ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 лiпеня 2003 г. № 961
АБ КАМАНДЗIРАВАННI Л.В.ГЛУХОЎСКАГА Ў г.ВАРШАВУ
(РЭСПУБЛIКА ПОЛЬШЧА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць 19 лiпеня 2003 г. у г.Варшаву (Рэспублiка
Польшча) намеснiка Мiнiстра ўнутраных спраў Глухоўскага Леанiда
Вiктаравiча для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 84-й
гадавiне ўтварэння палiцыi Рэспублiкi Польшча.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню Л.В.Глухоўскага
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi
i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
Выконваючы абавязкi Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
<<< Главная
страница | < Назад
|