка) па мовах, 4
астранамiчныя  гадзiны па матэматыцы на групу экстэрнаў ад аднаго да
30 чалавек;
     за  курс  сярэдняй  агульнаадукацыйнай  школы - 6 астранамiчных
гадзiн    (сачыненне),    4 астранамiчныя    гадзiны  (пераказ),   1
астранамiчная гадзiна (дыктоўка) па мовах, 5 астранамiчных гадзiн па
матэматыцы,  4 астранамiчныя гадзiны па фiзiцы на групу экстэрнаў ад
аднаго да 30 чалавек.
     На  праверку  пiсьмовых  работ  прадугледжваецца па 15 мiнут на
кожную  пiсьмовую работу экстэрна за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы  i  па  20  мiнут  на кожную пiсьмовую работу экстэрна за курс
сярэдняй агульнаадукацыйнай школы;
     24.2. на  правядзенне  вусных  экзаменаў  або гутарак па кожным
вучэбным  прадмеце  па  20 мiнут  за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы  i  за  курс  сярэдняй  агульнаадукацыйнай  школы  на   аднаго
экстэрна.
     За  вiды  работ,  пералiчаныя  ў  дадзеным  пункце, праводзiцца
пагадзiнная  аплата  па  стаўках,  прадугледжаных  для  педагагiчных
работнiкаў агульнаадукацыйных школ.
     25. Агульнаадукацыйная  сярэдняя  школа  па  жаданнi экстэрнаў,
якiя    здаюць   экзамены,  можа  аказваць  iм  платныя  паслугi   ў
адпаведнасцi з iх пералiкам i ў парадку, устаноўленым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
     26. Працуючым  экстэрнам, якiя дапушчаны да здачы экзаменаў, на
падставе    копii    выпiскi    з    загада    дырэктара    сярэдняй
агульнаадукацыйнай    школы  аб  допуску  экстэрнаў  да   экзаменаў,
прадастаўляецца  дадатковы  адпачынак  у  адпаведнасцi  з  працоўным
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России